Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


10.10.2017
17247
«Навошта выдумляць? Трэ пісаць аб тым, што было!»: Леанід Дранько-Майсюк пра сваю новую кнігу

10 кастрычніка спаўняецца 60 гадоў літаратару Леаніду Дранько-Майсюку. Шчыра віншуем Леаніда Васільевіча з юбілеем, зычым усяго найдабрэйшага: моцнага здароўя, дабрабыту, далейшага творчага плёну! І прапануем увазе чытачоў гутарку з пісьменнікам з нагоды выхаду яго новай кнігі. ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Фота: Джон Кунстадтэр, budzma.by Леанід Дранько Майсюк, больш вядомы як паэт, сёлета аддаў у друк дакументальную аповесць пра Максіма Танка. Кніга "… Натуральны, як лінія небасхілу"...

25.09.2017
17172
Наста Кудасава: «Я прынцыповы правінцыял – люблю маленькія гарады, бо ў іх ёсць свой твар»

21 верасня прайшла творчая вечарына паэткі з Рагачова Насты Кудасавай, зладжаная пры падтрымцы «Бабруйскага кур’ера». Пасля вечарыны мы распыталі паэтку пра сучасную літаратуру, улюбёных аўтараў ды паэтычнае жыццё ў родным горадзе. – Што для Вас складнікі добрай паэзіі? Якія аўтары Вам асабіста адгукаюцца ці паўплывалі на ўласную творчасць? – Творчасць мусіць быць арыгінальнай, але ў наш час моднымі становяцца тыя, хто эпатажны. Гэта мне не заўсёды падабаецца. Для мяне важна быць шчырым у тым,...

31.08.2017
15539
Мастак Кацярына Дубовік: «Калі проста будзеш чакаць, ніхто не прыйдзе, гэта без варыянтаў»

Кацярына Дубовік нарадзілася ў Мінску ў 1988 годзе. У 2007 годзе скончыла Мінскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў па спецыяльнасці “Дызайн”. У тым жа годзе паступіла ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на мастацкае аддзяленне, кафедра графікі. Займаецца станковай і кніжнай графікай. Найлепшы ілюстратар 2015 года ў персанальнай намінацыі “Майстэрства” за афармленне “Шахматнай навелы” Штэфана Цвайга (Нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі”). Лаўрэатка прэміі Цёткі 2016 года за найлепшае...

21.08.2017
21899
Нататкі Андрэя Хадановіча

У жніўні 2012 года «Новы Час» друкаваў нарыс пра Андрэя Хадановіча, аднак адразу адзначу, што з таго артыкула ўзятая толькі дата народзінаў героя — 13 лютага 1973 года. Усё астатняе Андрэй расказвае пра сябе сам. Нататкі пачатку Я рос шчаслівым дзіцём. Нягледзячы на тое, што ў адносінах паміж бацькамі ўжо былі пэўныя складанасці (урэшце развяліся), вакол мяне заўжды панавалі цеплыня і любоў. На шчасце, бацькі жывыя па наш дзень. Абодва былі і застаюцца вельмі неардынарнымі людзьмі. Маці скончыла...

28.07.2017
25115
Літаратурная спадчына ў беларускамоўным абліччы

Прыём прац на конкурс «Экслібрыс» завершыўся 15 ліпеня, імёны лаўрэатаў плануецца абвесціць 6 жніўня. А на гэтым тыдні быў названы лонг-ліст намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана, у якім 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах. І гэта далёка не апошні шанец зарэкамендаваць сябе для аматараў пераствараць прозу і паэзію. Але для чаго сучаснаму чытачу патрэбны новыя майстры мастацкага перакладу? І якія крытэры існуюць для выбару мастаком твора? Пра гэта і...

30.06.2017
12086
Ігар Кулікоў: «Важна перадусім напісаць, а хто прачытае — рэч другасная»

Не так даўно паэт і перакладчык Ігар Кулікоў прадставіў сваю чацвёртую кнігу паэзіі “Валадар загадак”. Пра гэтае выданне, стаўленне да літаратурнай тусоўкі і месца паэта ў сучасным грамадстве мы і гутарым з творцам. Новая кніга У творчасці наўмысна нічога не робіцца, робіцца толькі таму, што так хочацца. Але я сабе ніколі не ставіў на мэце пісаць складаныя ці простыя вершы. На маю думку, кніга “Валадар загадак” не такая ўжо і простая. Тут уздымаюцца важныя пытанні, робяцца спробы асэнсаваць рэчы...

21.06.2017
12324
Дзённікі «Экслібрыса»: Ганна Янкута пра планы, цяжкасці і самы сур'ёзны выклік у перакладчыцкай дзейнасці

Сёлета тэма конкурсу «Экслібрыс» -- мастацкі пераклад на беларускую мову. Усім, хто жадае прыняць удзел, трэба паспяшацца, бо працы прымаюцца да 15 ліпеня. А пакуль ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прапануе пазнаёміцца бліжэй з яшчэ адным сябрам журы -- перакладчыцай Ганнай Янкута. Ганна Янкута. Фота Алены Казловай Што для вас перакладчыцкая дзейнасць? Калі я вучылася на пятым курсе, мне трапіўся рускі пераклад верша Баляслава Лесьмяна “Дон Кіхот”, зроблены Анатолем Гелескулам. Верш так мяне зачараваў...

21.06.2017
20959
Таццяна Барысік: «Чытанне кніг робіцца элітарным заняткам…»

Пасля прэзентацыі літаратурна-матацкага альманаха «Брама», якая адбылася 19-га чэрвеня ў Бабруйску, магілёўская пісьменніца Таццяна Барысік пагутарыла з мясцовым журналістам. – Таццяна, ты адпрацавала па размеркаванні сацыяльным педагогам у школе пасёлка Леніна з 1999 па 2000 гады. Што цябе больш за ўсё запомнілася з жыцця на Бабруйшчыне ? – Я лічу, што гэта былі адны з лепшых гадоў майго жыцця. У тыя часы адбываўся грамадскі ўздым. Побач са мной знаходзіліся сябры – актывісты дэмакратычнага, нацыянальнага...

16.06.2017
13268
Макс Шчур: як застацца свабодным наводдаль

Гледзячы на яго, успамінаеш эмігрантаў мінулага, чые валатоўкі дагэтуль раскіданыя па свеце ў выглядзе дзейных інстытуцый альбо бібліяграфічных спісаў: Макс Шчур, як і ягоны старэйшы сябра Лявон Юрэвіч, фактычна на самоце альбо with the little help from his friends некалькі дзясяткаў гадоў здзяйсняе, на маю думку, адзін з самых маштабных культурніцкіх праектаў. Разважае Ціхан Чарнякевіч. Па сутнасці, стварае альтэрнатыўны цэнтр рэпрэзентацыі літаратуры, якая не толькі функцыянуе ў выглядзе тэкстаў...

09.06.2017
18047
Дзённікі «Экслібрыса»: Зміцер Колас пра сваю працу ў Сірыі і «падводныя камяні» перакладу

... (у Сахару), з якой мэтай - не было вядома ні мне, ні дырэктару нашага аддзялення геалагічнай кампаніі (загад прыйшоў па тэлексе са сталіцы). Інтэрв'ю для канала БелСАТ. 2016 Прыляцеўшы ў Бешар, я высветліў, што ніхто мяне там не чакае, дырэктар тамтэйшага аддзялення не ведаў, навошта ...

10.05.2017
9785
Мікола Аўрамчык: «Коласу спадабаўся мой верш — і ён перадаў яго Купалу…»

8 мая пайшоў з жыцця найстарэйшы беларускі пісьменнік Мікола Аўрамчык. Прапануем вашай увазе гутарку, якую да 90-годдзя рабіў з ім журналіст Глеб Лабадзенка. Мікола Аўрамчык. 1938 год, Менск , курсы пры Саюзе пісьменьнікаў для творчай моладзі з рэгіёнаў. У літаратуру яго ўвёў Якуб Колас, Кузьма Чорны пісаў вясковаму школьніку Міколу рэцэнзіі на першыя апавяданні, са Змітраком Бядулем ён разам выступаў на вечарыне, лепшым сябрам быў Пімен Панчанка… …Так павялося, што журналісты пытаюць у доўгажыхароў...

04.05.2017
11117
«Палякам пашанцавала — іх перакладаюць больш за астатніх…»

Алесь Емяльянаў-Шыловіч — з кагорты маладых беларускіх паэтаў і перакладчыкаў, які праяўляе асаблівую ўвагу да перастварэння польскай паэзіі. Аглядаючы зробленае ім, неспадзявана ўспамінаеш перакладчыцкую цікавасць да паэзіі суседзяў з боку такіх майстроў мастацкага слова, як Максім Танк, Алег Лойка. Нядаўна Алесь падрыхтаваў і выдаў беларускую кнігу паэткі пачатку другой паловы XX стагоддзя Галіны Пасвятоўскай «Ідалапаклонніца». Гэта і падштурхнула да размовы з перакладчыкам. — Галіна Пасвятоўска...

20.04.2017
19523
Якімі кнігамі варта ганарыцца беларусам?

Сёлета спаўняецца 500 гадоў беларускаму кнігадруку. За паўтысячагодзьдзя пасьля таго, як у Празе пабачыла сьвет першая, аддрукаваная беларусам Францішкам Скарынам, усходнеславянская кніга — «Псалтыр», на тэрыторыі Беларусі былі выдадзеныя дзясяткі тысяч найменьняў кніг. Гэта і арыгінальныя творы беларускіх аўтараў, і пераклады на беларускую мову кніг замежных творцаў. Гэта мастацкія, публіцыстычныя, навуковыя, асьветніцкія, адукацыйныя кнігі, слоўнікі і энцыкляпэдыі, падручнікі, альбомы і гэтак...

12.04.2017
6565
Анатоль Яўдаха пра сына: «Ён проста любіць кнігі і беларускую мову»

Алесь Яўдаха — затрыманы 21 сакавіка па справе «баевікоў», знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. «Наша Ніва» сустрэлася з бацькам затрыманага. Алесь Яўдаха Пагутарыць аб арышце сына спадар Анатоль згадзіўся амаль адразу, але на тое, каб дамовіцца, спатрэбіўся час. Як гаворыць бацька арыштаванага па гучнай справе аб падрыхтоўцы беспарадкаў у Менску напярэдадні 25 сакавіка, людзі яны непалітычныя і сціплыя. Вір палітычных падзей і інтрыг уварваўся ў жыццё сям’і Яўдахаў знянацку. Анатоль Яўдаха Анатоль...

01.03.2017
4854
Дзьмітры Плакс: Ніхто ня робіць мне скідку на тое, што я эмігрант

Дзьмітры Плакс — пісьменьнік, перакладчык, журналіст, радыёпрадусар. Нарадзіўся ў Менску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Стваральнік беларускай службы Радыё Швэцыі (2004-2009). РС: Калі мы гаварылі з табою чатыры зь лішкам гады таму, ты сказаў, што ў чалавека ў эміграцыі зьнікае пачуцьцё дому. А як з гэтым у цябе сёньня? Ты ўсё яшчэ адчуваеш сябе эмігрантам, і пачуцьцё дому ў цябе так і не зьявілася? Ці, можа, Швэцыя ўжо стала тваім домам? Дзьмітры Плакс: Не, не зьявілася. Такое пачуцьцё, як мне...

06.02.2017
13242
Яхім Топал: Я не плачка і не збіральнік касцей

Пісьменнік Яхім Топал прэзентуе ў Беларусі свой раман “Цэх д’ябла”, які паўстаў пад уражаннем ад наведвання Беларусі і ў якім, сярод іншага, аўтар разважае, дзе ў Еўропе пачынаецца Усход. З Топалам мы размаўляем пра ягоную працу, пра сужыццё беларусаў, украінцаў ды рускіх у Празе, а таксама пра тое, што лічыць любога палітыка бясхібным – гэта шлях у пекла. Вы едзеце ў Мінск прэзентаваць беларускі пераклад свайго рамана “Цэх д’ябла”, што ўпершыню пабачыў свет у 2009 г. Як так сталася, што дзеянне...

22.12.2016
13859
Наста Кудасава: «Быць паэтам — гэта хранічная хвароба»

Не трэба быць моцным экстрасэнсам, каб ужо сёння прадбачыць, што ў рэйтынгу найлепшых паэтычных кніг гэтага года на адным з топавых месцаў абавязкова з’явіцца «Маё невымаўля» Насты Кудасавай з Рагачова. Паэтка нас сапраўды здзівіла сваім новым выданнем — шчырым, адкрытым, напісаным без аніякага крывадушша і масак. А яшчэ ўразіла здольнасцю ствараць новыя словы, якія гарманічна ўваходзяць у канву верша і мовы ў цэлым. Пра гэтае неймавернае ўменне, зайздрасць да ўдач калег і паэзію як пэўны стан...

15.12.2016
10454
Ксенія Шталенкова: «Пісьменніцтва – гэта не толькі шчаслівыя моманты»

Як трэба сябе адчуваць, каб у 11 гадоў замахнуцца на гісторыка-фантастычны раман? А колькі мець цярпення, упартасці, таленту і падтрымкі родных, каб у 16 яго скончыць, а ў 19 – выдаць як першую частку трылогіі? А потым, у 23, – усе 3 часткі? Гледзячы на гераіню праекту “Будзьма беларусамі!” “Ёсць маладосць!” , пісьменніцу Ксенію Шталенкову, я намагалася ўспомніць сябе ў 11, 16 і 23… і думала, што магчымасці чалавека абмяжоўваюцца толькі ягонай фантазіяй. У Ксеніі, відаць, такой праблемы проста...

28.11.2016
15022
Невядомае інтэрв'ю Васіля Быкава пра Уладзіміра Караткевіча

«Ішоў 2003 год. Васіль Быкаў жыў тады ў Празе. Разам з Рыгорам Барадуліным, калі ён завітваў у рэдакцыю «Белорусской деловой газеты», мы час ад часу тэлефанавалі Васілю Уладзіміравічу і з нейкай нагоды, і проста так…» Піша Сяргей Шапран. Патэлефанавалі і 20 лютага, каб распытаць пра Уладзіміра Караткевіча: я рыхтаваў для дадатку да «БДГ» «БДГ. Для служебного пользования» вялікі артыкул пра Уладзіміра Сямёнавіча, але толькі невялічкая частка той размовы патрапіла тады на газетныя палосы, сама ж...

12.10.2016
79566
У Мінску назвалі лаўрэатаў прэміі Ежы Гедройца 2016 (ФОТА, АЎДЫЁ)

12 кастрычніка ў мінскім гатэлі «Рэнесанс» адбылася цырымонія ўганаравання лаўрэатаў Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца. ІІІ месца — Андрэй Адамовіч «Таўсціла і лешч», ІІ месца — Альгерд Бахарэвіч «Белая муха, забойца мужчын», І месца — Макс Шчур «Завяршыць гештальт». Гэта пятая Літаратурная прэмія Ежы Гедройца, якую ўручаюць Беларускі ПЭН-Цэнтр і ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскага Інстытута ў Мінску, Інстытута...

Вынік пошуку: 21-40 з 42 Першая | | 123 | | Апошняя