Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Гапеева Вольга

Гапеева Вольга

Гапеева Вольга

Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva). Піша паэзію, прозу, драматургію.

Біяграфія

Нар. 1982, Менск (Беларусь).

Друкуецца з 1999 г. Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай, японскай, латышскай), гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі, філасофіі мовы і сацыялогіі цела.

Мае ступень кандыдата навук (2012).

Супрацоўнічае з электроннымі музыкамі (Улад Бубен, Aortha, RoomDark, Spit it Out).

Творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую, літоўскую мовы. Удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Літва, Швейцарыя, Польшча і інш.).

Стыпендыі і ўзнагароды:

- Літаратурны Калоквіум Берлін (2009)

- Міжнародны Дом пісьменніка і перакладчыка (Вэнтспілс, 2010 і 2012)

- Праграма Artist-in-Residence у міжнародным доме пісьменнікаў г. Грац „IHAG“ (Аўстрыя, 2013)

- Праграма Artist-in-Residence Міністэрства Адукацыі, Культуры і Мастацтва Аўстрыі сумесна з арганізацыяй “KulturKontakr Austria” (Вена, 2014)

- Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” (2010)

- Пераможца конкурсу дзіцячай літаратуры імя Янкі Маўра (2013, за рукапіс кнігі “Сумны суп”).

- Атрымала прэмію "Кніга года" ў намінацыі "Дзіцячая літаратура" (2015, за кнігу "Сумны суп") 

Бібліяграфія

Аўтарка кніг:

“Рэканструкцыя неба” (2003), 
“Няголены ранак” (2007), 
“Метад муаравых крэсак” (2012),
“Прысак і пожня” (2013),
“(в)ядомыя гісторыі” (2013),
“Дзве Авечкі” (2014),
“Сумны суп” (2014).

 

Публікацыі ў перыёдыцы:

 “Дзеяслоў“, “ARCHE”, “пАРТызан“,“Тэксты”, “Маладосць”, “Крыніца”, “Першацвет”, “Blesok” (Македонія), “Czas Kultury“ (Польшча), “Die Horen“ (Нямеччына), “OSTRAGEHEGE“ (Нямеччына), “Literatur und Kritik“ (Аўстрыя), Manuskripte“ (Аўстрыя).

 

Публікацыі ў анталогіях:

“Labirynt. Antologia współczesnego dramatu białoruskiego” – Radzyń Podlaski, 2013. 

“European Borderlands. Sprachlandschaften der Poesie”, 2009.

"Лінія Фронту - 2. Анталёгія Нямецкіх і Беларускіх Тэкстаў”. Мінск, 2007 г.

"Лінія Фронту. Анталёгія Нямецкіх і Беларускіх Тэкстаў”. Мінск, 2003 г.

"Краса і сіла". Анталёгія Беларускай паэзіі 20 ст. Складальнік М.Скобла.; Рэд. А. Пашкевіч. Мінск: Лімарыус, 2003 г.

"Верш на Свабоду". Анталёгія паэзіі. Радыё Свабода, 2002 г.

"Анталогія маладога верша". Мінск, 2001 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...