Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Далідовіч Генрых Вацлававіч

Далідовіч Генрых Вацлававіч

Далідовіч Генрых Вацлававіч

Далідовіч Генрых, нарадзіўся 01.06.1946 г. у вёсцы Янкавічы Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і каваля. У 1968 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шабыньскай няпоўнай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1969-1970). Зноў працаваў настаўнікам, а з 1971 г. - завучам у Шабыньскай школе. З 1973 г. - супрацоўнік аддзела прозы часопіса «Полымя», з 1979 г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1974 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1966 г. у стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень». Выступае ў друку з публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі, эсэ. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1988) за раман «Гаспадар-камень».

Біяграфія

Далідовіч Генрых, нарадзіўся 01.06.1946 г. у вёсцы Янкавічы Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і каваля.

У 1968 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шабыньскай няпоўнай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1969-1970). Зноў працаваў настаўнікам, а з 1971 г. - завучам у Шабыньскай школе. З 1973 г. - супрацоўнік аддзела прозы часопіса «Полымя», з 1979 г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1974 г.

Першае апавяданне надрукаваў у 1966 г. у стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень». Выступае ў друку з публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі, эсэ.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1988) за раман «Гаспадар-камень».

Бібліяграфія

«Дажджы над вёскай». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1974 г.

«Цяпло на першацвет». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1976 г.

«Маладыя гады». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1979 г.

«Міланькі». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1980 г.

«На новы парог». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1983 г.

«Станаўленне». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1985 г.

«Гаспадар-камень». Раман. 1986 г.

«Міг маладосці». Зборнік аповесцей і апавяданняў, выбранае. 1987 г.

«Пабуджаныя». Раман. 1988 г.

«Свой дом». Раман. Часопіс «Маладосць», 1989 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...