Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


25.07.2017
27781
У Гародні прэзентавалі новую кнігу Валянціна Дубатоўкі

Які ён сапраўдны лёс беларуса? Гарадзенскі літаратар Валянцін Дубатоўка ў сваёй найноўшай кнізе „Чужы” паказвае праўду без аздобаў. Прэзентацыя зборніка прайшла ў зале Свята-Пакроўскага праваслаўнага сабора. На культурную падзею прыехалі госці – сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Гарадзеншчыны і Менску. Аўтар у сваім цэнтральным творы, аповесці „Чужы”, звярнуўся да драматычных падзеяў 30-х-50-х гадоў мінулага стагоддзя. Кажа Валянцін Дубатоўка : – Вайна, якую нам прадстаўлялі савецкія ўлады...

07.07.2017
8278
«Чужы» — новая кніга Валянціна Дубатоўкі

У Бібліятэчцы СБП “Кнігарня пісьменніка” выдавецтва “Кнігазбор” выйшла кніга гарадзенскага мецэната і старшыні абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціна Дубатоўкі. Збор прозы гарадзенца мае назву “Чужы” і ў цэнтры яго —аповесць пра жыццё ў 1939-50-я ў Беларусі. Пра адметнасць новай кнігі кажа Валянцін Дубатоўка : – Яна для мяне вельмі значная. За свае 50 год колькі напісана, колькі ўсяго зроблена… І па-сутнасці гэтай кніжкай я падводжу рысу свайго творчага жыцця. Канешне, гэтая...

21.06.2017
21498
Таццяна Барысік і Міхась Булавацкі. Сустрэча ў Бабруйску

19 чэрвеня прайшла прэзентацыя чацвёртага выпуску альманаха Магілёўскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Брама». Правялі літаратурную вечарыну празаік і перакладчык Міхась Булавацкі і пісьменніца, паэтка, лаўрэат прэміі Гедройца 2015 года Таццяна Барысік. На пачатку імпрэзы Міхась Булавацкі распавёў гісторыю з’яўлення альманаха «Брама», які выходзіць раз на год, і сёлета пабачыў свет ужо чацвёрты выпуск. Пісьменнік зазначыў, што гэты нумар адметны тым, што ягоныя аўтары «углядаюцца...

07.06.2017
5935
У Клюшчанах згарэў касцёл, дзе служыў паэт Казімір Сваяк

Раніцай 6 чэрвеня ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёна згарэў стары драўляны касцёл Святога Яхіма. Фота PhotoCentra.ru . «У шэсць гадзін раніцы чалавек, які жыве недалёка ад касцёла, пабачыў у вокнах касцёла агонь. Адразу выклікаў пажарных, яны хутка прыляцелі, але ўжо не было чаго ратаваць», — расказвае пчаляр Алесь Марозік, які жыве ў Клюшчанах. Фота Алеся Марозіка. Касцёл Святога Яхіма пабудаваны ў 1726 годзе, быў зачынены ў 1948, але вернуты вернікам i адбудаваны ў 1990. У 1915-м невялікі прамежак...

05.06.2017
11139
Пераможцы «Дэбюта» выступілі ў Полацку

3 чэрвеня Полацк наведалі пяцёра фіналістаў прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча. Празаікі Уладзімір Садоўскі і Андрэй Дзічэнка, паэт Міхал Бараноўскі, перакладчыцы Сюзанна Паўкштэла і Надзея Кім. Сёлета ў сакавіку былі абвешчаны лаўрэаты і прызёры Літаратурнай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча, заснаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-Цэнтрам і фондам "Вяртанне". На гэты раз пры падтрымцы фонда "Вяртанне" лаўрэаты правялі шэраг сустрэч...

29.05.2017
10012
Пад Магілёвам адкрылі памятны знак Максіму Багдановічу

Вялікі камень з шыльдаю і высечаным на ёй фрагмэнтам верша «Пагоня» усталявалі ў пасёлку Малая Бароўка на вуліцы імя Багдановіча. На мармуровай таблічцы адзначана: ад жыхароў пасёлка да 125-годзьдзя паэта. Грошы на выраб памятнага знаку тутэйшыя зьбіралі талакой. «Узімку я гутарыў з жыхарамі вуліцы і некаторыя наракалі, што яна названая імем Багдановіча, але ня кожны ведае, хто гэта такі», — казаў на ўрачыстасьці адкрыцьця памятнага знаку адзін з ініцыятараў яго ўсталяваньня Ўладзімер Пухоўскі...

23.05.2017
10561
З далёкай і блізкай Амерыкі

Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў Сяргей Сапоненка, які жыве ў Амерыцы, у горадзе Сакрамента, зноў наведаў родны горад Гомель. – Сумую па горадзе, па родных, а найперш па маці, – гаворыць Сяргей. – Жыццёвыя абставіны склаліся так, што я павінен быў пакінуць Беларусь, але я пра тое ніяк не шкадую, наадварот, радуюся. Бо там, у Амерыцы, я знайшоў сябе, сваё каханне, ды і, калі шчыра, то сфармаваўся як паэт. Выдаў больш дзесяці паэтычных зборнікаў, на мае словы складзены песні, асобныя з іх спявае...

23.05.2017
11336
Вадзім Болбас выступіў у Рэчыцы

У сярэдзіне траўня на чарговых занятках курсаў «Мова нанова» ў Рэчыцы быў госцем сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў са Светлагорска, паэт і перакладчык Вадзім Болбас. Курсы свайго сталага месца не маюць, таму для гэтага падыйшла цудоўна аформленая кавярня, дзе праходзяць розныя семінары і лекцыі, камерныя канцэрты. Курсы праводзіць філолаг Андрэй Мядзведзеў . Дапамагаў у імпрэзе праваабаронца Валеры Пуціцкі . Госць прачытаў некалькі сваіх вершаў, празаічных навэл. А заадно і прэзентаваў сваю...

19.05.2017
18419
Трэцяя «Ратуша» прэзентаваная ў Віцебску (+фотагалерэя)

18 траўня новы выпуск літаратурнага альманаха «Ратуша» быў прадстаўлены шырокаму колу чытачоў. У актавай залі Віцебскай абласной бібліятэкі перад публікай выступілі аўтары выдання і госці з Мінска. Алесь Камоцкі і Настасся Лазебная Адкрыла сустрэчу Настасся Лазебная – старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і рэдактарка альманаха. Выступіў намеснік старшыні ГА “СБП” Усевалад Сцебурака , які распавёў пра працу над іншымі абласнымі альманахамі, нагадаў пра планы...

15.05.2017
14950
У Горках прайшоў конкурс прысвечаны творчасці Лідзіі Андрэевай

У дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячая школа мастацтваў г. Горкі" прайшоў VI конкурс навучэнцаў тэатральных аддзяленняў і класаў адукацыйных устаноў "Беларусь мая старонка", прысвечаны творчасці пісьменніцы, сябра СБП Лідзіі Андрэевай. Для праведзення конкурсу было распрацавана адпаведнае Палажэнне. Усяго ўдзельнічала 40 навучэнцаў, пачынаючы ад 5-гадовага ўзросту. Журы, якое ўзначаліла спадарыня Андрэева, адзначыла пераможцаў дыпломамі. Таксама былі і падарункі ад аўтара...

12.05.2017
8783
Анатолю Бароўскаму — 75!

12 мая адзначае свой юбілей пісьменнік, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СБП, лаўрэат прэміі імя Міхася Жызнеўскага, сябар Рады нашай арганізацыі Анатоль Бароўскі. Віншуем! Шаноўны Анатоль Мікалаевіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні са святам і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, творчых і асабістых поспехаў, новых кніг і паболей удзячных чытачоў! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Анатоль Бароўскі, фота: Радыё Свабода Спадар Анатоль нарадзіўся...

05.05.2017
9847
Гарадзенскія літаратары прыгадалі Ларысу Геніюш у Зэльве

4 траўня гарадзенскія пісьменнікі Данута Бічэль, Юрка Голуб, Зьніч, Анатоль Брусевіч, Павел Каспяровіч, Сяргей Чыгрын, Аліна Паўлоўская і Валянцін Дубатоўка наведалі Зэльву. У межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест” яны выступілі ў будынку нядзельнай школы зэльвенскага храма Святой Жываначальнай Троіцы перад зэльвенцамі. Сустрэчу ўрачыста распачаў настаяцель храма Святой Троіцы Георгій Субаткоўскі, які шчыра ўсіх павітаў і сказаў, што побач з храмам нядаўна яшчэ...

03.05.2017
5872
«Праўда, што Андрусь у Мінску папулярны?»

Прывітанне вам з Прудка! Таго самага ў Калінкавіцкім раёне, дзе жыве пісьменнік Андрусь Горват. Той самы Горват, які прыдумаў «Радзіва „Прудок“. Дзённік». На тыдзень карэспандэнты TUT.BY дамовіліся памяняцца з ім месцамі. І пакуль Андрусь па справах з’ехаў у сталіцу, мы вядзём свой рэпартаж з яго вёскі. Для тых, хто крышачку не ў тэме. Тры гады назад Андрусь, які жыў і працаваў у Мінску, махнуў рукой на ўсю гэтую сталічную мітусню і з’ехаў у дзедаву хату ў вёску Прудок. Пасябраваў з мясцовымі,...

03.05.2017
16011
Новае «Святло “Святліцы”»

З 2012 года ў Магілёве існуе моладзевы літаратурна-паэтычны клуб «Святліца». І ўжо добрай традыцыяй у ім сталася што год выдаваць свой клубны альманах «Святло “Святліцы”». Прэзентацыя пятага нумара выдання адбылася 28 красавіка ў памяшканні бібліятэкі імя Пушкіна. Традыцыйна на імпрэзе свае творы прачыталі самі маладыя аўтары вершаў і апавяданняў, якія ўвайшлі ў зборнік. А напачатку сустрэчы пра дасягненні ўдзельнікаў клуба і пра новы нумар альманаха распавяла яго кіраўніца Тамара Аўсяннікава...

13.04.2017
8017
«Брама» прэзентаваная ў Магілёве

12 красавіка ў грамадскім цэнтры «Кола» адбылася прэзентацыя літаратурнага альманаха «Брама». Усевалад Сцебурака Чацвёрты год запар сябры філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” збіраюць і ўкладаюць уласны гадавік, яднаючы на старонках выдання лепшыя творы сяброў нашай пісьменніцкай арганізацыі, а таксама спробы пяра іншых землякоў-літаратараў. Мікола Яцкоў Міхась Булавацкі Базыль Камароў Яўген Барышнікаў На сустрэчу завіталі аўтары выдання і прыхільнікі іх творчасці. Слова ўзялі: паэтка і кіраўніца...

07.04.2017
14121
Вечарына да Дня смеху

4 красавіка ў Віцебскай бібліятэцы імя Еўфрасінні Полацкай адбылася вечарына, прысвечаная Дню смеху, пад назвай “Смейцеся на здароўе”. Выступілі сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў і творцы, якія друкуюцца ў альманаху “Ратуша”. Настасся Лазебная і Уладзімір Папковіч Пачалася імпрэза з віншавання сябра СБП, паэта, перакладчыка Уладзіміра Папковіча , які не так даўно адсвяткаваў Дзень народзінаў. Уладзімір Антонавіч першым пазнаёміў чытачоў са сваімі гумарыстычнымі творамі, як і расказаў смешныя...

31.03.2017
28535
Вясновыя сустрэчы на Магілёўшчыне

Напрыканцы зімы і ў пачатку вясны на розных пляцоўках Магілёва і ў Горках прайшоў шэраг літаратурных імпрэз, у якіх узялі ўдзел мясцовыя пісьменнікі, сябры Магілёўскага абласнога аддзялення СБП на чале з яго кіраўніком Міколам Яцковым, а таксама госці з Мінска. Сяргей Украінка і Вольга Лунькова Амаль 100 вучняў магілёўскай сярэдняй школы № 45 прыйшлі 21 лютага на сустрэчу з паэтам, сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў Сяргеем Украінкам . Адбылася размова пра мову, літаратуру і ўвогуле пра жыццё...

28.03.2017
12220
«Палац» будзе прэзентаваны ў Гомелі – 30 сакавіка

30 сакавіка ў Палацы Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі (пл. Леніна, 4) адбудзецца прэзентацыя новага нумара літаратурнага альманаха «Палац», які выдаецца Гомельскім абласным аддзяленнем СБП. Пачатак у 17.00. Уваход вольны У вечарыне возьмуць удзел: гомельскія пісьменнікі, стваральнікі і аўтары альманаха, а таксама паэт, намеснік Старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Усевалад Сцебурака. Спецыяльны госць -- выканаўца Яўген Барышнікаў. Запрашаем!

27.03.2017
7403
Прэзентацыя альманаха «Новы замак» у Горадні

24 сакавіка ў прасторы Ucentry, што разам з арт-галерэяй «Крыга» ўтвараюць утульны культурніцкі куток Горадні, адбылася прэзентацыя новага нумара альманаха «Новы замак». Свой літаратурна-мастацкі штогоднік Гарадзенская філія ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе 5 год запар. Сёлета, як і летась, вечарына сабрала вялікую колькасць публікі: сябры пісьменніцкай арганізацыі, літаратары-пачаткоўцы, чытачы і прадстаўнікі прэсы. Сяргей Астравец, Усевалад Сцебурака, Валянцін Дубатоўка Аляксей Пяткевіч...

21.03.2017
6986
"Новы Замак" у Гародні

у Цэнтры гарадскога жыцця #uCentry, вул. Савецкая, 3. Гародня ўвесь час знаходзілася ў авангардзе літаратурнага жыцця Беларусі. Пачынаючы з часоў “нашаніўства”, калі тут арганізаваўся гурток беларускай моладзі, першая суполка для знакамітай Зоські Верас , да эпохі БНР, шасцідзясятніцтва Васіля Быкава і Аляксея Карпюка , Дануты Бічэль , трывалых цэнтраў беларушчыны на падворку Ларысы Геніюш ў Зэльве, у музеі Алеся Белакоза ў Гудзевічах – і аж да 1980-х, калі ў Гродне з’явілася суполка постмадэрністаў...

Вынік пошуку: 81-100 з 133 Першая | | 34567 | | Апошняя