Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


04.09.2018
3124
Пісьменніца з Дзятлава адзначае юбілей

4 верасня пісьменніца і журналістка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з Дзятлава Леанарда Юргілевіч адзначае свой юбілей. Віншуем! Шаноўная спадарыня Леанарда! Шчыра віншуем Вас і зычым усяго найлепшага: моцнага здароўя і даўгалецця, дабрабыту, творчых поспехаў! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Нарадзілася пісьменніца ў вёсцы Рагалёўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў 1948 годзе. Рана засталася сіратою. Спачатку вучылася ў Іўеўскай, а пасля ў Свіслацкай школах-інтэрнатах...

25.08.2018
2344
Уладзіміру Арлову – 65!

Пятнаццаць гадоў таму, пагодным жнівеньскім днём, калі ўсе фармальнасці і мітрэнгі, звязаныя з засяленнем першакурсніка ў інтэрнат, былі выкананыя, я скіраваўся не абы-куды, а ў Дом літаратара – Уладзімір Арлоў святкаваў, пры сціжме людзей незлічонай, сваё 50-годдзе. Пятнаццаць гадоў таму, пагодным жнівеньскім днём, калі ўсе фармальнасці і мітрэнгі, звязаныя з засяленнем першакурсніка ў інтэрнат, былі выкананыя, я скіраваўся не абы-куды, а ў Дом літаратара – Уладзімір Арлоў святкаваў, пры сціжме...

23.07.2018
4676
Алесю Бельскаму — 55!

23 ліпеня святкуе свой юбілей наш сябар, літаратуразнаўца, прафесар Алесь Бельскі. Віншуем! Шаноўны Аляксандр Іванавіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з юбілеем і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у даследчай і педагагічнай дзейнасці, новых кніг! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Алесь Іванавіч Бельскі – літаратуразнаўца, крытык, педагог. Доктар філалагічных навук (1998), прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта...

20.07.2018
4149
Валянціну Дубатоўку — 55!

20 ліпеня святкуе свой юбілей аўтар прозы, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", краязнавец і мецэнат Валянцін Дубатоўка. Віншуем! Шаноўны Валянцін Яўгенавіч! Шчыра віншуем Вас з прыгожай датай і жадаем усяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у штодзённай працы, творчага натхнення, новых кніг! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Валянцін Яўгенавіч Дубатоўка — пісьменнік, краязнавец, мецэнат. Нарадзіўся 20 ліпеня 1963 года...

05.07.2018
2514
Віншуем Мікалая Пашкевіча з юбілеем!

Сёння спаўняецца 60 гадоў нашаму сябру, берасцейскаму пісьменніку Мікалаю Пашкевічу. Віншуем! Шаноўны Мікалай Іванавіч! Шчыра віншуем Вас са святам і жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, плённай творчай дзейнасці, сонечных дзён і радасці! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

20.06.2018
2792
Юбілей Анатоля Бутэвіча адзначылі ў Мінску (фотарэпартаж)

19 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Анатоль Бутэвіч адсвяткаваў сваё 70-годдзе. 19 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч Анатоль Бутэвіч адсвяткаваў сваё 70-годдзе. Фота Вікі Трэнас Да

20.06.2018
1762
Віншуем Сяргея Кавалёва з юбілеем!

20 чэрвеня спаўняецца 55 гадоў беларускаму драматургу, крытыку і літаратуразнаўцу Сяргею Кавалёву. Віншуем! Шаноўны Сяргей Валер'евіч! Шчыра віншуем Вас з юбілеем і жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, плёну ў выкладчыцкай і творчай дзейнасці! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

11.06.2018
5243
60-годдзе Алеся Камоцкага (фотарэпартаж)

Паэт, аўтар і выканаўца ўласных песень адсвяткаваў юбілей і прэзентаваў новую кнігу вершаў. Паэт, аўтар і выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкі адсвяткаваў юбілей і прэзентаваў новую кнігу вершаў "Не як так", што пабачыла свет у серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Канцэрт прайшоў пад адкрытым небам на ганку музея Янкі Купалы і сабраў сяброў спадара Алеся, калегаў і прыхільнікаў яго творчасці. Фота: Віка Трэнас Да

09.06.2018
1928
Алесю Камоцкаму — 60!

9 чэрвеня спаўняецца 60 гадоў нашаму сябру, паэту і музыканту Алесю Камоцкаму. Віншуем! 9 чэрвеня спаўняецца 60 гадоў нашаму сябру, паэту і музыканту Алесю Камоцкаму. Шаноўны Алесь Верамеевіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з юбілеем і пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, плённай творчай дзейнасці, усяго найлепшага Вам і Вашым блізкім! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Запрашаем усіх 11 чэрвеня на прэзентацыю новай кнігі спадара Алеся.

04.06.2018
1502
Валеру Дубоўскаму — 70!

Сёння святкуе дзень нараджэння вядомы беларускі паэт, дызайнер, выдавец мастацкіх календароў Валер Дубоўскі. Валеры Дубоўскі – нарадзіўся 4.06.1948 г. у вёсцы Хацькова Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Бацькі пасля выкладчыцкай працы ў Жукнеўскай сярэдняй школе Талачынскага раёна пераехалі жыць у Оршу ў 1959 г. У 1966 г. у гэтым горадзе скончыў сярэднюю школу № 10 імя К. С. заслонава і паступіў на філалагічны факультэт БДУ імя У. І. Леніна. Служыў у Савецкай Арміі ў 1968...

30.05.2018
6080
Святлане Алексіевіч — 70!

31 траўня спаўняецца 70 гадоў пісьменніцы, лаўрэату Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святлане Аляксандраўне Алексіевіч. 31 траўня спаўняецца 70 гадоў пісьменніцы, лаўрэату Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры, сябру ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Святлане Аляксандраўне Алексіевіч. Шчыра віншуем спадарыню Святлану з юбілеем, жадаем моцнага здароўя, даўгалецця, творчага імпэту на многія-многія гады! Адмыслова да святочнай даты Саюз беларускіх пісьменнікаў выдаў новую кнігу Сяргея...

04.03.2018
5480
Лявону Баршчэўскаму — 60!

4 сакавіка адзначае свой юбілей наш сябар, перакладчык, выкладчык, грамадскі дзеяч Лявон Баршчэўскі. Віншуем! Шаноўны Лявон Пятровіч! Прыміце нашыя сардэчныя віншаванні з юбілеем і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, плённай выкладчыцкай, перакладчыцкай і грамадскай дзейнасці! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

22.02.2018
5437
Веры Лойка — 60!

Сёння святкуе дзень нараджэння сябра нашай арганізацыі, аўтарка прозы і эсэістыкі, сталы чытач літаратурнай перыёдыкі Вера Іванаўна Лойка. Шчыра віншуем, спадарыня Вера! Галубовіч (Лойка) Вера Іванаўна нар. 22.02.1958 г. у в. Батурынка Смалявіцкага р-на, Мінскай вобл. Скончыла мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум, вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага, працавала ў Доме літаратара, на Беларускім радыё, часопісе “Роднае слова”. З 2001 г. працавала бухгалтарам. Вершы і апавяданні друкаваліся...

12.02.2018
9650
Юбілеі Міхася Тычыны і Сяргея Шапрана

10 лютага споўнілася 75 год вядомаму літаратуразнаўцу, доктару філалагічных навук Міхасю Аляксандравічу Тычыну, а 11 лютага святкаваў свой 50-ты дзень нараджэння аўтар літаратуры нон-фікшн, даследчык біяграфіі Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна Сяргей Уладзіміравіч Шапран. Шчыра віншуем! Міхась Т ычына , нарадзіўся 10.02.1943 г. у пасёлку Ленінскі Алданскага раёна (Якуцкай АССР) у сям'і ссыльнага. У 1947 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага...

08.02.2018
7500
Майстар сюжэтнай паэзіі і балад

70-гадовы юбілей выдатнага беларуска-габрэйскага паэта і медыка Фелікса Баторына быў адзначаны літаратурнай вечарынай у клубе “Тхія” культурнага таварыства “Эмуна” у Мінску. Юбіляра сардэчна прывіталі яго даўнія сябры па творчасці: Леанід Дранько-Майсюк, Галіна Каржанеўская, Алесь Разанаў, Аксана Спрынчан і іншыя. Галіна Каржанеўская і Фелікс Баторын Чалавекам вялікага лёсу назваў Фелікса Барысавіча старшыня Саюза Беларускіх габрэйскіх абшчын Уладзімір Чарніцкі. Ён выказаў падзяку паэту, які стварае...

22.01.2018
4696
Віншуем студзеньскіх юбіляраў!

21 студзеня святкавала свой юбілей нашая сяброўка, паэтка Галіна Варатынская. 22 студзеня паэту і перакладчыку Ігару Кулікову спаўняецца 30, а аўтару прозы Уладзіміру Сцяпану (Сцепаненку) -- 60 гадоў! Віншуем! Шаноўныя Галіна Аляксандраўна, Ігар Мікалаевіч і Уладзімір Аляксандравіч! Шчыра віншуем вас з вашымі прыгожымі датамі і зычым моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах, аптымізму і плённай творчай дзейнасці! Няхай кожны дзень радуе вас добрымі навінамі! ГА "Саюз беларускіх...

15.01.2018
5919
Віншуем Міколу Аляхновіча!

14 студзеня споўнілася 65 гадоў нашаму сябру, старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Міколу Аляхновічу. Віншуем! Шаноўны Мікалай Мікалаевіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з юбілеем і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, прафесійных і творчых поспехаў, новых твораў і чытачоў! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Мікалай Аляхновіч нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны...

01.01.2018
4476
Рыгору Сітніцу — 60!

1 студзеня святкуе свой юбілей наш сябар, графік, паэт, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца. Віншуем! Шаноўны Рыгор Сямёнавіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, плённай творчай і грамадскай дзейнасці, паэтычнага натхнення! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Спадар Рыгор нарадзіўся 1 студзеня 1958 года ў вёсцы Курыцічы Пе трыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння шостага класа сярэдняй школы на радзіме па...

22.12.2017
10305
Вяртаючыся да пачатку: гутарка з Аленай Васілевіч

З Аленай Сямёнаўнай Васілевіч мы таварышуем, так ахарактарызуем нашыя адносіны, больш за дваццаць гадоў. У 1981 годзе ў сваёй “лімаўскай” публікацыі яна працягнула руку ў самы цяжкі перыяд жыццёвага і творчага пералому вясковага электрыка і пачынаючага паэта Лёні Галубовіча. А неўзабаве стала і першым “палымянскім” рэцэнзентам майго дэбютнага паэтычнага зборнічка ў далёкім 1984 годзе. Пазнаёміліся ж мы пазней. І амаль адразу сышліся ва ўнутраным адчуванні сутнасці жыцця і мастацкай творчасці. З таго...

17.12.2017
7297
«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава

Алесь Разанаў з тых беларускіх паэтаў, чыя асоба не мае патрэбы ў прадстаўленні. Нават далёкія ад паэзіі людзі чулі калі не пра вершы, дык хаця б пра знакамітыя “яйкаквадраты”. Сёлета, у год 70-годдзя Алеся Разанава, выйшла адразу тры кнігі, якія маюць да яго прамое дачыненне. "”Маем найбольшае самі” -- гэта мая спроба перастварэння скарынаўскіх тэкстаў, -- кажа спадар Алесь . – Маёй задачай было рэканструяваць гэтыя тэксты, увесці іх у сучаснасць, бо гэта сапраўдны скарб, які патрэбны нам...

Вынік пошуку: 61-80 з 160 Першая | | 23456 | | Апошняя