Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


25.10.2016
3702
Сяргей Прылуцкі і Павал Касцюкевіч у Брэсце

У межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Сяргей Прылуцкі прэзентуе кнігу вершаў Кім Чжун Хо “Патрыятызм для чайнікаў” у сваім перакладзе з паўночнакарэйскай, а Павал Касцюкевіч - сямейную сагу “План Бабарозы”. 31 кастрычніка. Прастора КХ, Халтурына 2\1, пачатак а 19. Уваход – вольны Крыху пра кнігі. Новая кніга вершаў Кім Чжун Хо "Патрыятызм для чайнікаў" у перакладзе з паўночнакарэйскай мовы Сяргея Прылуцкага. Да канца невядома, ці Кім Чжун Хо – сапраўднае...

21.10.2016
3919
Аксана Спрынчан і Усевалад Сцебурака завіталі ў Іллю (+ФОТА)

20 кастрычніка ў Іллі Вілейскага раёна адбыліся дзве творчыя сустрэчы сябраў Саюза беларускіх пісьменнікаў. Гэтым разам у мястэчка завіталі паэты Аксана Спрынчан і Усевалад Сцебурака. Першая імпрэза адбылася ў Іллянскай сярэдняй школе, дзе ў актавай залі сабралася каля сотні вучняў і настаўнікаў. Госці пачыталі свае вершы, распавялі пра літаратурнае жыццё краіны і пазнаёмілі моладзь з праектам “Пяцісотгоднасць” – прымеркаваным да юбілею беларускага кнігадрукавання, што ладзіцца сёлета культурніцкай...

19.10.2016
7007
У Горках адзначылі ўгодкі Ніла Гілевіча

Горацкая раённая бібліятэка імя Максіма Гарэцкага сумесна з літаратурным аб’яднаннем “Роднае слова” арганізавала для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі творчыя вечарыны “Верны сын сваёй зямлі”. Імпрэзы былі прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. На вечарынах гучалі вершы і песні на словы Ніла Гілевіча ў выкананні студэнтаў. Прысутныя пазнаёміліся з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці паэта, яго лірыкай, адзін з галоўных матываў якой...

07.10.2016
4187
Ніла Гілевіча ўспомнілі ў Віцебску

Вечарыну, прысвечаную 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, зладзілі ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце ў апошні дзень верасня. На мерапрыемства, падрыхтаванае супрацоўнікамі бібліятэкі і студэнтамі філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам загадчыка літаратурнага музея І.В. Саматой , прыйшлі не толькі будучыя філолагі, але і выкладчыкі, якія былі асабіста знаёмыя з Нілам Сымонавічам. Успамінамі дзяліліся Генадзь Арцямёнак, Вольга Русілка, Алена Дзядова . Студэнты...

03.10.2016
3045
Сустрэча ў Аўсянкаўскай школе

Горацкая пісьменніца, сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Лідзія Андрэева была запрошана ў госці да вучняў Аўсянкаўскай сярэдняй школы Горацкага раёна. Спадарыня Лідзія распавяла пра свой творчы шлях, пра паэзію і пра значэнне роднай беларускай мовы ў жыцці кожнага беларуса. Гучалі вершы ў аўтарскім выкананні, а таксама ў выкананні вучняў. Мікола Яцкоў, Магілеўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Вынік пошуку: 121-125 з 125 Першая | | 34567 | | Апошняя