Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Гардзіенка Наталля Сяргееўна

Гардзіенка Наталля Сяргееўна

Гардзіенка Наталля Сяргееўна

(дзявоч. прозвішча Арлова), гісторык, кандыдат гістарычных навук, аўтарка навуковых кніг.

Біяграфія

Нарадзілася 6 ліпеня 1977 г. у г. Мінску. Вучылася ў школах Мінску, Саны (Йемен), Ліды. Скончыла Ліцэй БДУ. У 1994 г. паступіла на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Спецыялізавалася на кафедры Гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў, займалася беларускай гісторыяй XVIII ст. Атрымаўшы дыплом, цягам некалькіх месяцаў працавала ў адной з мінскіх школ настаўніцай гісторыі.

У 1999 г. паступіла ў аспірантуру БДУ. У лютым 2003 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Становішча жанчыны-шляхнцянкі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII ст.”.

Па сканчэнні аспірантуры працавала ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, дзе спачатку была выкладчыцай кафедры гуманітарных дысцыплін, а ад 2004 г. займала пасаду дэкана факультэта. Пазней у 2010 г. стала прарэктарам па вучэбнай працы. Ад 2011 г. працуе дацэнтам кафедры ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва.

З 2002 г. цікавіцца гісторыяй беларускай эміграцыі. 

Сябра управы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Бібліяграфія

Аўтарка кніг “Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары” (Мінск, 2004), “Беларусы ў Вялікабрытаніі” (Мінск, 2010), “Рада БНР: Падзеі. Дакументы. Асобы” (сумесна з Лявонам Юрэвічам, Мінск, 2013) ды каля сотні артыкулаў. Адказны рэдактар альманаха “Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва”. Удзельнічае ў рэдагаванні выданняў кніг серыяў “Беларуская мемуарная бібліятэка”, “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, “Галасы Айчыны”.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...