Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце

Мінулы тыдзень быў вельмі багаты на падарожжы для нашых выступоўцаў. Так, у панядзелак 9 красавіка творчы саюз: Зміцер Бартосік, Сяргей Чыгрын, Валерый Петрыкевіч – наведаліся на Гарадзеншчыну. У школах в. Райца, а.г. Валеўка, а.г. Дварэц сустракалі знакамітых творцаў. У Райцаўскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад – сярэдняя школа дзеці даведаліся пра сучасныя кнігавыдавецкія магчымасці, пра тое, хто такі “бібліяфіл”, праявілі сваё веданне беларускіх пісьменнікаў і іх твораў, за што атрымалі...

Вось і прыйшла доўгачаканая вясна! Цяпло, святло, натхненне… Першы красавіцкі тыдзень не абыйшоўся без творчых сустрэч ад грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». 2 красавіка сямейны дуэт Аксану Спрынчан-Малішэўскую і Яраша Малішэўскага сустракалі ў дзіцячай бібліятэцы № 1 г. Мінска. Яднанне паэзіі, прозы і музыкі прадэманстравалі выступоўцы, раскрыўшы перад 5-класнікамі 42-й гімназіі некаторыя таямніцы краіны творчасці. Спадар Яраш, кіруючы музычнай часткай, зачараваў аўдыторыю...

Мінулы тыдзень не вельмі радаваў нас веснавым цяплом. Але па-ранейшаму цёплымі былі сустрэчы з творчымі асобамі, арганізаваныя культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!». 26 сакавіка ў школках пачаліся вясновыя вакацыі. Можна адпачыць! А можна з карысцю правесці час у бібліятэцы. Асабліва, калі туды завітаў тэатр “Лямцавая батлейка” ды перакладчыца Надзея Кандрусевіч . Ва ўтульнай зале дзіцячай бібліятэкі № 13 адбылася прэзентацыя кнігі шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм “Суперкніга пра...

18 красавіка ў Мінску ў межах кінафестывалю «Паўночнае ззянне» у івэнт-прасторы Space (вул. Кастрычніцкая, 16А) адбудзецца сустрэча з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу. Пачатак у 19.00. Уваход вольны. Пагаворым пра скандынаўскую і нарвежскую літаратуру, досвед Эрленда Лу ў працы над дзіцячай літаратурай, наiўны стыль пісьма ў літаратуры для дарослых, досвед працы над кінасцэнарыямі. А таксама пра тое, як не пасварыцца з кінарэжысёрамі, якія патэнцыйна могуць узяцца за твой кінасцэнарый, працуючы...

Распачаўся мінулы тыдзень творчай сустрэчай Веры Аляксандраўны Буланда са студэнтамі і выкладчыкамі лячэбнага факультэта Медыцынскага ўніверсітэта. Прыемнай нечаканасцю сталі вершы Пімена Панчанкі, якімі студэнты сустрэлі спадарыню Веру. Сюрпрызам “у адказ” стала тое, што з паэткай прыехала кампазітар Тамара Іванаўна Кашчэва – і сустрэча пераўтварылася ў літаратурна-музычную імпрэзу. Слухачы шмат даведаліся цікавых гісторый з жыцця Веры Аляксандраўны і яе настаўніцы (якая сядзела за адной партай...

... чытанні вырашылі прысвяціць яму. Падчас чытання зала напоўнілася ўважлівай цішынёй… Тэма, узнятая ў “Суперкнізе”, узрушыла ўдзельнікаў імпрэзы, прымусіла пра многае задумацца. Скончылася сустрэча шчырымі абдымкамі і падарункамі на памяць! У гэты ж дзень гімназія № 1 горада ...

Нямала людзей сабралася ўвечары 15 лютага ў Віцебскай абласной бібліятэцы на творчую вечарыну старшыні Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, журналісткі, паэткі, празаіка, а зараз ужо і мастачкі ў тэхніцы «батык» Стасі Наркевіч (Анастасіі Лазебнай). Ларыса Рагачова і Стася Наркевіч (Анастасія Лазебная). Фота Сашы Май Сярод прысутных: мастакі, літаратары, акцёры тэатра «Лялька», былыя калегі з «КІМа» і тэлезавода, дзе Анастасія Пятроўна працавала карэспандэнтам у газетах...

70-гадовы юбілей выдатнага беларуска-габрэйскага паэта і медыка Фелікса Баторына быў адзначаны літаратурнай вечарынай у клубе “Тхія” культурнага таварыства “Эмуна” у Мінску. Юбіляра сардэчна прывіталі яго даўнія сябры па творчасці: Леанід Дранько-Майсюк, Галіна Каржанеўская, Алесь Разанаў, Аксана Спрынчан і іншыя. Галіна Каржанеўская і Фелікс Баторын Чалавекам вялікага лёсу назваў Фелікса Барысавіча старшыня Саюза Беларускіх габрэйскіх абшчын Уладзімір Чарніцкі. Ён выказаў падзяку паэту, які стварае...

... аўтарскай песні. Якасная, таленавітая, шчырая беларуская мова гучала гэтым вечарам у рыфмах, акордах, разважаннях ды ўспамінах удзельнікаў імпрэзы. Сярод якіх былі: Павел Каспяровіч – паэт, клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Аліна Паўлоўская, паэтка....

... праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест” адбудзецца вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні. Пачатак 18.00. Уваход вольны. Удзельнікі імпрэзы: Данута Бічэль – паэтка, эсэістка, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы. Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык,...

Фестываль пройдзе 16 і 17 лютага ў Мінску. У ім возьмуць удзел паэты, перакладчыкі, музыканты з Беларусі, Нарвегіі, Польшчы, Татарстана (РФ), Украіны, Швецыі. Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і ГА «Беларускі ПЭН-цэнтр». Партнёры: Шведскі саюз пісьменнікаў, Амбасада Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!", галерэя TUT.BY. Паэтычныя чытанні, прэзентацыі арыгінальных і перакладных кніг, круглы стол па вяртанні рэпрэсаванай...

29 студзеня на занятках курса “Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах” адбылася творчая сустрэча з паэтам Рычардам Бялячыцам. Уступнае паэтычнае слова прачытала літаратуразнаўца і паэтка Ала Петрушкевіч, выкладчыца курса “Літаратурная Гарадзеншчына”. Сваім меркаваннем наконт працы Рычарда Бялячыца падзяліўся прафесар Аляксей Пяткевіч. Ала Зайко (зверху), Беата Барась і Ала Петрушкевіч (знізу), Уладзімір Рунге (справа) Студэнты “Універсітэта Залатога Веку” Ала Матыс, Уладзімір Рунге і Ала...

22 снежня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча Ксенія Шталенкова прэзентавала свой новы твор «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах». Тэкст сапраўды незвычайны для беларускай літаратуры, бо ў ім спалучаюцца і захапляльны сюжэт, і загадкі для чытачоў, і атмасфера старажытнага Мінска. Ксенія Шталенкова “Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах” — гэта другая кніга Ксеніі Шталенковай, якая была створана ў межах праекту “Школа маладога пісьменніка: Другі год” (2016-2017 гг.) пры...
Журналiст Аляксандр Тамковiч прэзентавау 19-ю (!) кнiгу пад назвай «Мазаiка жыцця», што выйшла ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменіка". Пра сваё жыццё аўтару шчыра распавялi найвядомейшыя беларусы — ад эпатажнага Адама Глобуса да нобелеўскай лаурэаткi Святланы Алексiевiч. Зінаіда Бандарэнка і Аляксандр Тамковіч «Усiм нам пашанцавала, — адзначыў Аляксандр Тамковiч . — Цяпер ёсць магчымасць даведацца пра жыццё выдатных людзей сучаснасцi, як кажуць, «з першакрынiц»...

Напярэдадні Калядаў пабачыў свет пяцітомны збор выбраных твораў аднаго з найулюбёных пісьменнікаў сучаснай Беларусі — Уладзіміра Арлова. Тут усё, што даспадобы сённяшняму беларускаму чытачу. Кніга выбранай эсэістыкі пачынаецца з легендарнага эсэ “Незалежнасць — гэта…”, перакладзенага на 20 моваў свету. Томік арлоўскай паэзіі – гэта выбраныя творы з пяці паэтычных кніг, уключаючы “Паром праз Ла-манш” за якую аўтар атрымаў міжнародную прэмію “Еўрапейскі паэт свабоды”. Чытачу прапануецца і фірмовая...

21 снежня ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) з 17.00 да 19.00 адбудзецца прэзентацыя новай кнігі папулярнага шведскага аўтара Свэна Нурдквіста «Калядная каша» ў перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч. Імпрэза адбудзецца ў фармаце вясёлага свята для дзетак і іх бацькоў. Уваход вольны. Урывак з кнігі прачытае і заспявае свае песні для дзетак Зміцер Вайцюшкевіч . Будзем разам частавацца сапраўднай шведскай каляднай кашай, піць какаву, слухаць казку і забаўляцца. Перакладчыца...

Да 100-годдзя з дня нараджэння паэта Уладзіміра Рагуцкага 9 снежня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы Магілёўскага раёна адбылася літаратурная вечарына. Пра жыццёвы шлях паэта распавёў пісьменнік, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікалай Яцкоў . Выступае Мікола Яцкоў Ён адзначыў, што вёска Цёплае Чавускага раёна, дзе 9 снежня 1917 года нарадзіўся У. Рагуцкі, знаходзіцца зусім недалёка ад вёскі Брылі, а гэта значыць, што мы можам лічыць паэта нашым земляком...

1 лістапада ў менскай кавярні-клубе «Грай» прайшоў юбілейны канцэрт, прысвечаны часопісу. Быў прэзентаваны новы, дзевяносты нумар унікальнага выдання. На дзеяслоўскіх старонках, без перабольшання, друкуецца ўся сучасная беларуская літаратура, прадстаўлена творчасць усіх пакаленняў нашых пісьменнікаў і фактычна ўсе роды і жанры літаратуры. Павіншаваць «Дзеяслоў» і яго стваральнікаў прыйшлі многія: аўтары, чытачы, сябры рэдакцыі, аматары мастацкага слова і музыкі. Першы нумар часопіса, як распавёў...

Выйшаў з друку 90-ты нумар часопіса, прымеркаваны да яго 15-гадовага юбілею. Найлепшая сучасная паэзія, проза, драматургія, пераклады, нон-фікшн. А 1 лістапада ў Мінску аўтары і чытачы выдання збяруцца на святочнай вечарыне. Паэзія: Кірыла Тураўскі ў перастварэнні Алеся Разанава, Андрэй Хадановіч, Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Анатоль Брусевіч. Дэбютуе Ганна Шакель. Проза: Уладзімір Някляеў, Сяргей Рублеўскі, Андрэй Федарэнка, Адам Глобус, Людміла Рублеўская. Тэатр: драматычная паэма Леаніда...

30 кастрычніка Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ўшанаваць памяць усіх ахвяр сталінскага палітычнага тэрору. У Галерэі TUT.BY (Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, ст.м. "Міхалова"). Пачатак у 18.30. Уваход вольны. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС (г.зв. «амерыканкі») былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячоў БССР. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменнікi. У гэтыя дні рэпрэсіі...