Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


28.03.2019
1209
Кастусю Цвірку — 85!

Сёння святкуе дзень нараджэння пісьменнік, выдавец, сябра Рады нашай арганізацыі Кастусь Аляксеевіч Цвірка. Шчыра віншуем! Кастусь Цвірка нарадзіўся 28 сакавіка 1934 года ў вёсцы Зялёная Дуброва Мінскай вобласці. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). У 1958—1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літсупрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам...

24.03.2019
992
Тані Скарынкінай — 50!

Сёння адзначае дзень народзінаў паэтка і эсэістка Таня Скарынкіна. Віншуем! Сёння адзначае дзень народзінаў паэтка і эсэістка Таня Скарынкіна. Таня Скарынкіна нарадзілася ў 1969 годзе ў горадзе Смаргонь. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Працавала паштальёнам, журналістам, мастаком-ілюстратарам. Некаторы час жыла ў горадзе Фару( Партугалія). Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Немига литературная», «Маладосць», «Arche» і інш. У 2009 годзе падборка вершаў была змешчаная...

07.03.2019
1059
Язэпу Янушкевічу — 60!

Сёння споўнілася 60 год вядомаму літаратуразнаўцу, архівісту, гісторыку Язэпу Янушкевічу. Віншуем! Язэп Язэпавіч Янушкевіч нарадзіўся 7 сакавіка 1959 года ў в. Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў БДУ (1981). Кандыдат філалагічных навук (1987). 3 1985 навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН Беларусі, адначасова з 1996 загадчык аддзела археаграфіі Беларускага НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы і з 1997 намеснік рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». 3 1999 намеснік старшыні...

06.03.2019
1131
Уладзіміру Міхно — 55!

Сёння адзначае дзень нараджэння беларускі празаік Уладзімір Міхно. Шчыра віншуем! Уладзімір Фёдаравіч Міхно нарадзіўся 6 сакавіка 1964 года ў в. Чэрцы Лепельскага раёна. Скончыў Чэрскую васьмігодку, затым вучыўся ў Лепельскай СШ № 3. У 1986 скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў на Чашніччыне ў раённай газеце «Чырвоны прамень». З 1990 — у газеце «Чырвоная змена», з 1993 у «Настаўніцкай газеце». Уласны карэспандэнт па Віцебскай вобласці. Працуе ў газеце "Лепельскі Край"...

15.02.2019
1239
Пятру Васючэнку — 60!

Сёння святкуе свой дзень народзінаў беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік Пятро Васчючэнка. Шчыра віншуем! Сёння святкуе свой дзень народзінаў беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік Пятро Васчючэнка. Шчыра віншуем! Пятро Васючэнка нарадзіўся 15 лютага 1959 года ў Полацку. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ (1984). Кандыдат філалагічных навук (1983). У 1984—1997 працаваў...

12.02.2019
1221
Сержу Мінскевічу — 50!

Сёння — дзень народзінаў у вядомага беларускага паэта, перакладчыка, барда, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Сержа Мінскевіча. Шчыра віншуем! Сёння — дзень народзінаў у вядомага беларускага паэта, перакладчыка, барда, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Сержа Мінскевіча. Серж Мінскевіч нарадзіўся 12 лютага 1969 скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Працуе ў Інстытуце літаратуры НАН Беларусі...

09.02.2019
1343
Віктару Шалкевічу — 60!

Сёння святкуе свой дзень народзінаў вядомы беларускі музыка і літаратар Віктар Шалкевіч. Шчыра віншуем! Сёння святкуе свой дзень народзінаў вядомы беларускі музыка і літаратар Віктар Шалкевіч. Віктар Антонавіч Шалкевіч скончыў школу ў Поразава, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску (у 1980 годзе). Працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гродзенскай культасветвучэльні (1987—1990). З 1990 па 2016 год працаваў у тэатры лялек у Гродна,...

01.02.2019
1724
Наталлі Русецкай — 45!

Сёння святкуе дзень народзінаў паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца Наталля Русецкая. Шчыра віншуем! Сёння святкуе дзень народзінаў паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца Наталля Русецкая. Наталля Леанідаўна Русецкая нарадзілася 1 лютага 1974 г. ў г. Урэнь Горкаўскай вобласці (сёння Ніжагародская вобл.) Расійскай Федэрацыі. У 1991-1996 гг. вучылася на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ. Падчас вучобы цікавілася эпісталаграфіяй Беларусі ХVI-XVIII стст., абараніла дыпломную працу...

17.01.2019
3447
Восеньскія фарбы зямных эцюдаў

Жана Капуста піша пра новую кнігу Віктара Яраца. Паэтычнае пытанне Віктара Яраца “Калі пачынаецца восень – / вада ці старэе рачная?” правакуе на яшчэ адно, менш узнёслае, больш зямное: калі надыходзіць сталасць, ці старэюць вершы? Ці можна вызначыць узрост пісьменніка па тэме, стылі, лексіцы, як вызначаюць па знешніх прыкметах надыход восені? Вершы ў кнізе лірыкі Віктара Яраца “Зямныя эцюды” (Мінск, “Кнігазбор”, 2018) сугучныя настальгічна-тужлівым восеньскім настроям. Самы час прыпыніцца пасярод...

17.01.2019
2422
Андрэю Федарэнку — 55!

Сёння — дзень нараджэння аднаго з найвядомейшых беларускіх творцаў, празаіка, сябра Рады ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Андрэя Федарэнкі. Андрэй Міхайлавіч Федарэнка нарадзіўся 17 студзеня 1964 года ў в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці, скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры (1985—1990). Служыў у арміі. Працаваў мулярам у Мікашэвічах Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў Калінкавічах Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам...

03.01.2019
1507
Студзеньскія юбілеі 2019 года

Днямі адзначылі свае круглыя даты сябры нашай арганізацыі Марыя Якімук, Уладзімір Кажамяка, Мікалай Аляксандраў, Уладзімір Барысенка. Віншуем! Марыя Сямёнаўна Якімук (Гарах) нарадзілася 02.01.1944 г. у вёсцы Ліпінкі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, факультэт методыкі і педагогікі пачатковага навучання. Працавала больш за 30 гадоў у Брэсцкім раёне, большасць з якіх у Кавярдзяцкай пачатковай школе. З вершамі дэбютавала ў 1966 годзе ў раённай...

26.12.2018
1658
«Я з палескага сяла…» Мікалаю Пацеюку – 80!

24 снежня адсвяткаваў свой юбілей берасцейскі паэт Мікалай Пацяюк. Мікола Пацяюк нарадзіўся 24 снежня 1938 года ў вёсцы Ляхаўцы Маларыцкага раёна. Служыў на флоце, закончыў Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча і Брэсцкі педінстытут. Паводле слоў самога Мікалая Іванавіча, “тры гады бадзяўся па морах і акіянах і паўвеку слугаваў школе, дзецям, роднаму краю”. Выдаў зборнікі вершаў “Мелодыя сэрца”, “Душой не пакрывіць”, “З-пад буслінага крыла”. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Словамі, вынесенымі...

19.12.2018
1503
Валеру Стралко — 80!

Сёння споўнілася 80 год вядомаму перакладчыку Валеру Васільевічу Стралко. Шчыра віншуем! Валер Стралко — сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, вядомы шматлікімі перакладамі беларускай літаратуры на ўкраінскую мову і наадварот. Сярод перакладзеных ім беларускіх аўтараў — Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч ды інш. У 2003 г. узнагароджаны Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Івана Франко за пераклады на беларускую мову твораў Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі...

07.12.2018
1477
Радзіму Гарэцкаму - 90!

Сёння святкуе свой юбілей адзін з найстарэйшых сябраў Саюза беларускіх пісьменнікаў, акадэмік Радзім Гарэцкі. Шчыра віншуем! Вучоны-геоляг, акадэмік 7 сьнежня сьвяткуе 90-годзьдзе. Як стваралася акадэмія? Як беларуская навука пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій? Калі былі часы росквіту і апошнія выбары прэзыдэнта НАН? Пра гэта ў размове са Свабодай разважаў Гарэцкі. Пра стварэньне Акадэміі навук «У 1922 годзе ў Менску быў заснаваны Інстытут беларускай культуры. Праз гады два вучоныя паднялі пытаньне...

03.12.2018
1575
Людміле Сіньковай — 60!

На выходных адзначыла свой дзень нараджэння літаратуразнаўца Людміла Сінькова. Шчыра віншуем! Сінькова Людміла Дзмітрыеўна (Корань) нарадзілася 02 снежня 1958 г. у г. Мазыры Гомельскай вобласці. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура» (1981). Даследуе дынаміку мастацкіх форм, мадэлі развіцця нацыянальнай літаратуры і культуры, праблемы журналістыкі. Асноўнае месца працы – кафедра гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага...

21.11.2018
2260
Віншуем Веру Страмкоўскую!

21 лістапада святкуе свой юбілей сябра нашай арганізацыі Вера Страмкоўская. Віншуем! 21 лістапада адзначае свой юбілей сябра нашай арганізацыі Вера Страмкоўская. Шаноўная Вера Валянцінаўна! Шчыра віншуем Вас са святам і жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, плёну ў творчасці і ў штодзённых справах! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Да

20.11.2018
6855
"Абяцаю, што ўсё асілю я…". Успаміны пра першую дарогу да Жэні Янішчыц

20 лістапада Яўгеніі Янішчыц споўнілася б 70 гадоў. Успамінае Сяргей Панізьнік. 20 лістапада Яўгеніі Янішчыц споўнілася б 70 гадоў. Успамінае Сяргей Панізьнік. "Абяцаю, што ўсё асілю я…" Успаміны пра першую дарогу да Жэні Янішчыц У канцы лета 1965 года закончылася мая журналісцкая практыка ў газеце 120-й гвардзейскай Рагачоўскай дывізіі ва Уруччы. Узгадаю, што сяржант гэтай дывізіі ў жніўні 1963 года стаў у Львове курсантам факультэта журналістыкі Вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча...

20.11.2018
5218
З архіву СБП: Асабовая справа Яўгеніі Янішчыц

Адкрываем шырокай публіцы ўнікальныя матэрыялы да 70-годдзя з Дня нараджэння паэткі. 20 лістапада 2018 года "палескай ластаўцы" беларускай літаратуры, паэтцы Яўгеніі Янішчыц споўнілася б 70 гадоў. Да дня памяці аўтаркі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" адкрывае шырокай публіцы ўнікальныя дакументы з асабовай справы Яўгеніі, што захоўваецца ў архівах СБП. Перад вамі — фота і аўтабіяграфія паэткі, напісаная яе ўласнай рукой; заява на ўступленне ў Саюз пісьменнікаў СССР; асабісты...

14.11.2018
2317
Віншуем Змітра Бартосіка!

14 лістапада святкуе сваё 50-годдзе бард, пісьменнік Зміцер Бартосік. 14 лістапада святкуе сваё 50-годдзе бард, пісьменнік, сябар СБП, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій Зміцер Бартосік. Віншуем! Шаноўны спадар Зміцер! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, плённай творчай дзейнасці, усяго найлепшага Вам і Вашым блізкім! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

12.11.2018
1595
Віншуем Леаніда Пранчака з юбілеем!

12 лістапада сябру СБП, паэту Леаніду Пранчаку спаўняецца 60 гадоў. Віншуем! 12 лістапада сябру СБП, паэту Леаніду Пранчаку спаўняецца 60 гадоў. Шаноўны Леанід Іванавіч! Віншуем Вас з юбілеем і зычым усяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, творчых поспехаў, натхнення, толькі добрых навінаў кожны дзень! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Вынік пошуку: 21-40 з 152 Першая | | 12345 | | Апошняя