Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Іпатава Вольга Міхайлаўна

Іпатава Вольга Міхайлаўна

Іпатава Вольга Міхайлаўна

Іпатава Вольга (Volha Ipatava), нарадзілася 01.01.1945 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 г. скончыла ў Горадні сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967). Настаўнічала ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, працавала таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гарадзенскім гаркоме камсамола (1965-1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968-1970). У 1970-1973 гг. - літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975-1978 гг. - аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве.

Біяграфія

Іпатава Вольга (Volha Ipatava), нарадзілася 01.01.1945 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых.

Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 г. скончыла ў Горадні сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967). Настаўнічала ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, працавала таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гарадзенскім гаркоме камсамола (1965-1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968-1970). У 1970-1973 гг. - літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975-1978 гг. - аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. Зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене» (1978-1979). У 1985-1989 гг. - галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 г. - загадчык аддзела, з 1990 г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына». Сябра СП СССР з 1970 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём Францыска Скарыны. Друкуецца з 1959 г.

Бібліяграфія

«Раніца». Зборнік вершаў. 1969 г.

«Ліпеньскія навальніцы». Зборнік вершаў. 1973 г.

«Снягурка». Кніга для дзяцей. 1974 г.

«Парасткі». Зборнік вершаў. 1976 г.

«Вецер над стромай». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1977 г.

«Дваццаць хвілін з Немезідай». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1981 г.

«Казка пра Паўліна». Кніга для дзяцей. 1983 г.

«Перакат». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1984 г.

«Давыд Гарадзенскі». Тэлеп'еса. Пастаўлена ў 1988 г. 

«За морам Хвалынскім». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1989 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...