Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


02.11.2017
6195
«Дзеяслоў» адсвяткаваў сваё 15-годдзе (+ФОТА)

1 лістапада ў менскай кавярні-клубе «Грай» прайшоў юбілейны канцэрт, прысвечаны часопісу. Быў прэзентаваны новы, дзевяносты нумар унікальнага выдання. На дзеяслоўскіх старонках, без перабольшання, друкуецца ўся сучасная беларуская літаратура, прадстаўлена творчасць усіх пакаленняў нашых пісьменнікаў і фактычна ўсе роды і жанры літаратуры. Павіншаваць «Дзеяслоў» і яго стваральнікаў прыйшлі многія: аўтары, чытачы, сябры рэдакцыі, аматары мастацкага слова і музыкі. Першы нумар часопіса, як распавёў...

24.10.2017
6304
Юбілейны «Дзеяслоў» — часопісу 15!

Выйшаў з друку 90-ты нумар часопіса, прымеркаваны да яго 15-гадовага юбілею. Найлепшая сучасная паэзія, проза, драматургія, пераклады, нон-фікшн. А 1 лістапада ў Мінску аўтары і чытачы выдання збяруцца на святочнай вечарыне. Паэзія: Кірыла Тураўскі ў перастварэнні Алеся Разанава, Андрэй Хадановіч, Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Анатоль Брусевіч. Дэбютуе Ганна Шакель. Проза: Уладзімір Някляеў, Сяргей Рублеўскі, Андрэй Федарэнка, Адам Глобус, Людміла Рублеўская. Тэатр: драматычная паэма Леаніда...

23.10.2017
8181
Землякі адзначылі юбілей Юркі Голуба

У Зэльвенскім цэнтры культуры адбылася літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста і перакладчыка Юркі Голуба. Юрка Голуб Павіншаваць свайго земляка прыйшлі яго землякі, аднакласнікі, сябры, а таксама старшыня Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісіменнікаў з Гародні Валянцін Дубатоўка і пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын . Вечарыну адкрыў сам юбіляр, ён шчыра падзякаваў усім за такую шчырую ласку, а таксама прачытаў некалькі сваіх...

20.10.2017
6057
Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!

Сёння святкуюць дзень нараджэння сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэты Юрый Уладзіміравіч Голуб і Васіль Рыгоравіч Андрыеўскі. Шчыра віншуем! Юрка (Юры Уладзіміравіч) Голуб нарадзіўся 20.10.1947 г. у вёсцы Горна (Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970) працаваў рэдактарам на Гродзенскай студыі тэлебачання. З 1978 — загадчык аддзела культуры абласной газеты "Гродзенская праўда",...

19.10.2017
6690
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!

1 лістапада ў кавярні-клубе «Грай» (Менск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза да 15-гадовага юбілею часопіса «Дзеяслоў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны Сябры “Дзеяслова”: Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Леанід Галубовіч, Вольга Гапеева, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Віктар Жыбуль, Наста Кудасава, Валярына Кустава, Людміла Рублеўская, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Віктар Шалкевіч і іншыя. “Дзеяслоўцы”: Барыс Пятровіч, Алесь...

16.10.2017
3544
Віншуем кастрычніцкіх юбіляраў!

15 кастрычніка споўнілася 55 гадоў нашаму сябру, літаратару Сяргею Абламейку, у той жа дзень адсвяткавала юбілей гомельская пісьменніца Таіса Мельчанка. 16 кастрычніка Сяргею Сокалаву-Воюшу -- 60! Віншуем! Паважанае спадарства! Шчыра віншуем вас з выдатнымі святочнымі датамі і зычым усяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у штодзённых справах, плённай творчай дзейнасці! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

11.10.2017
5977
Міхасю Булавацкаму — 70!

11 кастрычніка святкуе свой юбілей наш сябар, магілёўскі літаратар, выкладчык матэматыкі, грамадскі дзеяч Міхась Булавацкі. Віншуем! Шаноўны Міхась Пятровіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, аптымізму, энергічнасці, плённай творчай, выкладчыцкай і грамадскай дзейнасці! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Міхась Булавацкі. Фота: svaboda.org Булавацкі Міхась Пятровіч нарадзіўся 11 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Восы Глускага...

10.10.2017
6109
«Навошта выдумляць? Трэ пісаць аб тым, што было!»: Леанід Дранько-Майсюк пра сваю новую кнігу

10 кастрычніка спаўняецца 60 гадоў літаратару Леаніду Дранько-Майсюку. Шчыра віншуем Леаніда Васільевіча з юбілеем, зычым усяго найдабрэйшага: моцнага здароўя, дабрабыту, далейшага творчага плёну! І прапануем увазе чытачоў гутарку з пісьменнікам з нагоды выхаду яго новай кнігі. ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Фота: Джон Кунстадтэр, budzma.by Леанід Дранько Майсюк, больш вядомы як паэт, сёлета аддаў у друк дакументальную аповесць пра Максіма Танка. Кніга "… Натуральны, як лінія небасхілу"...

09.10.2017
7661
Прэзентацыя кнігі пра Максіма Танка — 13 кастрычніка

13 кастрычніка (пятніца) у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі Леаніда Дранько-Майсюка «…Натуральны, як лінія небасхілу», прысвечанай Максіму Танку. Пачатак у 18.30. Уваход вольны. Архіўная аповесць выдадзеная ў серыі “Кнігарня пісьменніка” ў выдавецтве “Кнігазбор” і прымеркаваная да 105-гадовага юбілею Максіма Танка . Гэта твор пра беларускага песняра, пра той час (першая палова 1930-х), калі малады Максім Танк жыў у Вільні...

05.10.2017
5399
Віншуем Сяргея Харэўскага з юбілеем!

Сёння, 5 кастрычніка, спаўняецца 50 гадоў нашаму сябру, мастацтвазнаўцу, літаратару, грамадскаму дзеячу Сяргею Харэўскаму. Віншуем! Сяргей Харэўскі. Фота: Аляксандр Tarantino Ждановіч Паважаны Сяргей Васільевіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найдабрэйшага: моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у справах штодзённых, плёну ў творчасці і натхнення! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

25.09.2017
4728
Алесю Бяляцкаму — 55!

Сёння, 25 верасня, адзначае свой юбілей сябар нашай арганізацыі, літаратар, эсэіст, публіцыст, грамадскі дзеяч, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Віншуем! Паважаны Алесь Віктаравіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з юбілеем і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, плённай творчай і грамадскай дзейнасці, новых перамог і кніг! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

20.09.2017
5352
Аляксею Каўку — 80!

Сёння святкуе 80-годдзе сябра нашага Саюза, навукоўца, выдавец альманаха "Скарыніч" Аляксей Канстанцінавіч Каўка. Шчыра віншуем, спадар Аляксей! Аляксей Канстанцінавіч Каўка (псэўданімы: А.Кастрыца, А.Каваль, К.Лямец, А.Канстанцінаў; 20.09.1937, в. Равіцкі Бор (цяпер Машчаліна) Чэрвеньскага р-ну Менскай вобл.), беларускі літаратуразнаўца, актыўны ўдзельнік руху самвыдату 1970 - першай паловы 1980-х, шмат зрабіў для перасылкі беларускіх альтэрнатыўных тэкстаў на Захад і іх выданьня там...

18.09.2017
3352
Віншуем вераснёўскіх юбіляраў!

Першая палова верасня багатая на святочныя даты нашых сяброў: пісьменнік Віктар Марціновіч адзначыў сваё 40-годдзе 9 верасня. 11 верасня празаіку, даследчыку, першаму намесніку Старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Алесю Пашкевічу споўнілася 45 гадоў. 15 верасня літаратар Кастусь Травень (Яўген Кудраўцаў) прымаў віншаванні з 70-годдзем, а 16-га -- сябар СБП Вячаслаў Лапцік адсвяткаваў сваё 65-годдзе. Віншуем! Паважаныя Віктар Валер'евіч, Алесь Аляксандравіч, Яўген Аляксандравіч і...

04.09.2017
6153
Мары Алеся Адамовіча

3 верасьня 1927 г. нарадзіўся пісьменьнік і грамадзкі дзеяч Алесь Адамовіч. Да 90-гадовага юбілею Беларуская служба Радыё Свабода друкуе эсэ Сяргея Навумчыка. Алесь Адамовіч ішоў туды, куды іншыя ісьці баяліся. Ён быў адным з тых нешматлікіх, хто пачаў казаць пра небясьпеку Чарнобыля адразу пасьля аварыі. Ён дамогся прыёму ў першага сакратара ЦК Сьлюнькова, паказаў яму трывожныя прагнозы навукоўцаў і заклікаў тэрмінова пачаць эвакуацыю, папярэдзіць людзей пра небясьпеку, спыніць усялякія масавыя...

23.08.2017
8417
У Мінску ўспомнілі Міхася Стральцова

23 жніўня, у Дзень памяці паэта, празаіка і эсэіста Міхася Стральцова, на Чыжоўскія могілкі, да месца спачыну пісьменніка, прыйшлі яго сваякі, сябры, аматары літаратуры, а таксама прадстаўнікі прэсы. Уладзімір Скарынкін, Алесь Разанаў, Барыс Пятровіч, Уладзімір Някляеў, Алена Стральцова Былі ўскладзеныя кветкі ад ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Ушанавалі памяць спадара Міхася яго ўдава Алена Стральцова , пісьменнікі Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Уладзімір Някляеў...

23.08.2017
7187
«Шчыры, шчодры, чалавечны» — 100-годдзе Пімена Панчанкі

23 жніўня, у Дзень нараджэння Пімена Панчанкі, на Усходніх могілках у Мінску, дзе пахаваны паэт, сабраліся ягоныя калегі, сябры і прыхільнікі. Каб ускласці кветкі, падзяліцца адно з адным успамінамі, а таксама прадэкламаваць любімыя вершы Пімена Емяльянавіча. Злева направа: Сюзанна Паўкштэла, Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка, Усевалад Сцебурака, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч, Ціхан Чарнякевіч, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Анатоль Вярцінскі, Вольга Някляева, Леанід Галубовіч, Вера Галубовіч...

23.08.2017
7224
Пімену Панчанку — 100!

Сёння Беларусь святкуе сотыя ўгодкі з дня нараджэння свайго народнага паэта - Пімена Емяльянавіча Панчанкі. Пра свайго старэйшага сябра ўспамінае Анатоль Вярцінскі і дзеліцца дарагімі памяткамі пра Пімена Панчанку з уласнага архіву. Пімен Панчанка, фота 1947 года з асабовай справы (архіў СБП, публікуецца ўпершыню) З нагоды свайго пяцідзесяцігоддзя Пімен Панчанка надрукаваў у жніўні 1967 года характэрны для яго медытацыйнай лірыкі верш, які пачынаўся радкамі: Паўвека… Гэта шмат – паўвека. Сплылі...

20.08.2017
5387
Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!

20 жніўня адзначаюць свае юбілеі двое нашых сяброў -- паэтка, перакладчыца Галіна Дубянецкая і журналіст, музычны эксперт, празаік Дзмітрый Падбярэзскі. Віншуем! Шаноўныя ...

18.08.2017
4802
Віншуем Таццяну Барысік!

18 жніўня святкуе свой юбілей пісьменніца, сябар ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», адна з лаўрэатаў прэміі Гедройца Таццяна Барысік. Віншуем! Паважаная Таццяна Іванаўна! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, квітнення, шанцунку ва ўсіх справах, плённай творчай дзейнасці! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Пісьменніца нарадзілася ў Магілёве. У 1999 г. скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова, факультэт дашкольнага выхавання...

18.08.2017
8494
100-годдзе з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля

23 жніўня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца святочнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі і народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. У рамках мерапрыемства адбудзецца адкрыццё выставы “Пімен Панчанка. Кніга вандраванняў і любові…” і літаратурна-дакументальнай часовай экспазіцыі “Янка Брыль. З людзьмі і сам-насам”. Падчас мерапрыемства сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі...

Вынік пошуку: 81-100 з 155 Першая | | 34567 | | Апошняя