Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Галіноўская Ніна Васільеўна

Галіноўская Ніна Васільеўна

Галіноўская Ніна Васільеўна

Галіноўская Ніна, нарадзілася 18.12.1935 г. у вёсцы Вялікія Лазіцы Шклоўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1955 г. скончыла Магілеўскую дашкольную педагагічную навучальню. Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства «Калпеніца» Берасцейскай вобласці, дзіцячага дома ў мястэчку Лунна Гарадзенскай вобласці (1955-1958), карэктарам газеты «Мінская праўда» (1962-1963), карэктарам друкарні выдавецтва «Звязда» - затым выдавецтва ЦК КПБ (1963-1967).

Біяграфія

Галіноўская Ніна, нарадзілася 18.12.1935 г. у вёсцы Вялікія Лазіцы Шклоўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1955 г. скончыла Магілеўскую дашкольную педагагічную навучальню. Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства «Калпеніца» Берасцейскай вобласці, дзіцячага дома ў мястэчку Лунна Гарадзенскай вобласці (1955-1958), карэктарам газеты «Мінская праўда» (1962-1963), карэктарам друкарні выдавецтва «Звязда» - затым выдавецтва ЦК КПБ (1963-1967). У 1967-1968 гг. - рэдактар мастацкіх фільмаў газеты «Кинонеделя Минска». Сябра СП СССР з 1985 г.

Першы верш апублікавала ў 1958 г. (скідальская раённая газета «Красное знамя»).

Бібліяграфія

«Давайце пазнаёмімся». Кніга вершаў для дзяцей. 1962 г.

«Лясная зарадка». Кніга вершаў для дзяцей. 1965 г.

«Размова сняжынак». Кніга вершаў для дзяцей. 1968 г.

«Сяргейкаў параход». Кніга вершаў для дзяцей. 1972 г.

«Кніжчыны сябры». Кніга вершаў для дзяцей. 1975 г.

«Мой дзень». Кніга вершаў для дзяцей. 1977 г.

«Зай прагназіст». Кніга вершаў для дзяцей. 1979 г.

«Незвычайны карагод». Кніга вершаў для дзяцей. 1986 г.

«Восень едзе ў магазін». Кніга вершаў для дзяцей. 1990 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...