"Кантэкст": літаратурныя сустрэчы ў Youtube

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" можна пабачыць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. Праект распачаў сваю працу 30 верасня 2020 года, калі на канале Саюза беларускіх пісьменнікаў быў апублікаваны першы ролік з удзелам Віталя Рыжкова.

Аўтары перадачы — Анатоль Івашчанка, Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч.

Спіс апублікаваных выпускаў:

1. Віталь Рыжкоў

2. Валянціна Аксак

3. Дзмітрый Строцаў

4. Ганна Комар

5. Зміцер Бартосік

6. Наста Кудасава

7. Васіль Жуковіч

8. Адам Глобус

9. Ілля Сін

10. Уладзімір Някляеў

11. Вера Бурлак

12. Марыя Мартысевіч