Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


02.08.2017
8502
Прэзентацыя кнігі «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» – 3 жніўня

3 жніўня 2017 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі «Сусветная спадчына Францыска Скарыны». 6 жніўня 1517 года (роўна 500 гадоў таму) у Празе выйшла першая друкаваная беларуская кніга – Псалтыр, якая лічыцца адной з самых папулярных і распаўсюджаных у хрысціянстве кніг Бібліі. Гэтай кнігай першадрукар Францыск Скарына паклаў пачатак усяму беларускаму кнігавыданню, якое развівалася ў цеснай сувязі з еўрапейскім і ўсходнеславянскім кнігадрукаваннем...

16.06.2017
5500
Пяты выпуск Школы маладога пісьменніка — у добры шлях!

15 чэрвеня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пятнаццаць маладзёнаў атрымалі сертыфікаты пра заканчэнне Школы пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Павіншаваць маладых празаікаў прыйшлі выкладчыцы Ганна Бутырчык і Наталля Паваляева , каардынатаркі Школы Алена Казлова і Юля Цімафеева . Людміла Рублеўская, якая не змагла прысутнічаць, звярнулася да сваіх вучняў праз відэа. Алена Казлова, Юля Цімафеева, Наталля Паваляева Барыс Пятровіч (Сачанка) Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"...

13.06.2017
4281
Ігару Жуку — 60!

13 чэрвеня беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык і гісторык літаратуры, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Жук святкуе свой юбілей. Віншуем! Шаноўны Ігар Васільевіч! Шчыра віншуем Вас са святам і жадаем усяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, плённай творчай і выкладчыцкай дзейнасці, дабрыні і святла Вам і Вашым блізкім! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

08.06.2017
8125
«Шпаркі, лёгкі матылёк»: пяты выпускны ў Школе маладога пісьменніка

15 чэрвеня запрашаем на выпускную вечарыну ў Школе маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Мерапрыемства пройдзе ў музеі Петруся Броўкі (Карла Маркса, 30), пачатак у 18.30. Уваход вольны. Традыцыйна для фінальнай вечарыны Школы выпускніцы і выпускнікі сумесна абіраюць пэўную адметную дэталь у адзенні. Сёлета гэта гальштук-матылёк. Цэлы год студэнткі і студэнты Школы слухалі лекцыі па літаратуры, наведвалі майстар-класы беларускіх і замежных аўтараў, пісалі свае ўласныя тэксты...

05.06.2017
4533
Віншуем нашых сяброў!

4 чэрвеня споўнілася 45 гадоў паэту Віктару Слінку, а 5 чэрвеня спаўняецца 40 гадоў літаратару і выкладчыку Віталю Еўмянькову. Віншуем! Паважаныя Віктар Віктаравіч і Віталь Іванавіч! Сардэчна віншуем Вас са святам і зычым усяго найлепшага: здароўя і дабрабыту, плёну ў асабістых справах і творчай дзейнасці, каб кожны дзень быў радасным і дарыў Вам новых удзячных сяброў, вучняў і чытачоў! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

05.06.2017
4685
Вячаславу Рагойшу – 75!

Сёння, 5 чэрвеня, адзначае свой юбілей прафесар, акадэмік, літаратуразнавец, сябар нашай арганізацыі Вячаслаў Пятровіч Рагойша. Віншуем! Вячаслаў Пятровіч Рагойша. Фота Вікі Трэнас Шаноўны спадар Вячаслаў! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні са святам і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, плённай даследчыцкай і выкладчыцкай дзейнасці, поспехаў у штодзённых справах, дабрыні і цеплыні Вам і Вашым блізкім! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

05.06.2017
5164
Вайцюшкі натхняюць творцаў

4 чэрвеня на аграсядзібе Вайцюшкі адбыўся мастацка-паэтычны і музычны фестываль “Салаўё-2017”. Тут цягам тыдня праходзіў пленэр творцаў з розных гарадоў, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. У пленэры ўдзельнічалі мастакі і скульптары з Мінска і Гродна: Кацярына Сумарава, Алег Усціновіч, Валянціна Шоба, Ігар Засімовіч і Кацярына Зантарыя. Убачыўшы ў шэрым валуне абрысы крылаў, скульптар Ігар Засімовіч тры дні шліфаваў і апрацоўваў камяні. Яны склалі кампазіцыю “Крылы” і былі ўмацаваны...

27.05.2017
6779
Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса

26 траўня ў мінскай галерэі «Ў» прэзентаваныя дзве новыя кнігі Свэна Нурдквіста «Пэтсан сумуе» і «Паляванне на ліса», выдадзеныя ў серыі «Каляровы ровар» і перакладзеныя Надзеяй Кандрусевіч. Па традыцыі зала была перапоўненая -- сапраўдныя аматары казак пра дзядулю і яго коціка не маглі прапусціць такую падзею. Але хто ж яны – беларускія чытачы Свэна Нурдквіста? Саюз беларускіх пісьменнікаў паспрабаваў пазнаёміцца з імі бліжэй. Сёлета перакладчыца Надзея Кандрусевіч зрабіла вялікую справу – перастварыла...

22.05.2017
5926
«Праз такіх людзей на зямлю прыходзіць Бог»: у Гарошкаве прайшло свята паэзіі памяці Анатоля Сыса

20 мая ў вёсцы Гарошкаў (Рэчыцкі раён) у дванаццаты раз прайшло свята паэзіі памяці Анатоля Сыса. Мерапрыемства адбылося з ініцыятывы Саюза беларускіх пісьменнікаў і родных паэта. У Гарошкаў прыехалі літаратары і аматары паэзіі, сябры і родныя Сыса з Мінска, Гомеля, Рэчыцы і Светлагорска. Традыцыйныя паэтычныя чытанні праводзяцца ў двары дома, дзе нарадзіўся і рос літаратар, з 2006 года. Анатоль Сыс пайшоў з жыцця 4 мая 2005 года. Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч заўважыў...

17.05.2017
5775
Пэтсан і Фіндус зноў у Мінску — 26 мая!

Запрашаем дзетак і іх бацькоў 26 мая ў мінскую галерэю «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) на прэзентацыю адразу дзвюх кніг шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Пэтсан сумуе» і «Паляванне на ліса» — з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Пачатак у 18.00. Уваход вольны! Шыкоўна ілюстраваныя гісторыі пра дзядулю Пэтсана і кацянятка Фіндуса, пераствораныя па-беларуску Надзеяй Кандрусевіч, пабачылі свет у серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор»...

12.05.2017
4588
Анатолю Бароўскаму — 75!

12 мая адзначае свой юбілей пісьменнік, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СБП, лаўрэат прэміі імя Міхася Жызнеўскага, сябар Рады нашай арганізацыі Анатоль Бароўскі. Віншуем! Шаноўны Анатоль Мікалаевіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні са святам і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, творчых і асабістых поспехаў, новых кніг і паболей удзячных чытачоў! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Анатоль Бароўскі, фота: Радыё Свабода Спадар Анатоль нарадзіўся...

11.05.2017
5363
Раіса Баравікова: «Свет майго дзяцінства аздабляла містыка...»

11 мая пісьменніцы, перакладчыцы, аўтарцы кніг для дзяцей, літаратурнаму рэдактару, сябру Рады нашай арганізацыі Раісе Андрэеўне Баравіковай спаўняецца 70 гадоў. Шчыра віншуем! Напярэдадні дня нараджэння Раіса Андрэеўна пагутарыла з журналісткай Алесяй Лапіцкай. Раіса Баравікова. Фота: Еўрарадыё — Спадарыня Раіса, як так склалася, што пры выбары ВНУ вы вырашылі вучыцца ў Маскве, на аддзяленні перакладу Літінстытута? — Усё пачыналася з выпадковасцей. Закончыла сярэднюю школу ў горадзе Бярозе, рана...

03.05.2017
8341
Новае «Святло “Святліцы”»

З 2012 года ў Магілёве існуе моладзевы літаратурна-паэтычны клуб «Святліца». І ўжо добрай традыцыяй у ім сталася што год выдаваць свой клубны альманах «Святло “Святліцы”». Прэзентацыя пятага нумара выдання адбылася 28 красавіка ў памяшканні бібліятэкі імя Пушкіна. Традыцыйна на імпрэзе свае творы прачыталі самі маладыя аўтары вершаў і апавяданняў, якія ўвайшлі ў зборнік. А напачатку сустрэчы пра дасягненні ўдзельнікаў клуба і пра новы нумар альманаха распавяла яго кіраўніца Тамара Аўсяннікава...

21.04.2017
4544
Людцы Сільновай — 60!

20 красавіка адзначыла дзень нараджэння вядомая беларуская паэтка, супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Сільнова. Шчыра віншуем! Людміла Данілаўна Сільнова нарадзілася ў Маладзечне 20 красавіка 1957 года. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1979). З 1986 г. працуе бібліятэкарам у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Лаўрэатка прэміі «Гліняны Вялес» (за кнігу «Рысасловы»). Творы перакладаліся на польскую, рускую, македонскую, славацкую, украінскую, славенскую, англійскую і чэшскую...

31.03.2017
11093
Вясновыя сустрэчы на Магілёўшчыне

Напрыканцы зімы і ў пачатку вясны на розных пляцоўках Магілёва і ў Горках прайшоў шэраг літаратурных імпрэз, у якіх узялі ўдзел мясцовыя пісьменнікі, сябры Магілёўскага абласнога аддзялення СБП на чале з яго кіраўніком Міколам Яцковым, а таксама госці з Мінска. Сяргей Украінка і Вольга Лунькова Амаль 100 вучняў магілёўскай сярэдняй школы № 45 прыйшлі 21 лютага на сустрэчу з паэтам, сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў Сяргеем Украінкам . Адбылася размова пра мову, літаратуру і ўвогуле пра жыццё...

25.03.2017
2982
З Днём Волі!

25 сакавіка 1918 года ў Мінску ІІІ Устаўной граматай была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Бацькі беларускай дзяржаўнасці, публіцысты і літаратары пакалення «Нашай Нівы», нягледзячы на нестабільнае становішча звонку і няпэўную будучыню, праявілі палітычную мужнасць і гэтым паказалі прыклад сваім наступнікам. Ва ўмовах неспрыяльнай, часта несамастойнай палітыкі БССР, грамадскія дзеячы аб'ядналіся на культурніцкай глебе, дзякуючы чаму з'явіліся Акадэмія Навук і Беларускі Дзяржаўны...

09.03.2017
4215
Віншуем сакавіцкіх юбіляраў!

Пачатак сакавіка 2017 багаты на юбілеі нашых сяброў-пісьменнікаў. Віншуем! 2 сакавіка споўнілася 75 пісьменніку Віктару Лужкоўскаму . 6 сакавіка адсвяткавалі свае юбілеі Уладзімір Крукоўскі (80!) і Сяргей Амяльчук (60!). 8 сакавіка паэту Славаміру Адамовічу -- 55 гадоў. Паважаныя сябры! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з юбілеямі і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, творчых і асабістых поспехаў, вясны і цяпла!

27.01.2017
6401
VI фестываль памяці Міхася Стральцова пройдзе 10-12 лютага

Сёлета маштабны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” адбудзецца ў шосты раз і аб’яднае творцаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Чэхіі і Швецыі. Літаратурныя чытанні адкрыюцца вечарам 10 лютага ў Галерэі TUT.BY і на гэты раз будуць адбывацца ў юбілейны год для фестывальнага патрона – Міхасю Стральцову ў 2017-м магло б споўніцца 80 гадоў. Асноўнымі пляцоўкамі фестывалю, акрамя Галерэі TUT.BY, стануць клуб “Грай” і культурніцкая прастора “Тартак”. Сярод замежных хэдлайнераў сёлетняга фэсту – украінцы...

17.01.2017
5562
Віншуем Вольгу Базылёву-Клімко і Валерыя Каліноўскага!

17 студзеня святкуюць свае юбілеі пісьменнікі, сябры СБП Вольга Базылёва-Клімко і Валеры Каліноўскі. Шаноўныя Вольга Уладзіміраўна і Валеры Фёдаравіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у асабістых і творчых справах, усяго самага добрага і светлага вам і вашым блізкім! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

13.01.2017
4557
«Дзякуй, Ірына Міхайлаўна!» Жонцы Васіля Быкава споўнілася 90 гадоў

13 студзеня Ірыне Міхайлаўне Быкавай спаўняецца 90 гадоў. Сярод жывых няма чалавека, які б болей за яе ведаў і разумеў Быкава — хоць бы таму, што свае творы Быкаў абмяркоўваў найперш зь ёй. Зь ёй на працягу апошніх дзесяцігодзьдзяў жыцьця дзяліўся тым, чым не дзяліўся ні з кім (і між іншым, яе права — захаваць пры сабе нешта з таго, што было сказана паміж імі). У «Доўгай дарозе дадому» Васіль Уладзімеравіч пра знаёмства зь Ірынай Міхайлаўнай піша няшмат, ён увогуле вельмі мала піша пра родных,...

Вынік пошуку: 41-60 з 65 Першая | | 1234 | | Апошняя