Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


17.07.2017
4994
Любові Турбіной — 75!

Сёння святкуе дзень нараджэння вядомая паэтка, літаратуразнаўца, перакладчыца беларускай лірыкі на рускую мову Любоў Турбіна. Доўгі час яна працавала ў нашым Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, а з 2001 года жыве ў Маскве і даследуе беларускую літаратуру. Шчыра віншуем! Любоў Мікалаеўна Турбіна нарадзілася 17 ліпеня 1942 года ў Ашхабадзе, у сям'і вядомага навукоўца-біёлага, акадэміка АН БССР Мікалая Турбіна. Пасля заканчэння фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта...

06.07.2017
3846
Наталлі Гардзіенка — 40!

Сёння святкуе дзень народзінаў аўтарка шматлікіх кніг і артыкулаў пра беларускую эміграцыю, намесніца дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, старшыня секцыі нон-фікшн пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Наталля Гардзіенка. Наталля Гардзіенка нарадзілася 6 ліпеня 1977 г. у г. Мінску. Вучылася ў школах Мінску, Саны (Йемен), Ліды. Скончыла Ліцэй БДУ. У 1994 г. паступіла на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Спецыялізавалася на кафедры Гісторыі...

05.07.2017
3675
Літаратурнае Купалле

У Купалаўскім тэатры (вул. Энгельса, 7). 6 ліпеня Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы наладзіць незвычайнае Купальле. Як удакладняюць арганізатары, прысьвечанае яно будзе «сьвяцілу не нябеснаму, а літаратурнаму». 135 гадоў таму, напярэдадні Купальля, нарадзіўся слынны паэт і драматург Янка Купала . У гонар гэтай падзеі Купалаўскі тэатар пры падтрымцы кампаніі Bosch запрашае на творчую імпрэзу. У прыватнасьці, можна будзе атрымаць асалоду ад вершаў вялікага паэта ў жывым выкананьні вядомых...

28.06.2017
4289
Настассі Лазебнай — 65!

Сёння святкуе дзень нараджэння пісьменніца, старшыня Віцебскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў Настасся Лазебная (Стася Наркевіч). Шчыра віншуем! Настасся Пятроўна Лазебная (Стася Наркевіч) нарадзілася 28 чэрвеня 1952 года ў вёсцы Куляшы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У 1970 годзе скончыла Хоўхлаўскую сярэднюю школу, у 1973 годзе – студыю выяўленчага мастацтва пры Маладзечанскім доме народнай творчасці. Працавала мастаком-афарміцелем на заводзе “Спадарожнік”, потым у гандлі...

13.06.2017
4073
Ігару Жуку — 60!

13 чэрвеня беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык і гісторык літаратуры, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Жук святкуе свой юбілей. Віншуем! Шаноўны Ігар Васільевіч! Шчыра віншуем Вас са святам і жадаем усяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, плённай творчай і выкладчыцкай дзейнасці, дабрыні і святла Вам і Вашым блізкім! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

05.06.2017
4344
Віншуем нашых сяброў!

4 чэрвеня споўнілася 45 гадоў паэту Віктару Слінку, а 5 чэрвеня спаўняецца 40 гадоў літаратару і выкладчыку Віталю Еўмянькову. Віншуем! Паважаныя Віктар Віктаравіч і Віталь Іванавіч! Сардэчна віншуем Вас са святам і зычым усяго найлепшага: здароўя і дабрабыту, плёну ў асабістых справах і творчай дзейнасці, каб кожны дзень быў радасным і дарыў Вам новых удзячных сяброў, вучняў і чытачоў! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

05.06.2017
4482
Вячаславу Рагойшу – 75!

Сёння, 5 чэрвеня, адзначае свой юбілей прафесар, акадэмік, літаратуразнавец, сябар нашай арганізацыі Вячаслаў Пятровіч Рагойша. Віншуем! Вячаслаў Пятровіч Рагойша. Фота Вікі Трэнас Шаноўны спадар Вячаслаў! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні са святам і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, плённай даследчыцкай і выкладчыцкай дзейнасці, поспехаў у штодзённых справах, дабрыні і цеплыні Вам і Вашым блізкім! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

01.06.2017
7555
У Купрэева ў гасцях

Ужо даўно не даводзілася быць (і ўдзельнічаць) на літаратурных мерапрыемствах (прабачаюся за казённае слова) у правінцыі, на якіх пачуваешся не назойлівым госцем, а чаканым чалавекам. Піша ЛеГал. Дзе беларуская аўра і пашанота да нацыянальных духоўных каштоўнасцяў і мастацкіх з’яваў праяўлялася б гэтак натуральна і шчыра. Прычым усёй даволі шырокай грамадой людзей, што сабраліся разам, пранікнуўшыся пашанотай да памяці таго чалавека, творчасць якога яны ведаюць і цэняць, каб паслухаць і прыслухацца...

25.05.2017
3213
Палёт матылька ў зачыненай прасторы

Мікола Купрэеў яшчэ мог бы жыць. 25 траўня яму было б восемдзесят. А яго ўжо няма з намі трынаццаць гадоў. Мікола Купрэеў, канец 1989-х гадоў Не зважаючы на ўсе жыццёвыя акалічнасці, бытавыя мітрэнгі, своеасаблівую натуру і няпросты характар Міколы Сямёнавіча, успамінаецца ён ярка і хораша. Асабліва запомнілася першая сустрэча. Вясна 1992 года. Белавежская пушча. Знаёмства на мансардзе яго жытла ў Папялёве. Мы прыехалі з тэлекамерай, і калі пачалі рабіць здымкі, аднекуль з-пад столі прасторнай...

12.05.2017
4230
Анатолю Бароўскаму — 75!

12 мая адзначае свой юбілей пісьменнік, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СБП, лаўрэат прэміі імя Міхася Жызнеўскага, сябар Рады нашай арганізацыі Анатоль Бароўскі. Віншуем! Шаноўны Анатоль Мікалаевіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні са святам і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, творчых і асабістых поспехаў, новых кніг і паболей удзячных чытачоў! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Анатоль Бароўскі, фота: Радыё Свабода Спадар Анатоль нарадзіўся...

11.05.2017
5162
Раіса Баравікова: «Свет майго дзяцінства аздабляла містыка...»

11 мая пісьменніцы, перакладчыцы, аўтарцы кніг для дзяцей, літаратурнаму рэдактару, сябру Рады нашай арганізацыі Раісе Андрэеўне Баравіковай спаўняецца 70 гадоў. Шчыра віншуем! Напярэдадні дня нараджэння Раіса Андрэеўна пагутарыла з журналісткай Алесяй Лапіцкай. Раіса Баравікова. Фота: Еўрарадыё — Спадарыня Раіса, як так склалася, што пры выбары ВНУ вы вырашылі вучыцца ў Маскве, на аддзяленні перакладу Літінстытута? — Усё пачыналася з выпадковасцей. Закончыла сярэднюю школу ў горадзе Бярозе, рана...

10.05.2017
4548
Сяргею Панізніку — 75!

Сёння святкуе дзень нараджэння даўні сябра нашай арганізацыі, паэт, даследчык літаратуры, выдавец твораў латышскіх беларусаў Сяргей Сцяпанавіч Панізнік. Сяргей Панізнік нарадзіўся 10 мая 1942 года ў весцы Бабышкі на Мёршчыне, у сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1962), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1967). Ваенны журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967). З 1977 працаваў у газеце «Вячэрні Мінск», з 1980 — на Дзяржтэлерадыё...

02.05.2017
5116
У Баранавічах адзначылі юбілей Раісы Раманчук

Зямлячка прафесара Калесніка прайшла шлях ад кухара дзіцячага садка, тэхнолага тэкстыльнай прамысловасці да прыкметнай асобы на культуровым полі роднага горада і вобласці. Піша Яўген Бяласін. Вершы Раісы Міхайлаўны, няўрымслівыя, шчырыя, ёсць адбіткам жыцця “чалавека-сонца”, як яе называлі на юбілейнай вечарыне ў Баранавіцкай гарадской бібліятэцы імя Таўлая. Іх чыталі малодшыя школьнікі, пакладзенымі на музыку спявалі іх спанатраныя, звыклыя да сцэны выканаўцы. Віншавальнікі цераз аднаго згадвалі...

27.04.2017
9432
Якія выдатныя літаратурныя творы ня сталі кнігамі?

Сёлета Беларусь сьвяткуе пяцісотгодзьдзе айчыннага кнігадруку. З часу, калі Францішкам Скарынам упершыню ў славянскім сьвеце была надрукаваная кніга «Псалтыр», беларусы напісалі, выдалі тысячы і тысячы назваў кніг. Сотнямі зь іх нацыя ганарыцца, называе іх кнігамі годнасьці. І насамрэч гэта найвялікшы культурны здабытак беларусаў. У наш час, час большай разьняволенасьці мысьленьня, большай камунікатыўнасьці і свабоды творчасьці, літаратурны працэс становіцца яшчэ больш разнастайным. Цягам апошніх...

21.04.2017
4328
Людцы Сільновай — 60!

20 красавіка адзначыла дзень нараджэння вядомая беларуская паэтка, супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Сільнова. Шчыра віншуем! Людміла Данілаўна Сільнова нарадзілася ў Маладзечне 20 красавіка 1957 года. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1979). З 1986 г. працуе бібліятэкарам у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Лаўрэатка прэміі «Гліняны Вялес» (за кнігу «Рысасловы»). Творы перакладаліся на польскую, рускую, македонскую, славацкую, украінскую, славенскую, англійскую і чэшскую...

06.04.2017
4699
Барысу Кіту — 107!

Дзеячу беларускай эміграцыі, вядомаму на ўвесь свет навукоўцу Барысу Кіту споўнілася 107 гадоў. Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 у Пецярбургу. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай гімназіі. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. З 1933 г. выкладаў матэматыку ў Беларускай гімназіі ў Вільні, а ў 1939 г. стаў яе дырэктарам. У 1940 г. заняў пасаду акруговага інспектара Баранавіцкай навучальнай акругі, арганізаваў пачатковыя і сярэднія школы ў Баранавіцкім, Слонімскім...

31.03.2017
10374
Вясновыя сустрэчы на Магілёўшчыне

Напрыканцы зімы і ў пачатку вясны на розных пляцоўках Магілёва і ў Горках прайшоў шэраг літаратурных імпрэз, у якіх узялі ўдзел мясцовыя пісьменнікі, сябры Магілёўскага абласнога аддзялення СБП на чале з яго кіраўніком Міколам Яцковым, а таксама госці з Мінска. Сяргей Украінка і Вольга Лунькова Амаль 100 вучняў магілёўскай сярэдняй школы № 45 прыйшлі 21 лютага на сустрэчу з паэтам, сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў Сяргеем Украінкам . Адбылася размова пра мову, літаратуру і ўвогуле пра жыццё...

31.03.2017
6855
500-годнасць у Бярозе

Невялікі гарадок Бяроза ў Брэсцкай вобласці не стаіць убаку ад культурніцкага жыцця краіны. У гэтым годзе плануецца правядзенне 4-га музычна-літаратурнага фэста “Славянскі вянок”, які збірае на сваёй сцэнічнай пляцоўцы паэтаў і пісьменнікаў з многіх краін, у школах рэгулярна ладзяцца літаратурныя імпрэзы. У межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у школе №1 і школе №3 г. Бярозы ў сярэдзіне сакавіка прайшлі творчыя сустрэчы з літаратарамі Берасцейшчыны Валянцінай Осіпавай...

27.02.2017
6625
«Пяцісотгоднасць» адсвяткавалі ў Мінску і Пружанах

Пісьменніца Валянціна Осіпава ў межах кампаніі «Пяцісотгоднасць» правяла дзве творчыя сустрэчы — у Мінску і Пружанах. 10 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна творца пазнаёмілася з членамі творчага аб’яднання “Рэзананс”. Валянціна Осіпава нагадала слухачам пра асветніцкую дзейнасць Францішка Скарыны, правяла віктарыну. Наведнікі аб’яднання “Рэзананс” таксама падзяліліся сваёй творчасцю. Гучалі музычныя творы, цудоўныя, шчырыя вершы, у якіх уздымаліся тэмы дабрыні і міласэрнасці. Выступіла...

16.02.2017
6532
120/80, альбо Дзве гадзіны Стральцова

У васьмідзясяты дзень нараджэння юбіляр атрымаў у падарунак: кнігу (цікава было б пачуць водгук Міхася Стральцова на “Выгнанага патрыцыя”); букет прызнанняў і ўхваленняў таленту (на зайздрасць тым, каму дастаецца гербарый); некалькі песень (вядома, на вершы Стральцова) і сціплую выстаўку. Свята закаханых у творчасць Стральцова адзначылі ў музеі Максіма Багдановіча. Арганізатар – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, рухавік дзеі – нястомна вынаходлівы Міхась Скобла. Ён выявіў непадробную...

Вынік пошуку: 101-120 з 150 Першая | | 45678 | | Апошняя