Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


19.11.2016
5250
Падарожжа ў памяць – па мясцінах Яна Скрыгана (+ФОТА)

16 лістапада беларускаму пісьменніку, празаіку, нарысісту, навукоўцу-энцыклапедысту Яну Скрыгану споўнілася б 111 гадоў. А 18 лістапада ягоныя сябры, калегі, родныя і блізкія супольна з Музеем гісторыі беларускай літаратуры наведалі малую радзіму творцы – вёску Труханавічы Капыльскага раёна, дзе дзядзька Ян нарадзіўся, і школу ў аграгарадку Камень, дзе ўжо 5 гадоў існуе музей, прысвечаны пісьменніку, і дзе адбыўся вечар ягонай памяці. Два Яны, дзед і ўнук. 1983 г. « Калі, бывае, я заходжу да каго...

16.11.2016
5215
Літаратурнае падарожжа «Шляхамі Яна Скрыгана» — 18 лістапада

18 лістапада 2016 года супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры разам з пісьменнікамі, артыстамі, журналістамі, супрацоўнікамі Беларускага радыё, літаратуразнаўцамі выправяцца ў Літаратурнае падарожжа “Шляхамі Яна Скрыгана”. Падарожжа прымеркавана да 111-годдзя пісьменніка і 5-годдзя заснавання школьнага музея ў а/г Камень. Ініцыятарам літаратурнай вандроўкі выступіла дачка пісьменніка Галіна Іванаўна Скрыган – нястомная руплівіца захавання творчай спадчыны свайго бацькі. У...

08.11.2016
5516
Яшчэ раз пра «Саркафагі страху» Міхася Скоблы

Кніга, у якой сабраны даследаванні і развагі вядомага беларускага палемічнага эсэіста, перакладчыка і паэта, стала важным пасланнем цяперашняму і наступным пакаленням аўтараў. Што ўяўляе сабой гэтая кніга? Агонь, вада і медныя трубы — на думку Міхася Скоблы, гэтыя тры выпрабаванні, якія згадвалі яшчэ ў антычнасці, павінен прайсці кожны паэт і празаік. Але ёсць і чацвёртае, самае важнае, — выданне поўнага збору твораў, этап, на якім аўтар павінен змірыцца з самім сабой у кожным пункце творчага шляху...

31.10.2016
4152
ТБМ прапануе ўвекавечыць у Шклове імя Міхася Зарэцкага

Пісьменнік быў расстраляны ў страшную ноч беларускай літаратуры — 29 кастрычніка 1937 года. Таварыства беларускай мовы просіць Шклоўскі райвыканкам паспрыяць ўвекавечваньню памяці пісьменьніка Міхася Зарэцкага . Да старшыні раённай улады Аляксандра Бойкі зьвярнуўся кіраўнік Таварыства Алег Трусаў. Прапануецца назваць адну з вуліц імем Зарэцкага, а таксама імя пісьменьніка надаць адной зь бібліятэк, якая месьціцца на вуліцы Малая Зарэчная. 20 лістапада 115 год з Дня нараджэньня Міхася Касянкова...

29.10.2016
12226
У Мінску ўшанавалі памяць ахвяр сталінскага тэрору (+фота)

Сёння ў Галерэі TUT.BY адбылася літаратурна-мастацкая вечарына, арганізаваная ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і прысвечаная памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 79 гадоў таму былі расстраляныя больш за сто дзеячаў беларускай культуры, навукі, палітыкі, што дае падставу лічыць яго правадзейным Днём памяці ахвяр сталінскага тэрору. Саюз беларускіх пісьменнікаў уключыўся ў грамадскае адзначэнне памятнай даты, якая не патрабуе "кругласці", бо не з'яўляецца святочным...

28.10.2016
5048
Менскі адрас Тодара Кляшторнага

Ёсьць у Менску раён, абмежаваны Маскоўска-Брэсцкай чыгункай, Сьляпянскай воднай сыстэмай і Партызанскім праспэктам. Сёньняшнімі менчукамі ён успрымаецца як пасёлак мотавэлязаводу, аднак узьнік ён нашмат раней за сталічнага вытворцу ровараў. Тодар Кляшторны Забудоўвацца пачаў яшчэ зь сярэдзіны 1920 гадоў, атрымаўшы назву Пасёлак Камінтэрн. Сярод першых яго вуліц былі Заводзкая, Фабрычная, завулак Рабочы — яны нават захавалі з таго часу свае назвы. Пазьней зьявілася Вэлязаводзкая. Была тут і вуліца...

21.10.2016
7317
Вечар памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій — 29 кастрычніка

29 кастрычніка (субота) у Галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. "Міхалова") ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ладзіць вечарыну памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 79 гадоў таму былі расстраляныя больш за сто дзеячаў беларускай культуры, навукі, палітыкі, што дае падставу лічыць яго правадзейным Днём памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Падчас вечарыны адбудзецца паказ дакументальнага фільма Віктара Корзуна “Суд над камунізмам. Пачатак”. Выступяць...

21.10.2016
5103
Вечар памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

У Галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх, ст. м. "Міхалова") 29 кастрычніка ў Галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх) ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ладзіць вечарыну памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 79 гадоў таму былі расстраляныя больш за сто дзеячаў беларускай культуры, навукі, палітыкі, што дае падставу лічыць яго правадзейным Днём памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Падчас вечарыны адбудзецца паказ дакументальнага фільма Віктара Корзуна...

Вынік пошуку: 41-48 з 48 Першая | | 123 | | Апошняя