Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


29.09.2017
23649
«Юлі Таўбін — гіпстэр эпохі беларусізацыі». Цікавыя факты пра забітага НКВД паэта

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч уклаў зборнік твораў свайго калегі па пяры, выдатнага паэта з плеяды зьнішчаных у сталінскіх рэпрэсіях беларускіх літаратараў, Юлія Таўбіна. У зборнік увайшлі вершы і фрагмэнты з трох паэмаў, збольшага беларускія, але і некалькі расейскіх вершаў творцы. Расейскамоўныя пададзеныя ў перакладах Андрэя Хадановіча. На думку ўкладальніка, Юлі Таўбін — «адна зь вяршыняў ня толькі літаратуры 1920-30 гадоў, але і наагул таго, што сёньня ў нашай паэзіі ёсьць». Зборнік...

22.09.2017
16077
Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту

Раніцай 22 верасня выйшаў на волю паэт Уладзімір Някляеў, асуджаны на сем сутак за ўдзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 8 верасня пад лозунгам «За мірную Беларусь» і скіраваную супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017», паведамляе Радыё Свабода. Паплечнікі, актывісты, журналісты, якія сабраліся пад турэмнымі мурамі на завулку Акрэсьціна, сустрэлі вязьня воклічамі «Жыве Беларусь!». Спадар Уладзімер абняў жонку Вольгу і паскардзіўся, што не далі зьявіцца перад ёй прыгожым — забаранілі пагаліцца...

13.09.2017
15239
«Маёй песні ніхто не ачэрніць»: роздум над радкамі і лёсам паэта Язэпа Пушчы

Ён быў вялікім працаўніком і дзівосным паэтам, які аддана любіў свой край. Можаце мне запярэчыць: «А хто ж не любіць сваёй Бацькаўшчыны?..» Піша Зоя Мельнікава. І сапраўды, радзіму любяць усе. Але так шчыра і дасканала выказаць паэтычным словам любоў да роднай зямлі, да красы яе непаўторных краявідаў, як рабіў гэта Язэп Пушча, могуць нямногія… У далёкія 20-я гады мінулага стагоддзя на ўроках роднай літаратуры дзеці завучвалі на памяць яго вершы і імкнуліся, як і паэт, палюбіць хараство Бацькаўшчыны-Беларусі...

12.09.2017
21554
Заява Сакратарыята Саюза беларускіх пісьменнікаў

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" пратэстуе супраць скасавання адвакацкай ліцэнзіі Ганны Бахціной. Сёння, 12 верасня, кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пазбавіла адвакацкай ліцэнзіі вядомую праваабаронцу, адну з найлепшых беларускіх юрыстак Ганну Віктараўну Бахціну. У дачыненні да яе была выкарыстана фармулёўка “недастатковая прафесійная кваліфікацыя”. Сябры нашага творчага аб’яднання доўгія гады ведаюць Ганну Віктараўну як чалавека ўзорных прафесіяналізму...

30.08.2017
16766
12 лекцый + канцэрт. Расклад актыўнасцяў праекту «(Не) расстраляная паэзія»

Цягам амаль трох месяцаў у менскай кнігарні «Логвінаў» пройдуць адкрытыя лекцыі, прысвечаныя беларускім пісьменнікам, якія сталі героямі праекту «(Не) расстраляная паэзія», а 29 кастрычніка ў клубе «Брюгге» адбудзецца канцэртная прэзентацыя альбому на іх вершы. Усяго запланаваная 12 адкрытых лекцыяў, якія прачытаюць знаўцы беларускай літаратуры: Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Ганна Севярынец, Антон Рудак, Вольф Рубінчык і Аляксей Стрэльнікаў. Плануецца таксама, што ў лекцыях возьмуць удзел музыкі...

15.08.2017
18807
Мінск, намаляваны мовай ідыш

"Я люблю такія гісторыі. Пра цудоўныя кнігі, што траплялі ў адну са складак гістарычнай тканіны, на якія была багатая памятая войнамі і тэрорам культура ХХ стагоддзя", — Віктар Марціновіч піша пра раман "Зельманцы" выдатнага пісьменніка Майсея Кульбака, расстралянага ў 1937-м. Вось, напрыклад, быў пісьменнік. Дасціпны. Яскравы. Ніводнай зацёртай метафары. Піша смешна. Па-адэску. “Беларускі Бабель”, як спрасцілі б на гарадскіх сайтах, каб прадаць праект бізнес-партнёрам. Як і...

20.07.2017
22152
У Менску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х

Цягам восені ў межах праекту «(Не) расстраляная паэзія» знаўцы беларускай літаратуры разам з музыкамі распавядуць пра паэтаў, чый шлях быў гвалтоўна спынены 80 год таму. Кожны з літаратурных экспертаў правядзе па дзве лекцыі цягам верасня-лістапада ў кнігарні «Логвінаў». Ганна Севярынец рыхтуецца распавесці пра Міхася Чарота і Алеся Дудара, Андрэй Хадановіч – пра Юлія Таўбіна і Тодара Кляшторнага, Аляксей Стрэльнікаў – пра Міхася Зарэцкага і Уладзіслава Галубка, Вольф Рубінчык – пра Ізі Харыка...

13.06.2017
14416
Алексіевіч прафінансавала выданне біяграфіі Уладзіміра Дубоўкі

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч прафінансавала выданне дакументальнай біяграфіі пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі, што выйшла ў серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» выдавецтва «Лімарыус». Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку ўкладальніца кнігі Ганна Севярынец. «Хацела б выказаць шчырую падзяку фундатарцы выдання — лаўрэату Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч», — напісала яна. Ганна Севярынец у красавіку распавяла «Нашай Ніве» пра мецэната, які паспрыяў...

05.06.2017
12895
Мая Кляшторная сустрэла 80-годдзе ў Казахстане

... быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці». У выніку сьвет даведаўся пра масавыя сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі. За амаль за 22 гады кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ніколі не наведваў урочышча Курапаты, дзе карнікі НКВД расстралялі,...

22.05.2017
10513
СІЗА №1 адмовіўся ад кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў

Напрыканцы красавіка грамадская арганізацыя, жадаючы перадаць шэраг кніг у турэмную бібліятэку, звярнулася да начальніка СІЗА №1 і КДБ Беларусі з адпаведнай прапановай. У лісце ад імя старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыса Пятровіча выказвалася жаданне ў межах "дабрачыннай дзейнасці па распаўсюдзе айчыннай кнігі, прапагандзе чытання на беларускай мове... перадаць у падарунак бібліятэцы шэраг кніг, сярод якіх будзе і класіка, і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў"...

28.04.2017
13609
«Адвечным шляхам», або Знішчэнне беларускай кнігі

Літаратура і цывілізацыя — аднагодкі. Абедзве нарадзіліся ў часы вынаходства фанетычнага алфавіту і пісьменства. Прадукт прафесійнай літаратуры — кніга. «Прафесійная» цывілізацыя — культура. Кніга і «культурная» цывілізацыя — аднаяйкавыя блізняты. Па вялікім рахунку, усе вынаходніцтвы скончыліся пасля з’яўлення кола і кнігі. Іх працяг — толькі тэхнічнае ўдасканаленне: калясніца, паравоз, «Бэнтлі»; запіс на гліне, летапіс, інтэрнэт… Гісторыя мастацкай кнігі робіцца гісторыяй культуры. Гісторыя ж...

27.04.2017
26415
Якія выдатныя літаратурныя творы ня сталі кнігамі?

Сёлета Беларусь сьвяткуе пяцісотгодзьдзе айчыннага кнігадруку. З часу, калі Францішкам Скарынам упершыню ў славянскім сьвеце была надрукаваная кніга «Псалтыр», беларусы напісалі, выдалі тысячы і тысячы назваў кніг. Сотнямі зь іх нацыя ганарыцца, называе іх кнігамі годнасьці. І насамрэч гэта найвялікшы культурны здабытак беларусаў. У наш час, час большай разьняволенасьці мысьленьня, большай камунікатыўнасьці і свабоды творчасьці, літаратурны працэс становіцца яшчэ больш разнастайным. Цягам апошніх...

19.04.2017
5738
Марафон салідарнасці: «Разбуры турмы муры…»

У кнігарні «логвінаЎ» прайшоў творчы марафон салідарнасці з фігурантамі «Справы патрыётаў» і іншымі рэпрэсаванымі падчас падзеяў сакавіка гэтага года. Да ініцыятывы далучыліся вядомыя музыкі, філосафы, літаратары. У цесным памяшканні кнігарні не прапхнуцца. Побач як вядомыя творцы, так і маладзёны “з вуліцы”, якім баліць за тое, што адбываецца навокал, альбо проста цікава ўбачыць і пачуць любімых творцаў. Акцэнты ў пытанні “навошта і каму гэта трэба”, адразу расставіла Таццяна Вадалажская, каардынатарка...

17.04.2017
9493
Алексіевіч адмовілася ўзначальваць дзяржкамісію па помніку ў Курапатах

Нобэлеўскай ляўрэатцы ў літаратуры Сьвятлане Алексіевіч патэлефанавалі з прэзыдэнцкай адміністрацыі і прапанавалі ўзначаліць камісію па вызначэньні варыянту помніка ў Курапатах. Карэспандэнт Свабоды зьвярнуўся да Сьвятланы Алексіевіч , каб яна расказала пра гэты факт. — Я не хачу гэта абмяркоўваць. У нас адбылася складаная размова. — Але што вы скажаце пра абвешчаны конкурс эскізаў памятнага знаку ў Курапатах? — Я нават ня вельмі добра была падрыхтаваная да гэтай размовы, я ня вельмі добра ведаю...

13.04.2017
11744
Не герой свайго часу: жыццё і смерць Алеся Дудара

Ён прыдумаў «Маладняк», а за смелы палітычны верш у «лібералізацыю» 1920-х быў высланы з Беларусі. Яго паэзію чытаў на памяць Купала, а НКВД асудзіла на смерць як «члена антысавецкай аб’яднанай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі». Ён толькі згаданы ў сучасных школьных праграмах, але ў іх не ўключаны. Усё гэта — Алесь Дудар. Алесь Дудар (глядзіць убок) падчас вайсковай збораў студэнтаў БДУ, 1928 Літаратуразнаўца Ганна Севярынец рыхтуе вялікі том «Выбранага» Алеся Дудара. Кніжка...

12.04.2017
6038
Анатоль Яўдаха пра сына: «Ён проста любіць кнігі і беларускую мову»

Алесь Яўдаха — затрыманы 21 сакавіка па справе «баевікоў», знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. «Наша Ніва» сустрэлася з бацькам затрыманага. Алесь Яўдаха Пагутарыць аб арышце сына спадар Анатоль згадзіўся амаль адразу, але на тое, каб дамовіцца, спатрэбіўся час. Як гаворыць бацька арыштаванага па гучнай справе аб падрыхтоўцы беспарадкаў у Менску напярэдадні 25 сакавіка, людзі яны непалітычныя і сціплыя. Вір палітычных падзей і інтрыг уварваўся ў жыццё сям’і Яўдахаў знянацку. Анатоль Яўдаха Анатоль...

30.03.2017
13245
The «Case of 26» is a new wave of political prosecution: the statement of the Association «Baćkaŭščyna» and the Union of Belarusan Writers

The International Public Society «Belarusans’ World Association «Baćkaŭščyna» («Homeland») and the Union of Belarusan Writers protest against the political prosecution of public activists. After the period of semblant liberalization and the beginning of the long-awaited dialogue with democratic countries, again has Belarusan power started to use violence towards peaceful demonstrators, public activists, and cultural figures, as well as to resort to arrests and beatings of nonviolent resistance...

28.03.2017
15682
Шведскі саюз пісьменнікаў пра масавыя затрыманні ў Беларусі

Гунар Ардэліус і Шведскі саюз пісьменнікаў пра бягучую сітуацыю ў Беларусі. "Шведскі саюз пісьменнікаў глыбока занепакоены развіццём падзеяў у Беларусі, патрабуе спынення злачынных дзеянняў супраць журналістаў і мірных дэманстрантаў і вызвалення ўсіх нявінна асуджаных. Шведскі саюз пісьменнікаў заклікае беларускія ўлады выконваць міжнародныя абавязацельствы Беларусі, а менавіта паважаць правы чалавека і свабоду слова. Гунар Ардэліус, старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў" Пераклад са...

28.03.2017
9883
«Справа 26-ці» – новая хваля палітычнага пераследу: заява Згуртавання «Бацькаўшчына» і Саюза беларускіх пісьменнікаў

... адміністратыўных артыкулаў – у асноўным актывісты недзяржаўных грамадскіх арганізацый і журналісты. Нечуваныя па сваіх маштабах і жорсткасці рэпрэсіі займелі працяг у фабрыкаванні крымінальнай справы па артыкуле “Арганізацыя масавых беспарадкаў” (КК РБ, арт. 293, ч.3) у дачыненні ...

28.03.2017
10319
Распачалася кампанія па зборы сродкаў для падтрымкі арыштаваных і іх сем’яў

Па ўсёй Беларусі ад пачатку сакавіка ў сувязі з мірнымі пратэстамі супраць падатку на беспрацоўе, а таксама падчас святкавання Дня Волі 25 сакавіка, былі брутальна затрыманыя больш за тысячу чалавек – удзельнікі акцый, журналісты, праваабаронцы, назіральнікі, грамадскія актывісты і проста выпадковыя мінакі. Многія з іх былі асуджаныя на суткі арышту і аштрафаваныя. Некалькі чалавек былі збітыя. Дзесяткі людзей былі арыштаваныя прэвентыўна і на іх распачата крымінальная справа. Мы абвяшчаем кампанію...

Вынік пошуку: 61-80 з 96 Першая | | 12345 | | Апошняя