Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Ільючык Мікалай Антонавіч

Ільючык Мікалай Антонавіч

Ільючык Мікалай Антонавіч

Ільючык Мікалай Антонавіч нарадзіўся 10 красавіка 1966 года ў вёсцы Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

Біяграфія

З 1973 па 1983 гады навучаўся ў Багданаўскай сярэдняй школе. З 1983 па 1984 год вучыўся  ў ГПТВ – 4 г. Магілёва. З 1984 па 1986 служыў у войску. У 1993  годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Потым працаваў у калгасе на пасадзе інжынера. З 1995 г. узначальваў аварыйна-выратавальны пост Міністэрства па Надзвычайных сітуацыях. Цяпер працуе ў газеце "Информ-прогулка".

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з траўня 2008 года.

З паэтычнымі і публіцыстычнымі творамі друкаваўся ў прэсе, у большасці ў Лунінецкай незалежнай газеце “Інформ-прогулка”.

Бібліяграфія

“Дзе жыве душа”. Зборнік вершаў. Лунінец, 2004 г.

“Шматкроп’е кропель”. Зборнік вершаў. Мінск, 2006 г.

“Роспач і надзея”. Проза. Лунінец, 2007 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...