Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


17.02.2017
6210
Сустрэча з Сяргеем Украінкам у Магілёве

У першай палове лютага ў магілёўскай школе № 13 адбылася сустрэча з вядомым літаратарам, намеснікам старшыні Магілёўскай абласной філіі СБП Сяргеем Украінкам. Сямікласнікі разам са сваёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Аленай Алегаўнай Караткевіч ўважліва слухалі вершы ў аўтарскім выкананні, удзельнічалі ў размове пра беларускую літаратуру і пра тое, што родная мова павінна займаць як мага болей месца ў нашым жыцці. Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП

06.02.2017
17389
У Магілёве пераабралі старшыню абласной філіі СБП

5-га лютага прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя ў Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Напачатку сустрэчы адбылося ўрачыстае ўганараванне пераможцаў «XVI-га Беларускага пяціборства», што традыцыйна арганізуе і ўзначальвае сябра філіі Міхась Булавацкі. Мікола Яцкоў, Яраслаў Клімуць, Барыс Пятровіч Спаборніцтва, што сталася добрай традыцыяй Магілёўшчыны, сёлета займела пяцёх пераможцаў у розных дысцыплінах. Адмыслоўцы з ліку лепшых атрымалі не толькі ганаровыя...

30.01.2017
9329
«Пяцісотгоднасць» у Вілейцы

28 студзеня паэт Усевалад Сцебурака і пісьменнік, журналіст і выканаўца Зміцер Бартосік наведалі Вілейку ў межах кампаніі «Пяцісотгоднасць». Зміцер Бартосік і Усевалад Сцебурака Перад гасцямі ў рэдакцыі газеты “Волат” Зміцер Бартосік выступіў найперш як журналіст радыё “Свабода”, які распавёў пра сваю шматгадовую працу па збіранні жывой вуснай гісторыі Беларусі. Ён зачытаў шэраг цікавых фрагментаў з новай кнігі "Быў у пана верабейка гаварушчы", адказаў на пытанні з залы і праспяваў некалькі...

30.01.2017
7942
Творчая сустрэча з Міколам Яцковым у Магілёве

27 студзеня ў Магілёўскім абласным дзяржаўным ліцэі № 1 адбылося чарговае пасяджэнне літаратурнай гасцёўні, у якім узяў удзел старшыня Магілёўскай абласной філіі СБП Мікола Яцкоў. Арганізавала сустрэчу настаўніца беларускай мовы і літаратуры Людміла Люп . Аўтар чытаў свае вершы і адказваў на пытанні слухачоў. Напрыканцы Мікола Яцкоў падарыў вучням экзэмпляр літаратурнага альманаха "Брама" і часопісы "Дзеяслоў". Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП

30.01.2017
9009
Кнігу перакладаў з Уладзіміра Высоцкага прэзентавалі ў Віцебску і Магілёве

Зборнік «Пра жыццё, пра волю, пра сябе» быў прадстаўлены ў Магілёўскай абласной бібліятэцы ў межах літаратурна-творчай гасцёўні «Натхненне». А ў віцебскім арт-пабе «Торвальд» выступілі перакладнік твораў Высоцкага на беларускую мову Міхась Булавацкі і выканаўца Зміцер Бартосік. Фота А. Дабравіцынай Першую вечарыну наведалі навучэнцы Ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа імя. А.С. Пушкіна, старшыня Магілёўскай філіі СБП Мікола Яцкоў , намеснік...

23.01.2017
7261
«Будзьма!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў правялі акцыю для беларускамоўных дзяцей у Лідзе

19 студзеня прадстаўнікі грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Саюза беларускіх пісьменнікаў завіталі ў Ліду, дзе наведалі дзіцячыя садкі з беларускай мовай навучання. Адміністрацыі ўстаноў адукацыі “Яслі-сад №24” і “Яслі-сад №35” было перададзена болей за 40 дзіцячых кніг і набораў паштовак 11 найменняў, у тым ліку паштоўкі і календары з серыі “Не маўчы па-беларуску!”. Усе дзеткі засталіся задаволеныя такімі падарункамі са сталіцы. Не маўчым па-беларуску разам! Чытаем на роднай...

07.12.2016
6994
БелаПАН: Вуліц імя Караткевіча і Быкава ў Гомелі не будзе

Шэраг СМІ сёння паведаміў, што ў былым рабочым пасёлку Касцюкоўка ў гэтым годзе з'явяцца вуліцы імя Кірыла Тураўскага, Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча. Журналісты БелаПАН абверглі гэтую інфармацыю. Неабходнасць перайменавання выклікана тым, што назвы некаторых вуліц Касцюкоўкі ўжо існуюць у абласным цэнтры. У адміністрацыі Чыгуначнага раёна падабралі некалькі новых варыянтаў, але канчатковы выбар пакінулі за мясцовымі жыхарамі і прадпрыемствамі. Так, па ініцыятыве работнікаў шклозавода вуліца...

06.12.2016
12743
Наталля Адамовіч сустрэлася з магілёўцамі

Творчая сустрэча з Наталляй Адамовіч, дачкой вядомага беларускага пісьменніка, публіцыста і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча, адбылася ў магілёўскай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Наталля Адамовіч. На працягу амаль трох гадзін магілёўцы слухалі найцікавейшыя расповеды пра жыццё і дзейнасць сусветна вядомага беларускага літаратара і публіцыста. Калі ўлічыць, што за апошнія гады з розных прычынаў імя Алеся Адамовіча знікла з дзяржаўных СМІ, з экранаў тэлебачання, такая сустрэча сталася вельмі значнай...

05.12.2016
7736
Выйшлі тры новыя кнігі берасцейскіх аўтараў

Нядаўна пабачылі свет адразу тры выданні, здзейсненыя сіламі чальцоў брэсцкага абласнога аб'яднання ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Найперш у мінскім выдавецтве "Кнігазбор" выйшаў новы восьмы выпуск літаратурнага альманаха "Жырандоля", заснаванага яшчэ ў 2008 годзе. Нумар аб'яднаў творы дзясяткаў аўтараў у жанры паэзіі і прозы, перакладу і эсэістыкі, літаратурнай крытыкі і ўспамінаў. Таксама ў брэсцкай друкарні выйшлі дзве кнігі "Жарсьць каханьня: лірыка паэтаў...

05.12.2016
7473
Пра аўтарскае права дыскутавалі ў Берасці і Гародні

4 і 5 снежня у Берасці і Горадні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” сумесна з інтэрнэт-бібліятэкай “Камунікат” правялі чарговыя семінары па абароне аўтарскага права. На сустрэчы прысутнічалі сябры абласных аддзяленняў і рэгіянальныя журналісты. На семінары па аўтарскім праве ў рэдакцыі газеты "Брэсцкі кур'ер" Юрыстка Вольга Сямашка чытае лекцыю ў Цэнтры гарадскога жыцця # uCentry Вольга Сямашка і Сяргей Астравец Былі абмеркаваныя актуальныя пытаньні сучаснага стану выдавецкай справы і...

02.12.2016
7572
Баба-Яга вандруе па Беларусі

Вечарыны з маленькімі чытачамі цікавыя і захапляльныя. Дзеці вельмі пазітыўна ставяцца да сустрэч з аўтарам дзіцячай кнігі, асабліва калі яны праходзяць у гульнявой форме. Менавіта так праводзіць свае імпрэзы сябра СБП з Наваградка Міхась Зізюк — аўтар кнігі “Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя”, што выйшла напрыканцы 2015 года ў выдавецтве “Галіяфы”. Спачатку аўтар паўстае перад дзецьмі ў вобразе аднаго з персанажаў кнігі — эксцэнтрычнай і шумнай Бабы-Ягі, жартуе і знікае на мятле. Пасля ўжо ў...

01.12.2016
23285
Паседжанне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у снежні

1 снежня ў Мінску адбылося чарговае паседжанне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», на якім прысутнічалі старшыні абласных аддзяленняў. Новымі сябрамі арганізацыі сталі: Вольга Бабкова, Уладзімір Бруй, Сяргей Ваганаў, Міхась Конан, Ігар Кулікоў, Таццяна Нядбай, Таня Скарынкіна. Віншуем! Ганаровымі сябрамі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" сталі Янка Запруднік, Зінаіда Гімпелевіч, Мікола Нікалаеў. Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч Былі задаволеныя...

01.12.2016
4008
Часопіс «Дзеяслоў» — у беларускамоўным буккросінгу MOVABOX!

Беларускамоўны буккросінг ў межах MOVABOX – сацыяльна-культурнага праекта кампаніі velcom у падтрымку беларускай літаратуры – дзейнічае ў сталіцы з сярэдзіны лістапада. Пасля паспяховага старту ў Мінску 10 кніжных боксаў з творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў з’явiлiся і ў іншых гарадах рэспублікі. Пагартаць старонкі добрых кніг на роднай мове можна ў кавярнях Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва i Мазыра. Буккросінг – гэта грамадскі рух, які ўяўляе сабою абмен кнігамі паміж незнаёмымі...

28.11.2016
5851
Вечарына "Адбываюцца цуды..."

Вечарына ў Гродна з нагоды Дня нараджэння Дануты Бічэль. Цэнтр гарадскога жыцця Гродна #uCentry запрашае на Паэтычную размову маладосці і сталасці , якая адбудзецца ў Гродне з нагоды Дня нараджэння выдатнай паэткі, гарадзенкі Дануты Бічэль. Дзень: 01 снежня 2016 года, чацвер . Пачатак а 18.30 Тэма: "Адбываюцца цуды..." паэтычная размова маладосці і сталасці. А таксама прэзентацыя кнігі выбраных твораў Дануты Бічэль у серыі "Беларускі кнігазбор" Месца: Цэнтр гарадскога...

19.11.2016
8849
Падарожжа ў памяць – па мясцінах Яна Скрыгана (+ФОТА)

16 лістапада беларускаму пісьменніку, празаіку, нарысісту, навукоўцу-энцыклапедысту Яну Скрыгану споўнілася б 111 гадоў. А 18 лістапада ягоныя сябры, калегі, родныя і блізкія супольна з Музеем гісторыі беларускай літаратуры наведалі малую радзіму творцы – вёску Труханавічы Капыльскага раёна, дзе дзядзька Ян нарадзіўся, і школу ў аграгарадку Камень, дзе ўжо 5 гадоў існуе музей, прысвечаны пісьменніку, і дзе адбыўся вечар ягонай памяці. Два Яны, дзед і ўнук. 1983 г. « Калі, бывае, я заходжу да каго...

17.11.2016
14601
«Вечны ў слове». У Горадні прэзентавалі кнігу апошніх успамінаў пра Генадзя Бураўкіна

У Горадні прадставілі кнігу апошніх успамінаў пра Генадзя Бураўкіна «Перадусім Беларусь». Упершыню ў адной кнізе надрукавалі апошнія гутаркі з паэтам, яго ўласнае падсумаванне жыцця, творчасці і таксама апошні запавет нашчадкам. «Берагчы Беларусь! Працягваць тое, што рабілі і не дарабілі яе лепшыя сыны. І спадзявацца, што ўсе мы – і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, – вечныя: вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове» – такія словы...

16.11.2016
8296
Літаратурнае падарожжа «Шляхамі Яна Скрыгана» — 18 лістапада

18 лістапада 2016 года супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры разам з пісьменнікамі, артыстамі, журналістамі, супрацоўнікамі Беларускага радыё, літаратуразнаўцамі выправяцца ў Літаратурнае падарожжа “Шляхамі Яна Скрыгана”. Падарожжа прымеркавана да 111-годдзя пісьменніка і 5-годдзя заснавання школьнага музея ў а/г Камень. Ініцыятарам літаратурнай вандроўкі выступіла дачка пісьменніка Галіна Іванаўна Скрыган – нястомная руплівіца захавання творчай спадчыны свайго бацькі. У...

15.11.2016
9156
Каб не скралі аўтарскае права

У Мінску і Магілёве 12-13 лістапада ў межах дзейнасці Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org прайшлі семінары, прысвечаныя аўтарскаму праву. Пра тэорыю і практыку абароны аўтарскага права ў Беларусі распавяла юрыстка Вольга Сямашка. Семінары былі арыентаваныя на пісьменнікаў, перакладчыкаў, журналістаў і ўсіх, хто так ці інакш сутыкаецца з пытаннямі аўтарскага права. Каардынатар праекта Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк лічыць, што...

15.11.2016
11704
Рэпартаж з сэрца палескіх балот

17 лістапада ў Мінску, 18 лістапада ў Брэсце. 17 лістапада ў мінскім “Прэс-клубе” (Веры Харужай, 3), а 19-ай гадзіне запрашаем на прэзентацыю кнігі знакамітай польскай аўтаркі Малгажаты Шэйнэрт “Насыпаць горы. Палескія гісторыі” . Кнігу прэзентуюць аўтар і адна з перакладчыц. 18 лістапада адбудзецца прэзентацыя ў Брэсце ў “Прасторы КХ” (вул. Халтурына, 2/1), а 18-ай гадзіне. “Насыпаць горы. Палескія гісторыі” – гэтак называецца прысвечаная феномену Палесся кніга – а яе беларуская версія выйшла...

09.11.2016
9676
Семінар па аўтарскім праве ў Магілёве — 13 лістапада

13 лістапада (нядзеля) у Магілёве ў грамадскім цэнтры "Кола" (зав. Чкалава, 16) адбудзецца семінар, прысвечаны абароне аўтарскіх правоў у Беларусі. Пачатак у 14.00. Уваход вольны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org запрашаюць усіх цікаўных узяць удзел у сустрэчы, якая будзе карысная пісьменнікам, перакладчыкам, рэдактарам і журналістам рэгіянальных выданняў. Падчас семінара пра тэорыю і практыку абароны аўтарскага права распавядзе...

Вынік пошуку: 101-120 з 132 Першая | | 34567 | | Апошняя