Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|
Саюз беларускіх пісьменнікаў – найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі (гады заснавання – 1933-1934).
Яе ранейшая назва – Саюз пісьменнікаў БССР і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Прафесійная, добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх пісьменнікў актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь, спрыяе развіццю і прапагандзе беларускай літаратуры і мовы. Саюз пісьменнікаў створаны з мэтамі абароны творчых правоў, прафесійных і сацыяльных інтарэсаў літаратараў, забеспячэння ўмоў для практычнай рэалізацыі свабоды слова і друку, аховы творчай спадчыны.
Далей ›››Грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Статут у новай рэдакцыі зацверджаны Радай 15 жніўня 2006 г.
"...Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" (у далейшым па тэксце Статута - ГА "СБП") - творчая, прафесійная, добраахвотная грамадская арганізацыя беларускіх пісьменнікаў. ГА "СБП" актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь, спрыяе развіццю і прапагандзе беларускай літаратуры і мовы."
Далей ›››ГА "СБП" створана з мэтамі абароны творчых правоў Больш за 450 сяброў-пісьменнікаў аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
"...ГА "СБП" створана з мэтамі абароны творчых правоў, прафесійных і сацыяльных інтарэсаў пісьменніка, яго годнасці, забеспячэння яму ўмоў для практычнай рзалізацыі свабоды слова і друку, аховы яго творчай спадчыны."
Далей ›››