Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


21.03.2017
3997
"Новы Замак" у Гародні

у Цэнтры гарадскога жыцця #uCentry, вул. Савецкая, 3. Гародня ўвесь час знаходзілася ў авангардзе літаратурнага жыцця Беларусі. Пачынаючы з часоў “нашаніўства”, калі тут арганізаваўся гурток беларускай моладзі, першая суполка для знакамітай Зоські Верас , да эпохі БНР, шасцідзясятніцтва Васіля Быкава і Аляксея Карпюка , Дануты Бічэль , трывалых цэнтраў беларушчыны на падворку Ларысы Геніюш ў Зэльве, у музеі Алеся Белакоза ў Гудзевічах – і аж да 1980-х, калі ў Гродне з’явілася суполка постмадэрністаў...

17.03.2017
3532
Мама Му вяртаецца: Юя Вісландэр у Мінску!

22-24 сакавіка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна, кнігарні "Логвінаў" і галерэі "Ў". Мама Му вяртаецца! 22-24 сакавіка 2017 года Пасольства Швецыі пры падтрымцы Савета паўночных краін ладзіць у Мінску цыкл сустрэч з выбітнай дзіцячай пісьменніцай Юяй Вісландэр, аўтаркай сусветна вядомай серыі казак пра Маму Му і Крумкача. Падчас сустрэчаў шведская пісьменніца пазнаёміць маленькіх чытачоў з чарговай кніжкай «Хутчэй, Мама Му!», якая пабачыла свет па-беларуску дзякуючы...

17.03.2017
5002
«Новы замак» у Наваградку

Сустрэчы з чытачамі аўтары «Новага замку» распачалі з Наваградка. Невыпадкова: літаральна для ўсіх гарадзенскіх пісьменнікаў, якія прыехалі сюды, гэты горад звязаны з самымі светлымі ўспамінамі, цікавымі падзеямі. Так, маладыя гады Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча , які ў альманаху распавёў пра гісторыю стварэння Гарадзенскае філіі СБП, звязаныя з гэтым горадам. Тут жыла ягоная жонка, тут нарадзілася дачка, сюды прыязджаў у аспіранскія гады. Горад Міцкевіча блізкі паэту Анатолю Брусевічу , аўтару...

27.02.2017
5690
Сустрэчы на Магілёўшчыне

Сябры Магілёўскага абласнога аддзялення СБП цягам лютага правялі шэраг літаратурных сустрэч. 15 лютага ў студэнцкім інтэрнаце №12 Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адбылася літаратурная вечарына "Вялікі чалавек з Малой Багацькаўкі", прысвечаная дню нараджэння Максіма Гарэцкага . У мерапрыемстве ўзяла ўдзел пісьменніца, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Лідзія Андрэева . 17 лютага адбылася сустрэча старшакласнікаў магілёўскай сярэдняй школы № 4 з паэтам, перакладчыкам...

27.02.2017
6852
«Пяцісотгоднасць» адсвяткавалі ў Мінску і Пружанах

Пісьменніца Валянціна Осіпава ў межах кампаніі «Пяцісотгоднасць» правяла дзве творчыя сустрэчы — у Мінску і Пружанах. 10 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна творца пазнаёмілася з членамі творчага аб’яднання “Рэзананс”. Валянціна Осіпава нагадала слухачам пра асветніцкую дзейнасць Францішка Скарыны, правяла віктарыну. Наведнікі аб’яднання “Рэзананс” таксама падзяліліся сваёй творчасцю. Гучалі музычныя творы, цудоўныя, шчырыя вершы, у якіх уздымаліся тэмы дабрыні і міласэрнасці. Выступіла...

17.02.2017
4164
Міхась Булавацкі прадстаўляе школьнікам Высоцкага па-беларуску

Цягам студзеня перакладчык прэзентаваў кнігу "Пра жыццё, пра волю, пра сябе..." у Магілёве, Мінску і Віцебску. Пазнаёміцца з творчасцю Уладзіміра Высоцкага захацелі і магілёўскія школьнікі. М. Булавацкі правёў сустрэчы ў школах № 34 (27 студзеня), № 2 (2 лютага), № 21 (9 лютага). Старшакласнікі пачулі пра шматгадовую гісторыю стварэння зборніка, якая пачалася ў 1988 годзе, калі выкладчыкам ВНУ дазволілі (!!) чытаць лекцыі на беларускай мове і старшы выкладчык матэматычнай кафедры пачаў...

17.02.2017
3494
Беларусы Нью-Ёрка адзначылі Дзень закаханых

... Дня закаханых. Наста Сергіеня А культарганізатар Ганна Шарко заінтрыгавала творчымі планамі на вясну, сярод якіх значыцца правядзенне імпрэзы з удзелам вядомых музыкаў з Беларусі. Ганна Шарко Файная сяброўская атмасфера, якая панавала на сустрэчы, садзейнічала таму, што ...

16.02.2017
7026
120/80, альбо Дзве гадзіны Стральцова

У васьмідзясяты дзень нараджэння юбіляр атрымаў у падарунак: кнігу (цікава было б пачуць водгук Міхася Стральцова на “Выгнанага патрыцыя”); букет прызнанняў і ўхваленняў таленту (на зайздрасць тым, каму дастаецца гербарый); некалькі песень (вядома, на вершы Стральцова) і сціплую выстаўку. Свята закаханых у творчасць Стральцова адзначылі ў музеі Максіма Багдановіча. Арганізатар – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, рухавік дзеі – нястомна вынаходлівы Міхась Скобла. Ён выявіў непадробную...

13.02.2017
8305
Вялікія князі і князёўны Паэзіі

... Баравікова нямала распавяла пра сваё знаёмства з Міхасём Лявонавічам. Зазвычай фестываль адкрываўся ў дзень народзінаў Стральцова, але сёлета імпрэзы падзяліліся, і 14 лютага, у дзень 80-годдзя, у музеі Багдановіча можна будзе паслухаць значна больш успамінаў пра пісьменніка. Раісу ...

13.02.2017
5479
Мармазяўр, драпежнік і салодкі стол: як прэзентавалі новую «Чытанку для маленькіх»

У межах Стральцоўскага фэсту ў культурніцкай прасторы «Тартак» 12 лютага прайшоў ранішнік, дзе была прэзентавана «Чытанка для маленькіх-2». Яго маленькія і дарослыя госці праспявалі фальклорныя песні, абмеркавалі котак і пеўнікаў і даведаліся, што будзе, калі з'есці зашмат марозіва. Ранішнік быў падрыхтаваны па ўсіх традыцыях — “салодкі стол”, падарункі, песні і гульні. Прызы ад кампаній “Пяцісотгоднасць” і “Будзьма беларусамі!” — паштоўкі ад Лявона Вольскага і Дар’і Мандзік, якая, дарэчы, аформіла...

12.02.2017
7189
Новыя вершы на асфальце (+ФОТА)

... сустракаць новых сяброў на фестывалі: “Чым падабаецца фармат фестывалю – можна за кароткі час пазнаёміцца з кнігамі аўтараў. Наведваць усе імпрэзы не стае часу, а тут усе лепшыя аўтары як на далоні. За гэты год было выдадзена шмат добрых кніг – у прыватнасці, прыемна, што нарэшце ...

06.02.2017
9112
У Магілёве пераабралі старшыню абласной філіі СБП

5-га лютага прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя ў Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Напачатку сустрэчы адбылося ўрачыстае ўганараванне пераможцаў «XVI-га Беларускага пяціборства», што традыцыйна арганізуе і ўзначальвае сябра філіі Міхась Булавацкі. Мікола Яцкоў, Яраслаў Клімуць, Барыс Пятровіч Спаборніцтва, што сталася добрай традыцыяй Магілёўшчыны, сёлета займела пяцёх пераможцаў у розных дысцыплінах. Адмыслоўцы з ліку лепшых атрымалі не толькі ганаровыя...

31.01.2017
6127
VI Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова (ПРАГРАМА)

Фестываль пройдзе 10, 11, 12 лютага ў Мінску. У ім возьмуць удзел паэты, перакладчыкі, музыканты з Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны, Швецыі, Чэхіі і Польшчы. Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Партнёры: Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!", галерэя TUT.BY, Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску, Чэшскі цэнтр у Кіеве. ПРАГРАМА Пятніца, 10 лютага Галерэя...

26.01.2017
4734
Рабчук і Бабкоў закрылі Год украінскай літаратуры ў Беларусі

Сустрэчай з украінскім пісьменьнікам Міколам Рабчуком у амбасадзе Ўкраіны ў Менску 25 студзеня завяршыўся Год украінскай літаратуры ў Беларусі. Падчас літаратурнай сустрэчы ў Менску кіеўскі літаратар Мікола Рабчук , падсумоўваючы досьвед апошніх украінскіх рэвалюцыяў і майданаў, выказаў перакананьне: «Рэвалюцыя патрэбна тады, калі эвалюцыйны шлях разьвіцьця заблякаваны». ( Зьлева направа) пісьменьнікі Павал Касьцюкевіч і Барыс Пятровіч, выдавец Ігар Логвінаў Літаратар і культуроляг Ігар Бабкоў...

13.01.2017
4746
Творчая сустрэча з Лідзіяй Андрэевай

Днямі ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі адбылася сустрэча вучняў сярэдняй школы № 1 з паэткай, сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў Лідзіяй Андрэевай. Паэтка расказала пра сябе, падзялілася сакрэтамі сваёй творчай майстэрні. Вялікую цікавасць сярод вучняў выклікалі яе вершы і паэмы, напісаныя па матывах легендаў і міфаў Старажытнай Грэцыі. Гледачы задавалі шмат пытанняў, дзяліліся сваімі ўражаннямі аб пачутых творах. Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП, Фотаздымкі Алены...

11.01.2017
4609
Дыскусія «Мастацкі Нонканфармізм — 1980-х і сёння»

У кнігарні "ЛогвінаЎ". Ці магчыма казаць пра феномен мастацкага нонканфармізму на беларускай глебе ў часы перабудовы? Якія тактыкі выкарыстоўвалі мастакі і якія мэты перад сабой ставілі? Што ўяўляе сабой мастацтва супраціву сёння? Каму альбо чаму (не)падпарадкоўваюцца сучасныя мастакі і мастачкі? Паразважаць над гэтымі пытаннямі мы запрасілі мастацкую актывістку Вікторыю Біран , пісьменніка і мастака Адама Глобуса , гісторыка Аляксея Братачкіна і мастака Аляксея Талстова . Мадэратарка...

11.01.2017
2510
Год Аксамітнага Мятліка

У Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”). 13 студзеня Паэтычны тэатр "Арт.С." (art-s.by) п р а д с т а ў л я е 12-гадовы праект: “Сьвяткуйма беларускае!” Год дзявяты (2017) – Год Аксамітнага Мятліка У стварэньні беларускага календара бяруць удзел: Bogomolova Regina , Ірына Клімковіч , Максім КЛІМКОВІЧ, Юрась НЕРАТОК, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Людка СІЛЬНОВА, Уладзімір СІЎЧЫКАЎ, Victoria Liaikouskaia (Вікторыя ТРЭНАС), віктар шніп , Татьяна Бородуля...

23.12.2016
11470
Вершы, якія мкнуцца ў метафізічныя нябёсы

У музеі Максіма Багдановіча 23 снежня ў 19:17 Міхал Бараноўскі абвясціў пра нараджэнне сваёй кнігі «Volumen.1». У гонар немаўляці аўтар і госці вечарыны прачыталі вершы і праспявалі песні — карацей кажучы, як мае быць сустрэлі новае жыццё. Міхась Бараноўскі Імпрэза была адметнай тым, што практычна кожны выступ аўтара і спецыяльных гасцей быў з гумарам. На прэзентацыі не было ні вядоўцаў, ні сцэнара — яна была практычна поўнасцю імправізаванай. Для кожнага з гледачоў дзень народзінаў кнігі “Volumen...

23.12.2016
4140
Запрашаем на дзіцячую ялінку «Калядная казка пра Казу і Пятра»

Выдатны падарунак для вашых дзетак — музычная беларускамоўная ялінка «Калядная казка пра Казу і Пятра» паводле твора Ігара Кузьмініча. Гэта супольны праект гурту «VURAJ» і тэатральнага праекту Андрэя Саўчанкі. У праграме: музычны спектакль, калядныя гульні, танцы, спевы, конкурсы ды іншыя забаўкі з прыемнымі падарункамі. Прыходзьце і прыводзьце сваіх дзетак у святочных строях. На кожнай імпрэзе будуць вызначацца ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных строяў, якія атрымаюць падарункі...

23.12.2016
5386
Кнігі пра Стральцова і Геніюш прадставілі ў Мінску (фотарэпартаж)

22 снежня ў культурніцкай прасторы «Тартак» літаратар Анатоль Астапенка прэзентаваў кнігі «Міхась Стральцоў. Гросмайстар беларускага слова» і «Ларыса Геніюш. Сумленне і гонар нацыі», выдадзеных у серыі «100 выдатных дзеячаў». Анатоль Астапенка і Міхась Кенька Анатоль Астапенка Алесь Камоцкі Уверсе, злева направа: Галіна Каржанеўская, Юрась Пацюпа, Анатоль Кудласевіч, Яўген Гучок (справа) Выступае Анатоль Тарас Уверсе, злева направа: Валерыя Чарнаморцава, Маргарыта Тарасава; унізе: Міхась Кенька...

Вынік пошуку: 101-120 з 152 Першая | | 45678 | | Апошняя