Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Гібкоўскі Аляксандр Сямёнавіч

Гібкоўскі Аляксандр Сямёнавіч

Гібкоўскі Аляксандр Сямёнавіч

Гібкоўскі Аляксандр Сямёнавіч (Алесь Гібок-Гібкоўскі) Нарадзіўся 1 лютага 1952 года ў вёсцы Рупейкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1990 года працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Мінска, а з 1993 года рэдактарам аддзела літаратуры беларускага часопіса "Роднае слова". З 1996 года па 2005 год — рэдактар аддзела часопіса "Беларусь". З 1997 года па 1999 год адначасова працаваў у штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", дзе стаў лаурэатам прэміі гэтага штотыднёвіка за 1997 году за лепшую публіцыстычную публікацыю. З 2005 года па 2007 год — рэдактар аддзела ў часопісе "HORIZONS/ГОРИЗОНТЫ". Першыя творы былі апублікаваныя ў газеце "Чырвоная змена" ў 1991 годзе. Лаўрэат прэміі "Залатое пяро" БСЖ, прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2008 года. Аўтар кнігі вершаў "Насамрэч" (2007), пераклаў на беларускую мову кнігу Дж. Радары "Прыгоды Чыпаліны" (2010).

Біяграфія

Гібкоўскі Аляксандр Сямёнавіч (Алесь Гібок-Гібкоўскі) Нарадзіўся 1 лютага 1952 года ў вёсцы Рупейкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў Рупейскай, Ясенавіцкай і Ізабелінскай школах. У 1971 годзе закончыў Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум. Служыў тэрміновую воінскую службу ў Савецкай Арміі з 1971 па 1973. З 1974 па 1990 працаваў інжынерам, канструктарам у шэрагу мінскіх канструктарскіх бюро. У 1995 скончыў  з адзнакай філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 1990 года працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Мінска,  а з 1993 года  рэдактарам аддзела літаратуры беларускага часопіса "Роднае слова". З 1996 года па  2005 год  — рэдактар аддзела часопіса "Беларусь". З 1997 года па 1999 год адначасова працаваў у штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", дзе стаў лаурэатам прэміі гэтага штотыднёвіка за 1997 году за лепшую публіцыстычную публікацыю. З 2005 года  па 2007 год  —  рэдактар аддзела ў часопісе "HORIZONS/ГОРИЗОНТЫ".

Першыя творы былі апублікаваныя ў газеце "Чырвоная змена" ў 1991 годзе.  Лаўрэат прэміі "Залатое пяро" БСЖ,  прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2008 года. Аўтар кнігі вершаў "Насамрэч" (2007), пераклаў на беларускую мову кнігу Дж. Радары "Прыгоды Чыпаліны" (2010).

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...