Павал Касцюкевіч прадстаўляе раман “План Бабарозы”

29 сакавіка

Галерэя Ў

Павал Касцюкевіч

раман “План Бабарозы”

піжамная прэзентацыя

Пачатак а 19

Крыху пра раман. “План Бабарозы” – гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны.

Раман ад лаўрэта прэміі імя Ежы Гедройца за найлепшую беларускую прозу выйшаў у выдавецтве “Логвінаў” у кніжнай серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў.