Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Канэ Юлія Міхайлаўна

Канэ Юлія Міхайлаўна

Канэ Юлія Міхайлаўна

Канэ Юлія, нарадзілася 21.08.1931 г. у горадзе Маскве (Расея) у сям'і інжынера. У 1945 г. разам з бацькамі пераехала ў Менск. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954). У 1954-1955 гг. - літсупрацоўнік, стыліст у рэдакцыях газет Летувы. У 1955-1959 гг. працавала на Менскім аўтазаводзе рэдактарам у аддзеле галоўнага канструктара, у газеце «Піянер Беларусі» (1959). Сябра СП СССР з 1961 г. З 1992 г. жыве ў Ізраілі.

Біяграфія

Канэ Юлія, нарадзілася 21.08.1931 г. у горадзе Маскве (Расея) у сям'і інжынера.

У 1945 г. разам з бацькамі пераехала ў Менск. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954). У 1954-1955 гг. - літсупрацоўнік, стыліст у рэдакцыях газет Летувы. У 1955-1959 гг. працавала на Менскім аўтазаводзе рэдактарам у аддзеле галоўнага канструктара, у газеце «Піянер Беларусі» (1959). Сябра СП СССР з 1961 г. З 1992 г. жыве ў Ізраілі.

Пачала друкавацца з 1951 г. Як літаратурны крытык выступае з 1958 г.

Працуе таксама ў галіне перакладу і перакладазнаўства. Пераклала на беларускую мову творы М.Галшаяна, С.Ханзадзяна, А.Айвазяна і іншых армянскіх пісьменнікаў. На расейскую мову пераклала аповесці К.Каліны «Маці і сын», «Бурштынавыя пацеркі» («Тяжелая палата»), «Крылаты конь», шэраг апавяданняў В.Хомчанкі і інш.

Бібліяграфія

«Дзень сённяшні». 1962 г.

«Янка Брыль». Манаграфія. Масква, 1964 г.

«Плынь». 1983 г.

«Як паветра і хлеб: Жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля». 1988 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...