Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Лазебная Анастасія Пятроўна

Лазебная Анастасія Пятроўна

Лазебная Анастасія Пятроўна

Анастасія Лазебная (Стася Наркевіч) — празаік, паэтэса, гумарыст, публіцыст. З 31 кастрычніка 2013 года — старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Біяграфія

Настасся Пятроўна Лазебная (Стася Наркевіч) нарадзілася 28 чэрвеня 1952 года ў вёсцы Куляшы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У 1970 годзе скончыла Хоўхлаўскую сярэднюю школу, у 1973 годзе – студыю выяўленчага мастацтва пры Маладзечанскім доме народнай творчасці. Працавала мастаком-афарміцелем на заводзе “Спадарожнік”, потым у гандлі, будаўнічым трэсце. Затым была вучоба ў БДУ на факультэце журналістыкі. У 1985 годзе атрымала дыплом журналіста.

У 1981 годзе з сям’ёй пераехала ў Віцебск і пэўны час працавала ў абласной газеце “Віцебскі рабочы”, потым у газетах “Рабочае слова”, “Кімавец”.

З 1995 года – рэдактар газеты “Кімавец”. Рэдагавала выданне да 2001 года: да таго часу, пакуль у прадпрыемства былі сродкі на яго выпуск. Потым была пасада галоўнага рэдактара газеты “Планета адкрыццяў” турыстычнай фірмы “Хэпі турс”. У 2003 годзе зарэгістравала жаночую газету “Анастасія”, дзе стала выдаўцом і галоўным рэдактарам. Паралельна з выданнем асабістай газеты, якая праіснавала да 2010 года, рэдагавала газету “Мы і час” ВДУ імя П.М. Машэрава. Звольнілася з ВНУ ў маі 2013 года. Сябра Беларускага саюза журналістаў.

Літаратурнай дзейнасцю пачала займацца будучы вучаніцай сёмага класа. Уваходзіла ў літаратурнае аб’яднанне “Крыніцы” пры аб’яднанай газеце “Святло камунізму” г. Маладзечна.

З творчасцю Стасі Наркевіч чытачы знаёміліся і знаёмяцца праз абласныя і рэспубліканскія сродкі масавай інфармацыі. Некаторыя апавяданні ўвайшлі ў калектыўны зборнік “Дзвіна”. У 2008 годзе выйшаў асабісты зборнік апавяданняў “Настальгія” (выдавецтва “Чатыры чвэрці”). Акрамя апавяданняў Стася Наркевіч піша вершы, гумарэскі, казкі. У 2012 годзе пабачыла свет яе казка “Неверагодныя здарэнні на неверагоднай планеце” ў зборніку аўтарскіх казак “Залаты талер” (выдавецтва “Мастацкая літаратура”),  у 2013 годзе кніжка казка-размалёўка “Віялета, бабулечка і чароўны дроцік” (выдавецтва “Чатыры чвэрці”). У гэтым жа годзе выйшла кніга вершаў “Ты зразумей мяне такую…”, аздобленая графічнымі работамі аўтара (Віцебская абласная друкарня).

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...