Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


26.10.2017
5526
«Пад вольным небам» Віцебска

Адразу дзве прэзентацыі кнігі беларускіх перакладаў “Пад вольным небам” шведскага нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстромера адбыліся 26 кастрычніка ў Віцебску. Кніга перакладаў скандынаўскага паэта сталася вялікім сумесным праектам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Амбасады Каралеўства Швецыя ў нашай краіне. Над кнігай працавала цэлая каманда перакладчыкаў: Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алеся Башарымава, Андрэй Хадановіч. Да працы над праектам далучыліся ўдава майстра – Моніка Транстромер, памочнік...

23.10.2017
7582
Землякі адзначылі юбілей Юркі Голуба

У Зэльвенскім цэнтры культуры адбылася літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста і перакладчыка Юркі Голуба. Юрка Голуб Павіншаваць свайго земляка прыйшлі яго землякі, аднакласнікі, сябры, а таксама старшыня Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісіменнікаў з Гародні Валянцін Дубатоўка і пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын . Вечарыну адкрыў сам юбіляр, ён шчыра падзякаваў усім за такую шчырую ласку, а таксама прачытаў некалькі сваіх...

20.10.2017
5601
Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!

Сёння святкуюць дзень нараджэння сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэты Юрый Уладзіміравіч Голуб і Васіль Рыгоравіч Андрыеўскі. Шчыра віншуем! Юрка (Юры Уладзіміравіч) Голуб нарадзіўся 20.10.1947 г. у вёсцы Горна (Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970) працаваў рэдактарам на Гродзенскай студыі тэлебачання. З 1978 — загадчык аддзела культуры абласной газеты "Гродзенская праўда",...

11.10.2017
9803
У Міхася Булавацкага выйшла новая кніга

«Беларус у Беларусі: Эпісталярыі пра мову і маральнасць» -- так называецца зборнік лістоў і дакументаў, які пабачыў свет у смаленскім выдавецтве «Інбелкульт». Як паведамляецца ў анатацыі, гэтая кніга -- рэдкага жанру, яна паказвае гісторыю ліставання аўтара з рознымі дзяржаўнымі ўстановамі, у тым ліку судовымі, культурнымі і адукацыйнымі, дэманструе адносіны чалавека і бюракратычнай сістэмы. Асноўнай мэтай Міхася Булавацкага і яго аднадумцаў было і застаецца пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы:...

11.10.2017
5409
Міхасю Булавацкаму — 70!

11 кастрычніка святкуе свой юбілей наш сябар, магілёўскі літаратар, выкладчык матэматыкі, грамадскі дзеяч Міхась Булавацкі. Віншуем! Шаноўны Міхась Пятровіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, аптымізму, энергічнасці, плённай творчай, выкладчыцкай і грамадскай дзейнасці! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Міхась Булавацкі. Фота: svaboda.org Булавацкі Міхась Пятровіч нарадзіўся 11 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Восы Глускага...

25.09.2017
7278
Наста Кудасава: «Я прынцыповы правінцыял – люблю маленькія гарады, бо ў іх ёсць свой твар»

21 верасня прайшла творчая вечарына паэткі з Рагачова Насты Кудасавай, зладжаная пры падтрымцы «Бабруйскага кур’ера». Пасля вечарыны мы распыталі паэтку пра сучасную літаратуру, улюбёных аўтараў ды паэтычнае жыццё ў родным горадзе. – Што для Вас складнікі добрай паэзіі? Якія аўтары Вам асабіста адгукаюцца ці паўплывалі на ўласную творчасць? – Творчасць мусіць быць арыгінальнай, але ў наш час моднымі становяцца тыя, хто эпатажны. Гэта мне не заўсёды падабаецца. Для мяне важна быць шчырым у тым,...

21.09.2017
7494
Бабіна лета 2017 з Нінай Мацяш (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Землякі бязмежна любяць і памятаюць сваю Ніну Іосіфаўну. 20 верасня, у дзень нараджэння паэткі і перакладчыцы, на яе радзіме ў Белаазёрску штогод праходзяць паэтычныя чытанні. У залі мясцовага Палаца культуры, без перабольшання, збіраецца амаль увесь горад. Тэматычная экспазіцыя ў бібліятэцы, а таксама месца спачыну пісьменніцы патанаюць у кветках, якія яна так любіла. Сёлета Чытанні ў гонар Ніны Мацяш наведала дэлегацыя з Мінска ад ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў": першы намеснік Старшыні...

18.08.2017
7246
Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык

Прэзентацыя кнігі «Тамаш Грыб. Выбранае» прайшла ў Гродне з удзелам укладальніцы зборніка Наталлі Гардзіенкі. Кніга выйшла ў межах новай падсерыі “Спадчына: агледзіны”, якая з’явілася ў “Бібліятэцы Бацькаўшчыны” — вялікага шэрагу дакументальнай, гістарычнай і мастацкай літаратуры, звязанай з беларускай дыяспарай. Зборнік Тамаша Грыба — ужо 33-я кніга ў серыі, якая выходзіць з 2004 года. Фундатарамі кнігі выступілі адразу тры інстытуцыі: Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Беларускі інстытут...

14.08.2017
7538
Святлана Алексіевіч наведала родную школу ў Капаткевічах

На выходных Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч наведала Гомельшчыну. У Гомелі ў яе адбылася сустрэча з чытачамі. Яе зладзілі грамадска-палітычны цэнтр, рэгіянальныя філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюза беларускіх пісьменнікаў, перадае Радыё "Свабода" . Сярод іншага пісьменніца выказалася наконт нацыянальнай ідэі беларусаў. На яе думку, такой ідэяй можа быць толькі нацыянальная дзяржава з нацыянальнай мовай. "У нас нацыянальнай ідэяй можа быць толькі пабудова сваёй...

08.08.2017
6631
Святлана Алексіевіч правядзе сустрэчу з чытачамі ў Гомелі

Анансаваная раней сустрэча Святланы Алексіевіч з гамельчукамі адбудзецца ў суботу, 12 жніўня, на вуліцы Палескай, 52. «Паколькі я абяцала такую сустрэчу, то не магу зрабіць іначай. Пачуваю сябе няблага, гатовая да вандроўкі», — сказала Алексіевіч карэспандэнту Свабоды. У ліпені прызначаная сустрэча не адбылася з прычыны нечаканай хваробы пісьменьніцы. Перад гэтым Алексіевіч знаходзілася на Капры, дзе была ўганараваная прэстыжнай міжнароднай прэміяй і запрошаная на кароткатэрміновы адпачынак....

02.08.2017
4768
ІI Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур»

12-13 жніўня ў аграсядзібе «Арт-вёска Каптаруны» адбудзецца ІI Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур», тэмай якога ў гэтым годзе стане — Літаратурнае міжмор’е. Рассоўваючы межы. Фармат форума: дыскусіі і панэлі з удзелам вядомых пісьменнікаў, публіцыстаў, дзеячаў культуры, лідараў грамадскай думкі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы і Германіі. Акрамя абмеркаванняў адбудуцца чытанні на тэмы — Мара пра мора, Мяжа і Ўскраіны, выступ праекта «КІНЕМО» і музычны сэт Аляксея Варсобы (Portmone)...

28.07.2017
7466
Вернутая Ракуцёўшчына: як было страчана месца творчага натхненьня Багдановіча

40 гадоў таму — улетку 1977-га — на літаратурнай мапе Беларусі аднавіўся адрас, гістарычна ўплецены ў кароткую біяграфію навечна маладога беларускага клясыка Максіма Багдановіча. Гэта фальварак Ракуцёўшчына побач зь мястэчкам Красным на Маладэчаншчыне. Менавіта тут, падчас двухмесячнага гасьцяваньня ў дробных шляхцічаў Лычкоўскіх, 19-гадовы Максім упершыню адчуў хараство роднай зямлі, повязі зь якой быў пазбаўлены яшчэ ў маленстве. Але ад 1911 году і да моманту, калі Ракуцёўшчына пачала трывала...

25.07.2017
12016
У Гародні прэзентавалі новую кнігу Валянціна Дубатоўкі

Які ён сапраўдны лёс беларуса? Гарадзенскі літаратар Валянцін Дубатоўка ў сваёй найноўшай кнізе „Чужы” паказвае праўду без аздобаў. Прэзентацыя зборніка прайшла ў зале Свята-Пакроўскага праваслаўнага сабора. На культурную падзею прыехалі госці – сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Гарадзеншчыны і Менску. Аўтар у сваім цэнтральным творы, аповесці „Чужы”, звярнуўся да драматычных падзеяў 30-х-50-х гадоў мінулага стагоддзя. Кажа Валянцін Дубатоўка : – Вайна, якую нам прадстаўлялі савецкія ўлады...

07.07.2017
5534
«Чужы» — новая кніга Валянціна Дубатоўкі

У Бібліятэчцы СБП “Кнігарня пісьменніка” выдавецтва “Кнігазбор” выйшла кніга гарадзенскага мецэната і старшыні абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціна Дубатоўкі. Збор прозы гарадзенца мае назву “Чужы” і ў цэнтры яго —аповесць пра жыццё ў 1939-50-я ў Беларусі. Пра адметнасць новай кнігі кажа Валянцін Дубатоўка : – Яна для мяне вельмі значная. За свае 50 год колькі напісана, колькі ўсяго зроблена… І па-сутнасці гэтай кніжкай я падводжу рысу свайго творчага жыцця. Канешне, гэтая...

21.06.2017
9486
Таццяна Барысік і Міхась Булавацкі. Сустрэча ў Бабруйску

19 чэрвеня прайшла прэзентацыя чацвёртага выпуску альманаха Магілёўскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Брама». Правялі літаратурную вечарыну празаік і перакладчык Міхась Булавацкі і пісьменніца, паэтка, лаўрэат прэміі Гедройца 2015 года Таццяна Барысік. На пачатку імпрэзы Міхась Булавацкі распавёў гісторыю з’яўлення альманаха «Брама», які выходзіць раз на год, і сёлета пабачыў свет ужо чацвёрты выпуск. Пісьменнік зазначыў, што гэты нумар адметны тым, што ягоныя аўтары «углядаюцца...

07.06.2017
3328
У Клюшчанах згарэў касцёл, дзе служыў паэт Казімір Сваяк

Раніцай 6 чэрвеня ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёна згарэў стары драўляны касцёл Святога Яхіма. Фота PhotoCentra.ru . «У шэсць гадзін раніцы чалавек, які жыве недалёка ад касцёла, пабачыў у вокнах касцёла агонь. Адразу выклікаў пажарных, яны хутка прыляцелі, але ўжо не было чаго ратаваць», — расказвае пчаляр Алесь Марозік, які жыве ў Клюшчанах. Фота Алеся Марозіка. Касцёл Святога Яхіма пабудаваны ў 1726 годзе, быў зачынены ў 1948, але вернуты вернікам i адбудаваны ў 1990. У 1915-м невялікі прамежак...

05.06.2017
6472
Пераможцы «Дэбюта» выступілі ў Полацку

3 чэрвеня Полацк наведалі пяцёра фіналістаў прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча. Празаікі Уладзімір Садоўскі і Андрэй Дзічэнка, паэт Міхал Бараноўскі, перакладчыцы Сюзанна Паўкштэла і Надзея Кім. Сёлета ў сакавіку былі абвешчаны лаўрэаты і прызёры Літаратурнай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча, заснаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-Цэнтрам і фондам "Вяртанне". На гэты раз пры падтрымцы фонда "Вяртанне" лаўрэаты правялі шэраг сустрэч...

29.05.2017
4405
Пад Магілёвам адкрылі памятны знак Максіму Багдановічу

Вялікі камень з шыльдаю і высечаным на ёй фрагмэнтам верша «Пагоня» усталявалі ў пасёлку Малая Бароўка на вуліцы імя Багдановіча. На мармуровай таблічцы адзначана: ад жыхароў пасёлка да 125-годзьдзя паэта. Грошы на выраб памятнага знаку тутэйшыя зьбіралі талакой. «Узімку я гутарыў з жыхарамі вуліцы і некаторыя наракалі, што яна названая імем Багдановіча, але ня кожны ведае, хто гэта такі», — казаў на ўрачыстасьці адкрыцьця памятнага знаку адзін з ініцыятараў яго ўсталяваньня Ўладзімер Пухоўскі...

23.05.2017
6251
З далёкай і блізкай Амерыкі

Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў Сяргей Сапоненка, які жыве ў Амерыцы, у горадзе Сакрамента, зноў наведаў родны горад Гомель. – Сумую па горадзе, па родных, а найперш па маці, – гаворыць Сяргей. – Жыццёвыя абставіны склаліся так, што я павінен быў пакінуць Беларусь, але я пра тое ніяк не шкадую, наадварот, радуюся. Бо там, у Амерыцы, я знайшоў сябе, сваё каханне, ды і, калі шчыра, то сфармаваўся як паэт. Выдаў больш дзесяці паэтычных зборнікаў, на мае словы складзены песні, асобныя з іх спявае...

23.05.2017
6022
Вадзім Болбас выступіў у Рэчыцы

У сярэдзіне траўня на чарговых занятках курсаў «Мова нанова» ў Рэчыцы быў госцем сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў са Светлагорска, паэт і перакладчык Вадзім Болбас. Курсы свайго сталага месца не маюць, таму для гэтага падыйшла цудоўна аформленая кавярня, дзе праходзяць розныя семінары і лекцыі, камерныя канцэрты. Курсы праводзіць філолаг Андрэй Мядзведзеў . Дапамагаў у імпрэзе праваабаронца Валеры Пуціцкі . Госць прачытаў некалькі сваіх вершаў, празаічных навэл. А заадно і прэзентаваў сваю...

Вынік пошуку: 61-80 з 125 Першая | | 23456 | | Апошняя