Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


17.01.2017
5461
Віншуем Вольгу Базылёву-Клімко і Валерыя Каліноўскага!

17 студзеня святкуюць свае юбілеі пісьменнікі, сябры СБП Вольга Базылёва-Клімко і Валеры Каліноўскі. Шаноўныя Вольга Уладзіміраўна і Валеры Фёдаравіч! Прыміце нашыя ...

13.01.2017
4368
«Дзякуй, Ірына Міхайлаўна!» Жонцы Васіля Быкава споўнілася 90 гадоў

13 студзеня Ірыне Міхайлаўне Быкавай спаўняецца 90 гадоў. Сярод жывых няма чалавека, які б болей за яе ведаў і разумеў Быкава — хоць бы таму, што свае творы Быкаў абмяркоўваў найперш зь ёй. Зь ёй на працягу апошніх дзесяцігодзьдзяў жыцьця дзяліўся тым, чым не дзяліўся ні з кім (і між іншым, яе права — захаваць пры сабе нешта з таго, што было сказана паміж імі). У «Доўгай дарозе дадому» Васіль Уладзімеравіч пра знаёмства зь Ірынай Міхайлаўнай піша няшмат, ён увогуле вельмі мала піша пра родных,...

03.01.2017
2728
Васілю Гігевічу — 70!

3 студзеня спаўняецца 70 гадоў беларускаму пісьменніку, сябру СБП Васілю Гігевічу. Віншуем! Шаноўны Васіль Сямёнавіч! Шчыра віншуем Вас са святам і жадаем усяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у творчых і асабістых справах, аптымізму і здзяйсненняў! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Васіль Гігевіч нарадзіўся 03.01.1947 г. у вёсцы Жыцькава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1969 г. скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў...

29.12.2016
5419
З Калядамі і Новым годам! (інтэрактыўная паштоўка)

Шаноўныя сябры, калегі, партнёры, чытачы нашага сайта і ўсе, хто падтрымлівае і нас, і нашы ідэі! Віншуем вас са светлымі і радаснымі святамі – Калядамі і Новым годам! Грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" і ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" дораць вам цікавую паштоўку! Надыходзячы год адметны: мы будзем адзначаць вельмі важную для Беларусі і беларускай нацыі дату – 500 гадоў беларускага кнігадруку . Як вядома, 6 жніўня 1517 года Францішак Скарына ў Празе...

19.12.2016
6681
Літаратурнае «Бязмежжа». Тыднёвіку «Ніва» — 60! (+ФОТА)

16-18 снежня на Падляшшы адбыўся традыцыйны штогадовы літаратурны семінар з удзелам пісьменнікаў, выдаўцоў, журналістаў з Беласточчыны і Беларусі. Сёлета «Бязмежжа» было прымеркавана да юбілею легендарнай газеты «Ніва». Насычаная трохдзённая праграма семінара ўвабрала ў сябе лекцыі, радыйныя рэпартажы, дакументальныя відэасюжэты, прэзентацыі кніг, дыскусіі, паэтычныя чытанні і музычныя выступы. Мадэратарам сустрэч выступіў Яўген Вапа. Яўген Вапа Уверсе, злева направа: Юрка Ляшчынскі, Андрэй Сцепанюк;...

14.12.2016
4990
30-годдзе «Тутэйшых» адзначылі ў Мінску (+ФОТА)

Халодным зімовым вечарам у Палацы мастацтваў, дзе толькі што пераабралі старшыню Беларускага саюзу мастакоў, прыхільнікі, стваральнікі і ўдзельнікі легендарнага літаратурнага таварыства “Тутэйшыя” правялі юбілейную вечарыну ў гонар свайго 30-годдзя. Імпрэза нечым нагадвала вечар сустрэчы выпускнікоў пэўнай школы ці ВНУ: даволі вялікая зала ледзь не напоўніцу, але прынамсі на тры чвэрці складалася з саміх “тутэйшаўцаў”. Старонніх слухачоў было досыць мала, тут усе былі свае, адно што даўно не бачыліся...

10.12.2016
6199
Свет паэзіі Алеся Каско. Да 65-годдзя паэта

Сёння споўнілася 65 гадоў выдатнаму паэту, у мінулым шматгадоваму старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесю Каско. Шчыра віншуем з днём нараджэння, Алесь Канстанцінавіч, і прапануем артыкул Лявона Целеша да юбілею. З Алесем Каско мне ўпершыню давялося сустрэцца на радзіме паэта, у час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Ганцавічах. Пазнаёміў мяне з Алесем таксама ўраджэнец Ганцаўшчыны, сябра Каско, паэт Віктар Гардзей. Другая наша сустрэча адбылася ў тым...

09.12.2016
4751
Кніга як універсум — «Вянок» Максіма Багдановіча (+АЎДЫЯ лекцыі)

8 снежня, напярэдадні 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, філолаг, навукоўца, літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч прачытаў адкрытую лекцыю «Каханне і смерць: тэкст і кантэкст», прысвечаную творчасці паэта. Арганізатар лекцыі: ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", партнёр: грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" Чаму першапачаткова ў зборнік "Вянок" не ўвайшоў вершаваны цыкл "Каханне і смерць", хто быў рэдактарам кнігі? Творчасць...

07.12.2016
3609
Адкрываецца новы сезон прэміі «Дэбют»

Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу, напісаную на беларускай мове ці перакладзеную на яе, аўтару або перакладчыку ва ўзросце да 35 гадоў на момант выдання кнігі. “Дэбют” ушаноўвае маладых аўтараў, што пішуць у жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч, і ўручаецца ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Мастацкі пераклад”. Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 31 студзеня 2017 года даслаць заяўку. Для гэтага неабходна запоўніць электронную форму альбо даслаць заяўку...

07.12.2016
4768
У музеі Максіма Багдановіча адновяць экспазіцыю

Беларускі паэт Максім Багдановіч нарадзіўся 9 сьнежня 1891 году — у 2016-м адзначаюць ягонае 125-годзьдзе. З нагоды гэтай даты ў менскім музэі Багдановіча адбудзецца ўрачыстая імпрэза, дэталі якой да канца не раскрываюцца. Зьміцер Яцкевіч , дырэктар музэю гісторыі беларускай літаратуры, у структуру якога на правах філіі ўваходзіць музэй Багдановіча, сказаў Свабодзе, што 9 сьнежня ў музэі Багдановіча пройдзе адкрыцьцё адноўленай экспазыцыі, якая не працавала больш за 5 год. На імпрэзе «будуць вышэйшыя...

26.11.2016
12244
Творчы вечар Міхася Скоблы прайшоў у Мінску (+ФОТА)

25 лістапада ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася імпрэза, прымеркаваная да 50-годдзя паэта, журналіста, эсэіста, даследчыка літаратуры Міхася Скоблы. У межах сустрэчы былі прэзентаваныя дзве яго новыя кнігі. Зборнік вершаў "Камізэлька для месяца" пабачыў свет у Бібліятэчцы часопіса "Дзеяслоў", а томік прозы ды эсэ "Саркафагі страху" выйшаў у серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Павіншаваць юбіляра прыйшлі яго...

23.11.2016
4935
Міхасю Скоблу – 50!

Сёння святкуе дзень нараджэння выдатны беларускі паэт, літаратуразнаўца, журналіст Міхась Уладзіміравіч Скобла. Шчыра віншуем юбіляра! Рада і Сакратарыят Грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” шчыра віншуе Міхася Уладзіміравіча з 50-гадовым юбілеем, зычыць доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, натхнення і поспехаў на літаратурнай ніве! Нагадваем, што ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Траецкім прадмесці 25 лістапада (вул. Багдановіча, 7а) пройдзе творчая вечарына паэта, эсэіста...

21.11.2016
5336
Юбілейная вечарына Міхася Скоблы

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а). Міхась Скобла “МОВА ЎДЫХНУТАЯ Ў НАС, ЯК ДУША” Пад такой назвай у Музеі Максіма Багдановіча ў Траецкім прадмесці 25 лістапада (вул. Багдановіча, 7а) пройдзе творчая вечарына паэта, эсэіста і перакладчыка Міхася Скоблы. Падчас вечарыны будуць прэзентаваныя яго новыя кнігі “Камізэлька для месяца” (вершы і пераклады) і “Саркафагі страху” (эсэ). У прэзентацыі возьмуць удзел: Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч, Эдуард...

19.11.2016
5575
Падарожжа ў памяць – па мясцінах Яна Скрыгана (+ФОТА)

16 лістапада беларускаму пісьменніку, празаіку, нарысісту, навукоўцу-энцыклапедысту Яну Скрыгану споўнілася б 111 гадоў. А 18 лістапада ягоныя сябры, калегі, родныя і блізкія супольна з Музеем гісторыі беларускай літаратуры наведалі малую радзіму творцы – вёску Труханавічы Капыльскага раёна, дзе дзядзька Ян нарадзіўся, і школу ў аграгарадку Камень, дзе ўжо 5 гадоў існуе музей, прысвечаны пісьменніку, і дзе адбыўся вечар ягонай памяці. Два Яны, дзед і ўнук. 1983 г. « Калі, бывае, я заходжу да каго...

18.11.2016
8395
Тыдзень Вярцінскага: «Жыцьмем»

Завяршаем тыдзень Вярцінскага, і наастачу — размова пра апошні па часе ягоны паэтычны зборнік «Жыцьмем» (2012). З часу «З'яўлення» Анатоль Вярцінскі друкуе некалькі кніг выбранага, новыя паэтычныя зборнікі, зборнік п'есаў, пераклады, становіцца адным з сакратароў Саюза пісьменнікаў БССР, удзельнічае ў Генеральнай асамблеі ААН, урэшце, у саму гарачую пару галоснасці й перабудовы прызначаецца галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Пры яго кіраўніцтве ў газеце друкуецца эпахальны...

18.11.2016
4949
Анатолю Вярцінскаму ― 85!

Сёння святкуе дзень нараджэння выдатны беларускі паэт, адзін з старэйшынаў нашага літаратурнага цэху Анатоль Ільіч Вярцінскі. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе аднаго з найстарэйшых сваіх сябраў з днём нараджэння, зычыць моцнага здароўя, новых вершаў і, канечне, добрага настрою ў гэты дзень. На жаль, Анатоль Ільіч, па сямейных абставінах, адмовіўся ад святочных мерапрыемстваў, літаратурных вечарын і інтэрв'ю. Нягледзячы на гэта, СБП абвясціў своесаблівы тыдзень Анатоля Вярцінскага...

17.11.2016
6928
Тыдзень Вярцінскага: «З'яўленне»

18 лістапада Анатолю Ільічу Вярцінскаму спаўняецца 85 год. Святкуючы юбілей, Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў "Тыдзень Вярцінскага": кожны дзень крытык Ціхан Чарнякевіч каментуе адну з паэтычных кніг юбіляра. Сёння – гаворка пра зборнік "З'яўленне" (1975). Зборнік “З’яўленне” – гэта сапраўдны новы этап у творчасці Вярцінскага. Этап павароту да больш асцярожнага выказвання. Што папярэднічала гэтаму павароту? Прачытаўшы грунтоўную прадмову да выбранага ў серыі “Беларускі...

17.11.2016
5165
У Мінску адбудзецца экскурсія да 125-годдзя Максіма Багдановіча

“Усе мы разам ляцім да зор” пакажа наведнікам, што за кароткія вандроўкі ў Беларусь з паэтам паспела шмат чаго адбыцца. Як у кожнага прыстойнага класіка, у Максіма Багдановіча народзіны можна адзначаць двойчы. Да юбілею па старым стылі – 27 лістапада – музей класіка і творчая суполка “Вежа міру” падрыхтавалі экскурсію. Калі вы лічыце, што ў Беларусі няма чаго глядзець пра Багдановіча, які і памёр маладым і быў тут два з паловай разы, то вось вам тызер. Арганізатары паводзяць вас спачатку па Мінску...

17.11.2016
7495
«Вечны ў слове». У Горадні прэзентавалі кнігу апошніх успамінаў пра Генадзя Бураўкіна

У Горадні прадставілі кнігу апошніх успамінаў пра Генадзя Бураўкіна «Перадусім Беларусь». Упершыню ў адной кнізе надрукавалі апошнія гутаркі з паэтам, яго ўласнае падсумаванне жыцця, творчасці і таксама апошні запавет нашчадкам. «Берагчы Беларусь! Працягваць тое, што рабілі і не дарабілі яе лепшыя сыны. І спадзявацца, што ўсе мы – і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, – вечныя: вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове» – такія словы...

16.11.2016
7611
Тыдзень Вярцінскага: «Чалавечы знак»

Я бы назваў "Чалавечы знак" кнігай адвагі. Напэўна, ні да таго, ні пасля Вярцінскі не выкажацца настолькі рэзка пра рэчы, якія яго хвалююць. Тут супадзе аўтабіяграфічнае і шасцідзясятніцкае, надзённае і запаветнае. Як і з вокладкі Арлена Кашурэвіча, з тэкстаў праступае чалавек, які ўвесь ― намаганне, памкненне: як антычны атлант, ён спрабуе і пазбыцца межаў, і ўтрымаць неба ў сваіх руках. "Чалавечы знак" арганізаваны праз чатырохчасткавую структуру, ажыццёўленую ў раздзелах...

Вынік пошуку: 121-140 з 150 Першая | | 45678 | | Апошняя