Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


20.11.2018
6672
З архіву СБП: Асабовая справа Яўгеніі Янішчыц

Адкрываем шырокай публіцы ўнікальныя матэрыялы да 70-годдзя з Дня нараджэння паэткі. 20 лістапада 2018 года "палескай ластаўцы" беларускай літаратуры, паэтцы Яўгеніі Янішчыц споўнілася б 70 гадоў. Да дня памяці аўтаркі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" адкрывае шырокай публіцы ўнікальныя дакументы з асабовай справы Яўгеніі, што захоўваецца ў архівах СБП. Перад вамі — фота і аўтабіяграфія паэткі, напісаная яе ўласнай рукой; заява на ўступленне ў Саюз пісьменнікаў СССР; асабісты...

14.11.2018
2888
Віншуем Змітра Бартосіка!

14 лістапада святкуе сваё 50-годдзе бард, пісьменнік Зміцер Бартосік. 14 лістапада святкуе сваё 50-годдзе бард, пісьменнік, сябар СБП, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій Зміцер Бартосік. Віншуем! Шаноўны спадар Зміцер! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, плённай творчай дзейнасці, усяго найлепшага Вам і Вашым блізкім! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

12.11.2018
1896
Віншуем Леаніда Пранчака з юбілеем!

12 лістапада сябру СБП, паэту Леаніду Пранчаку спаўняецца 60 гадоў. Віншуем! 12 лістапада сябру СБП, паэту Леаніду Пранчаку спаўняецца 60 гадоў. Шаноўны Леанід Іванавіч! Віншуем Вас з юбілеем і зычым усяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, творчых поспехаў, натхнення, толькі добрых навінаў кожны дзень! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

09.11.2018
2045
Аляксандру Тамковічу — 55!

9 лістапада спаўняецца 55 гадоў пісьменніку, публіцысту Аляксандру Тамковічу. Віншуем! Шаноўны Аляксандр Леанідавіч! Шчыра віншуем Вас з юбілеем і жадаем усяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, плёну ў штодзённых справах і творчай дзейнасці, дабрыні і святла Вам і Вашым блізкім! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

09.11.2018
2859
Міры Лукшы — 60!

9 лістапада вядомая беларуская пісьменніца Падляшша Міра Лукша адсвяткавала свой 60-ты дзень нараджэння. Шчыра віншуем! Міра (Міраслава Янаўна) Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 года ў Гайнаўцы на Падляшшы. Скончыла філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку (1985). 3 1985 працуе ў беларускім тыднёвіку «Ніва». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1997. Жыве ў Беластоку. Дэбютавала на старонках «Нівы» ў 1973. У кнігах прозы «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994) і паэзіі «Замова» (1993),...

01.11.2018
6065
"Прытулак памяці". Міколу Пракаповічу — 70!

СБП віншуе спадара Міколу са святам і з выхадам новай кнігі! 1 лістапада святкуе свой юбілей берасцейскі паэт, наш сябар Мікола Пракаповіч. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе Мікалая Мікалаевіча і зычыць усіх дабротаў: даўгалецця, моцнага здароўя, далейшай плённай творчай дзейнасці! Адмыслова да святочнай даты ў серыі "Кнігарня пісьменніка" пабачыў свет зборнік вершаў і паэм Міколы Пракаповіча пад назвай "Прытулак памяці" са змястоўнай прадмовай Алеся Каско...

23.10.2018
4731
"Зямныя эцюды" Віктара Яраца

Да 70-годдзя гомельскага паэта і выкладчыка Віктара Яраца ў серыі "Кнігарня пісьменніка" СБП выйшла новая кніга. Да 70-годдзя гомельскага паэта і выкладчыка Віктара Яраца ў серыі "Кнігарня пісьменніка" Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве "Кнігазбор" выйшла новая кніга. Спадар Віктар -- літаратуразнавец, крытык, кандыдат філалагічных навук. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1980 года. Свае першыя вершы апублікаваў яшчэ будучы школьнікам, актыўна друкавацца...

03.10.2018
2799
Выйшаў трохтомнік Уладзіміра Мароза

У выдавецтве "Галіяфы" пабачылі свет выбраныя творы пісьменніка, сябра нашай арганізацыі Уладзіміра Мароза ў трох тамах. У выдавецтве "Галіяфы" пабачылі свет выбраныя творы пісьменніка, сябра нашай арганізацыі Уладзіміра Мароза ў трох тамах. Паэзія, проза і эсэістыка -- шматгадовы плён працы аўтара -- паэта, празаіка, сцэнарыста, кінарэжысёра. Кожны з тамоў мае сваю назву: "Другога не дадзена", "Тры сшыткі", "Беларускі мур". Прадмову да выдання...

29.09.2018
1865
Адам Глобус, тайны будыст, маньяк, анарха-вівісэктар

Філёзаф Ігар Бабкоў піша да 60-годзьдзя пісьменьніка, мастака і выдаўца Адама Глобуса. Калі я думаю пра ягоную траекторыю ў мастацтве, заўсёды зьдзіўляюся: такія дзіўныя павароты — і сувязі — лёсу і паэтыкі, такая неадпаведнасьць зьнешняга вобразу і ўнутранага зьместу, спалучэньні неспалучальнага, важная работа, што ідзе навідавоку, і застаецца няўбачанай, нерасшыфраванай. Ён — самы вядомы, самы скандальны і самы нераспазнаны творца свайго пакаленьня. Самы адкрыты — і самы ўтоены. Гатовы ўсё...

24.09.2018
2341
Сяргею Чыгрыну — 60!

Сёння — дзень нараджэння Сяргея Чыгрына, аўтара кніг паэзіі, літаратурна-крытычных, краязнаўчых артыкулаў, укладальнікаў кніг твораў пісьменнікаў Заходняй Беларусі. Шчыра віншуем! Сяргей Чыгрын — беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае аддзяленне...

17.09.2018
1418
Віктару Дашуку — 80: «Мару зьняць фільм па маім новым рамане»

16 верасьня спаўняецца 80 гадоў Віктару Дашуку — выбітнаму беларускаму кінарэжысэру-дакумэнталісту. Народнага артыста, ляўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, шматлікіх міжнародных кінафэстываляў, народнага артыста БССР цягам апошніх 25 гадоў беларускія ўлады проста не заўважаюць. Забыўся пра існаваньне выбітнага рэжысэра і «Беларусьфільм», якому Віктар Дашук аддаў больш за 30 год свайго жыцьця. Віктарам Дашуком па ўласных сцэнарах зьнята больш за 80 твораў, у тым ліку некалькі лірычных мастацкіх фільмаў...

14.09.2018
2037
Леаніду Левановічу — 80!

14 верасня святкуе свой 80-гадовы юбілей празаік Леанід Левановіч. Віншуем! Леанід Кірэевіч Левановіч нарадзіўся 14 верасня 1938 года ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілеўскае культасветвучылішча (1956). Працаваў ва ўстановах культуры Дзяржынскага і Касцюковіцкага раёнаў (1956-58). У 1957 паступіў на завочнае аддзяленне факультета журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў на Балтыйскім флоце (1958-61). Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянар і скончыў універсітэт у 1963. Працаваў...

13.09.2018
2909
Алесю Краўцэвічу – 60!

13 верасня доктару гістарычных навук, прафесару, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесю Краўцэвічу спаўняецца 60 гадоў. Алесь Краўцэвіч родам з вёскі Лупачы Мастоўскага раёна. Ён скончыў гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта і аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР, вучыўся ў дактарантуры БДУ. Працаваў у інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, у Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце, намеснікам старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны і...

11.09.2018
2599
Вінцэсю Мудрову — 65!

Сёння святкуе дзень нараджэння выдатны беларускі празаік, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Вінцэсь Мудроў. Шчыра віншуем! Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў сям’і савецкага афіцэра, рускага па нацыянальнасці. Дзяцінства і юнацтва правёў у Беларусі, на радзіме маці. Вучыўся ў Наваполацкай сярэдняй школы № 2. Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут (1976). Працаваў інжынерам на прадпрыемствах Наваполацку, а пасля Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі РСФСР. Са школьных гадоў займаўся грамадскай дзейнасцю...

10.09.2018
2506
Івану Штэйнеру — 65!

Шчыра віншуем з днём нараджэння Івана Фёдаравіча Штэйнера, вядомага беларусіста, літаратуразнаўцу, крытыка, драматурга! Іван Фёдаравіч Штэйнер нарадзіўся 10 верасня 1953 года ў вёсцы Беражное Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 1975 годзе. Працаваў дырэктарам школы, метадыстам абласнога Інстытута ўдасканалення настаўнікаў. З 1978 года ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Закончыў аспірантуру, абараніў кандыдацкую...

04.09.2018
2280
Пісьменніца з Дзятлава адзначае юбілей

4 верасня пісьменніца і журналістка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з Дзятлава Леанарда Юргілевіч адзначае свой юбілей. Віншуем! Шаноўная спадарыня Леанарда! Шчыра віншуем Вас і зычым усяго найлепшага: моцнага здароўя і даўгалецця, дабрабыту, творчых поспехаў! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Нарадзілася пісьменніца ў вёсцы Рагалёўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў 1948 годзе. Рана засталася сіратою. Спачатку вучылася ў Іўеўскай, а пасля ў Свіслацкай школах-інтэрнатах...

25.08.2018
1891
Уладзіміру Арлову – 65!

Пятнаццаць гадоў таму, пагодным жнівеньскім днём, калі ўсе фармальнасці і мітрэнгі, звязаныя з засяленнем першакурсніка ў інтэрнат, былі выкананыя, я скіраваўся не абы-куды, а ў Дом літаратара – Уладзімір Арлоў святкаваў, пры сціжме людзей незлічонай, сваё 50-годдзе. Пятнаццаць гадоў таму, пагодным жнівеньскім днём, калі ўсе фармальнасці і мітрэнгі, звязаныя з засяленнем першакурсніка ў інтэрнат, былі выкананыя, я скіраваўся не абы-куды, а ў Дом літаратара – Уладзімір Арлоў святкаваў, пры сціжме...

23.07.2018
3420
Алесю Бельскаму — 55!

23 ліпеня святкуе свой юбілей наш сябар, літаратуразнаўца, прафесар Алесь Бельскі. Віншуем! Шаноўны Аляксандр Іванавіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з юбілеем і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у даследчай і педагагічнай дзейнасці, новых кніг! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Алесь Іванавіч Бельскі – літаратуразнаўца, крытык, педагог. Доктар філалагічных навук (1998), прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта...

20.07.2018
3134
Валянціну Дубатоўку — 55!

20 ліпеня святкуе свой юбілей аўтар прозы, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", краязнавец і мецэнат Валянцін Дубатоўка. Віншуем! Шаноўны Валянцін Яўгенавіч! Шчыра віншуем Вас з прыгожай датай і жадаем усяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у штодзённай працы, творчага натхнення, новых кніг! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Валянцін Яўгенавіч Дубатоўка — пісьменнік, краязнавец, мецэнат. Нарадзіўся 20 ліпеня 1963 года...

05.07.2018
2016
Віншуем Мікалая Пашкевіча з юбілеем!

Сёння спаўняецца 60 гадоў нашаму сябру, берасцейскаму пісьменніку Мікалаю Пашкевічу. Віншуем! Шаноўны Мікалай Іванавіч! Шчыра віншуем Вас са святам і жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, плённай творчай дзейнасці, сонечных дзён і радасці! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Вынік пошуку: 41-60 з 155 Першая | | 12345 | | Апошняя