Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Гронская Вольга Чаславаўна

Гронская Вольга Чаславаўна

Гронская Вольга Чаславаўна

Паэтка, перакладае з нямецкай мовы.

Біяграфія

Нарадзілася 10 чэрвеня 1978 года ў г.п. Крывічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Скончыла Крывіцкую сярэднюю школу (1995), рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000) і аспірантуру пры ім (2003). У 2004 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Хранатоп прозы Інгеборг Бахман”. Выкладае сусветную літаратуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, дзе курыруе таксама працу кафедральнага літаратурна-творчага аб’яднання “БУКет”.

Пераклады прозы і паэзіі розных аўтараў з’яўляліся ў часопісах “Крыніца”, “ARCHE”, у інтэрнэт-часопісе перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. У 2012 г. удзельнічала ў дзейнасці нямецка-беларускай перакладчыцкай майстэрні.

Бібліяграфія

Дэбютавала ў часопісе “Першацвет” у 1996 г. пад дзявочым прозвішчам Гурло. Публікавалася таксама пад псеўданімам Гурская (у часопісе “ARCHE”). Вершы друкаваліся ў часопісах “Першацвет”, “Маладосць”, газеце “ЛіМ”, зборніку “Дар зямны”, гучалі ў праекце “Чорна-белыя вершы”. В. Гронская двойчы перамагала на “Фестывалі аднаго верша” (2011 і 2012 гг.). У 2013 выйшла першая паэтычная кніжка В. Гронскай “АдВольная міфалогія”. 

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...