Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


15.08.2018
1372
Чытачка Качаткова: Падабаюцца такія творы, якія можна прачытаць за дзень ці вечар

20 пытаньняў на Радыё Свабода пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на чытацкую апытанку адказвае пісьменьніца і літаратуразнаўца Паліна Качаткова. 20 пытаньняў на Радыё Свабода пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на чытацкую апытанку адказвае пісьменьніца і літаратуразнаўца Паліна Качаткова. Якія кнігі вы чытаеце цяпер? Чытаю «Лісткі календара» — дзёньнікі Максіма Танка з 9-га тому Збору твораў. Кніга выйшла ў 2009 годзе, і ўсе даўно прачыталі — так можна сказаць, але...

15.06.2018
1414
"Экслібрыс" гістарычны: інтэрв'ю з сябрам журы Анатолем Сідарэвічам

Сёлета "Экслібрыс" прысвечаны 100-годдзю БНР, і тэматыка твораў, якіх чакае журы ад маладых аўтараў -- гістарычная. Нагадаем, што дэдлайн конкурсу -- 1 жніўня. Сёлета "Экслібрыс" прысвечаны 100-годдзю БНР, і тэматыка твораў, якіх чакае журы ад маладых аўтараў -- гістарычная. Нагадаем, што дэдлайн конкурсу -- 1 жніўня . І пакуль будучыя ўдзельнікі працягваюць працаваць над творамі, прапануем вашай увазе некалькі парад ад дасведчанага літаратурнага крытыка, гісторыка і публіцыста...

07.06.2018
1646
"Экслібрыс" гістарычны: інтэрв'ю з сябрам журы Валерыем Герасімавым

... тое, як дасведчаны бібліятэкар-бібліёграф, края- і кнігазнавец, пачаў цікавіцца гісторыяй і якія парады дае ўдзельнікам конкурсу -- у нашым інтэрв'ю. Галоўная парада ад вас для ўдзельнікаў "Экслібрысу", што спрабуюць сябе ў гістарычнай тэматыцы, -- якая яна? Шанаваць папярэднікаў,...

26.03.2018
5507
«Вышлі тэкст, не тое – штраф ад кліента і пацаны засмяюць»: Вера Філенка пра вынікі працы ў Школе маладога пісьменніка

Асобнікі кнігі Веры Філенка «Переведи меня», якая нядаўна выйшла ў серыі «Пункт адліку» Саюза беларускіх пісьменнікаў, ужо амаль раскуплены. Абгрунтаваць для сябе поспех кнігі лёгка – варта толькі яе прачытаць. Вера Філенка і яе кніга Сусвет, пры апісанні якога радок аўтара бяжыць побач з думкай і губляе на хаду загалоўныя літары, працяты містыкай. Кожнае апавяданне кнігі -- як навагодняя раніца: жывое, дынамічнае, з абяцаннем цуду ці краху ўсіх надзей на яго ў развязцы. Хто такая Вера Філенка...

08.02.2018
4740
«І гэты час, і гэты лад не назаўсёды»

Чым сёння жыве СБП, хто стане першым лаўрэатам новай Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова і чаму ў “незалежных” пісьменнікаў не атрымліваецца супрацоўніцтва з “прыўладнымі” калегамі? Госць “Народнай Волі” – старшыня СБП Барыс Пятровіч. Піша Міхась Скобла. “У Школ у маладога літаратара пры СБП конкурс большы, чым на філфакі ВНУ ” – Барыс, мы з табой добра памятаем тыя часы, калі Саюз пісьменнікаў уяўляў з сябе цэлае літаратурнае міністэрства – са сваім штатам, са сваім прасторным Домам літаратара...

01.02.2018
3794
Ніна Лістота — вучыцца на чужых памылках

Кніга «Каханнi. Дваццаць рэальных гiсторый» выйшла ў дэбютнай серыі «Пункт адліку». Яна стала вынікам працы маладой журналісткі і паэткі ў Школе маладога пісьменніка. Пра рэальнае і выдуманае ў літаратуры, пра асабісты пісьменніцкі досвед Ніна Лістота распавяла ў гутарцы са сваёй калегай, выпускніцай Школы Алінай Длатоўскай. -- Распавядзі, колькі часу ты шукала матэрыял для кнігі і колькі пісала яе? Бо сабраць такую колькасць гісторый наўрад ці можна хутка… -- Я даўно цікавілася гісторыямі кахання...

31.01.2018
4968
Аліна Длатоўская: Я люблю «лёгкую» літаратуру

Нядаўна дэбютная серыя «Пункт адліку» папоўнілася адразу некалькімі празаічнымі кнігамі, аўтарамі якіх з'яўляюцца выпускнікі Школы маладога пісьменніка пры СБП. Зборнікі сталі плёнам навучання на другім курсе Школы. Сёння мы прадстаўляем аповесць «Ген зямлі» Аліны Длатоўскай. Пра пакуты творчасці, жанр антыўтопіі і незалежнае жыццё літаратурных персанажаў Аліну распытала яе каляжанка па Школе і па кніжнай серыі Ніна Лістота. — “Ген зямлі” – гэта назва твора, аднак ці можна неяк акрэсліць само...

30.01.2018
3183
«Напісанне верша — гэта інтымная справа». Размова з паэткай Вольгай Гапеевай

Найлепшай паэтычнай кнігай 2017 года паводле версіі радыё «Свабода» стаў зборнік вершаў «Граматыка снегу» Вольгі Гапеевай. Вольга — паэтка і перакладчыца. Яе творы перакладзены больш, чым на 10 моваў свету. Мінулы 2017 год быў досыць плённым для Вольгі: акрамя «Граматыкі снегу», свет убачылі яшчэ дзве кнігі аўтаркі. Гэта дзіцячая кніга вершаў «Дзве Авечкі» і кніга прозы «(в)ядомыя гісторыі». Мы сустрэліся з Вольгай, каб паразмаўляць пра творчасць, пераклады і натхненне. Вольга Гапеева. Фота Жанны...

09.01.2018
6567
Віктар Карамазаў: «Імкнуся паказаць, як выяўляецца творчая асоба»

У юбілейным скарынаўскім годзе выйшаў новы зборнік навэл і апавяданняў Віктара Карамазава «Пад крыжам». Адзін з выбітных пісьменнікаў пакалення шасцідзясятнікаў, Віктар Філімонавіч прысвяціў шэраг кніг адлюстраванню жыцця і творчасці беларускіх мастакоў: Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Станіслава Жукоўскага, Антона Бархаткова, Гаўрыіла Вашчанкі, Фердынанда Рушчыца, Анатоля Бараноўскага. Восьмая па ліку кніга пісьменніка пра мастакоў “Пад крыжам” уключае аповесць “Зямля Фердынанда”, прысвечаную Рушчыцу...

05.01.2018
2723
«Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» і «Русалкі клічуць»: анлайн-размова аб тым, як напісаць кнігу за год

У верасні 2016-га студэнтам Школы маладога пісьменніка (праект Саюза беларускіх пісьменнікаў, дзейнічае з 2012-га) упершыню прапанавалі паступіць на «Другі год», каб працаваць яго цягам над асабістымі кнігамі. Вынік ― у снежні 2017 выйшлі кнігі навучэнцаў Школы, сярод іх ― “Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах” Ксеніі Шталенковай (майстэрня Людмілы Рублеўскай) і “Русалкі клічуць” (майстэрня Ганны Бутырчык). Пра навучанне ў Школе , інтэрактыўны фармат працы над тэкстам, пра дэдлайны...

22.12.2017
3835
Вяртаючыся да пачатку: гутарка з Аленай Васілевіч

З Аленай Сямёнаўнай Васілевіч мы таварышуем, так ахарактарызуем нашыя адносіны, больш за дваццаць гадоў. У 1981 годзе ў сваёй “лімаўскай” публікацыі яна працягнула руку ў самы цяжкі перыяд жыццёвага і творчага пералому вясковага электрыка і пачынаючага паэта Лёні Галубовіча. А неўзабаве стала і першым “палымянскім” рэцэнзентам майго дэбютнага паэтычнага зборнічка ў далёкім 1984 годзе. Пазнаёміліся ж мы пазней. І амаль адразу сышліся ва ўнутраным адчуванні сутнасці жыцця і мастацкай творчасці. З таго...

13.11.2017
4269
Нарвэскі пісьменьнік з Гомля натхніў на вялікі перакладніцкі праект

19-ы нумар інтэрнэт-часопісу «ПрайдзіCьвет» прысьвечаны нарвэскай літаратуры. Нумар прэзэнтуе панараму тэкстаў старых і сучасных аўтараў з краіны ф’ёрдаў. Нумар пабачыў сьвет дзякуючы нарвэскаму выдаўцу Крыстыяну Хельструпу. Ён знайшоў у Осла перакладчыцу на беларускую мову і прафінансаваў яе працу. Пра нарвэскую літаратуру па-беларуску распавядаюць рэдактар «ПрайдзіСьвету» Юлія Цімафеева і Крыстыян Хельструп . Зь імі размаўляе Дзьмітры Гурневіч . Крыстыян, вы адзін з ініцыятараў нарвэскага...

09.11.2017
4095
Як пісьменьнік Мудроў стаў галоўным альбаністам Беларусі

Хтосьці калекцыянуе маркі, нехта апантаны нумізматыкай, іншыя ганяюцца за піўнымі накрыўкамі ды пакецікамі цукру. А полацкі празаік-адраджэнец Вінцэсь Мудроў вось ужо паўстагодзьдзя складвае ў віртуальны пазл Краіну Горных Арлоў. Сярэднія хвалі зь берагоў Адрыятыкі У сярэдзіне 1950-х вобразам вялікага воіна Скандэрбэга — пасьля прагляду аднайменнага савецка-альбанскага мастацкага кінафільму — захапіліся многія савецкія падлеткі. Аднак мала ў каго гэта атрымала зьмястоўны працяг — у тым ліку праз...

01.11.2017
3745
Валянцін Дубатоўка: «Сапраўдны чалавек -- той, што адбудоўвае спаленую «героямi» родавую cядзiбу»

Восенню ў гарадзенскага пісьменніка, бізнесмена, старшыні філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў у Гародні Валянціна Дубатоўкі выйшла кніга «Чужы». У аповесці -- жыццё заходнебеларускай вёскі 1940-50-х гадоў і, у прыватнасці, хлопца Кастуся Саўчыка, якога яшчэ ў падлеткавым узросце на шляху напаткалі вялікія выпрабаванні. Як уплывае наша мінулае на сучаснасць, як адрозніваць сапраўдных людзей ад "герояў" -- на гэтыя і іншыя пытанні сёння нам адказаў Валянцін Дубатоўка. Як, калі і чаму вы...

10.10.2017
3299
«Навошта выдумляць? Трэ пісаць аб тым, што было!»: Леанід Дранько-Майсюк пра сваю новую кнігу

10 кастрычніка спаўняецца 60 гадоў літаратару Леаніду Дранько-Майсюку. Шчыра віншуем Леаніда Васільевіча з юбілеем, зычым усяго найдабрэйшага: моцнага здароўя, дабрабыту, далейшага творчага плёну! І прапануем увазе чытачоў гутарку з пісьменнікам з нагоды выхаду яго новай кнігі. ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Фота: Джон Кунстадтэр, budzma.by Леанід Дранько Майсюк, больш вядомы як паэт, сёлета аддаў у друк дакументальную аповесць пра Максіма Танка. Кніга "… Натуральны, як лінія небасхілу"...

25.09.2017
5163
Наста Кудасава: «Я прынцыповы правінцыял – люблю маленькія гарады, бо ў іх ёсць свой твар»

21 верасня прайшла творчая вечарына паэткі з Рагачова Насты Кудасавай, зладжаная пры падтрымцы «Бабруйскага кур’ера». Пасля вечарыны мы распыталі паэтку пра сучасную літаратуру, улюбёных аўтараў ды паэтычнае жыццё ў родным горадзе. – Што для Вас складнікі добрай паэзіі? Якія аўтары Вам асабіста адгукаюцца ці паўплывалі на ўласную творчасць? – Творчасць мусіць быць арыгінальнай, але ў наш час моднымі становяцца тыя, хто эпатажны. Гэта мне не заўсёды падабаецца. Для мяне важна быць шчырым у тым,...

31.08.2017
5482
Мастак Кацярына Дубовік: «Калі проста будзеш чакаць, ніхто не прыйдзе, гэта без варыянтаў»

Кацярына Дубовік нарадзілася ў Мінску ў 1988 годзе. У 2007 годзе скончыла Мінскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў па спецыяльнасці “Дызайн”. У тым жа годзе паступіла ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на мастацкае аддзяленне, кафедра графікі. Займаецца станковай і кніжнай графікай. Найлепшы ілюстратар 2015 года ў персанальнай намінацыі “Майстэрства” за афармленне “Шахматнай навелы” Штэфана Цвайга (Нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі”). Лаўрэатка прэміі Цёткі 2016 года за найлепшае...

21.08.2017
5318
Нататкі Андрэя Хадановіча

У жніўні 2012 года «Новы Час» друкаваў нарыс пра Андрэя Хадановіча, аднак адразу адзначу, што з таго артыкула ўзятая толькі дата народзінаў героя — 13 лютага 1973 года. Усё астатняе Андрэй расказвае пра сябе сам. Нататкі пачатку Я рос шчаслівым дзіцём. Нягледзячы на тое, што ў адносінах паміж бацькамі ўжо былі пэўныя складанасці (урэшце развяліся), вакол мяне заўжды панавалі цеплыня і любоў. На шчасце, бацькі жывыя па наш дзень. Абодва былі і застаюцца вельмі неардынарнымі людзьмі. Маці скончыла...

28.07.2017
6180
Літаратурная спадчына ў беларускамоўным абліччы

Прыём прац на конкурс «Экслібрыс» завершыўся 15 ліпеня, імёны лаўрэатаў плануецца абвесціць 6 жніўня. А на гэтым тыдні быў названы лонг-ліст намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана, у якім 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах. І гэта далёка не апошні шанец зарэкамендаваць сябе для аматараў пераствараць прозу і паэзію. Але для чаго сучаснаму чытачу патрэбны новыя майстры мастацкага перакладу? І якія крытэры існуюць для выбару мастаком твора? Пра гэта і...

30.06.2017
4487
Ігар Кулікоў: «Важна перадусім напісаць, а хто прачытае — рэч другасная»

Не так даўно паэт і перакладчык Ігар Кулікоў прадставіў сваю чацвёртую кнігу паэзіі “Валадар загадак”. Пра гэтае выданне, стаўленне да літаратурнай тусоўкі і месца паэта ў сучасным грамадстве мы і гутарым з творцам. Новая кніга У творчасці наўмысна нічога не робіцца, робіцца толькі таму, што так хочацца. Але я сабе ніколі не ставіў на мэце пісаць складаныя ці простыя вершы. На маю думку, кніга “Валадар загадак” не такая ўжо і простая. Тут уздымаюцца важныя пытанні, робяцца спробы асэнсаваць рэчы...

Вынік пошуку: 1-20 з 36 Першая | | 12 | | Апошняя