Ліўшыц Уладзімір Майсеевіч

Ліўшыц Уладзімір Майсеевіч

Ліўшыц Уладзімір Майсеевіч

Ліўшыц Уладзімір Майсеевіч

Уладзiмiр Лiўшыц нарадзiўся 1.02.1946 года ў г. Красны Кут Саратаўскай вобласцi ў сям'i служачых. Бацькi – ураджэнцы Беларусi.

Бацька Маiсей Хаймавiч, iнвалiд па зроку, добраахвотнiкам абараняў Ленiнград, мацi – Соф'я Давыдаўна, была з дачкой эвакуiравана ў г. Красны Кут. З чэрвеня 1946 года сям'я жыве ў г. Горкi Магілёўскай вобласцi.

У 1964 годзе скончыў Горацкую СШ №2. Год працаваў на вытворчасцi. У 1969 годзе з адзнакай скончыў гiстарычны факультэт Магiлеўскага педагагiчнага iнстытута, у 1980 годзе – завочна аспiрантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсiтэта. Кандыдат фiласофскiх навук (1980), дацэнт (1981). З 1969 года працаваў выкладчыкам гiсторыi ў Панкратаўскай сярэдняй школе Горацкага раёна, служыў у Савецкай Армii, працаваў iнспектарам РАНА Горацкага райвыканкама, асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, прафесарам кафедр навуковага камунiзму, фiласофii i палiталогii, маркетынгу і права, гiсторыi дзяржавы i права Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмii, рэдактарам часопiса "Вестник БСХА". З 1988 па 2005гг. працаваў дырэктарам Горацкага гiстарычна-этнаграфiчнага музея.

Першы артыкул надрукаваў у часопiсе "Маладосць" у 1970 годзе. Цяпер аўтар 50 кнiг і брашур, больш як 600 артыкулаў па гiсторыi, краязнаўству, этнаграфii, лiтаратуразнаўству, фiласофii, сацыялогii, палiталогii, праву, гiсторыi аграрнай адукацыi i педагогiцы. Пiша на беларускай i расейскай мовах.

З 2007 года жыве ў Ізраілі ў г. Нацрат Іліт, займаецца лiтаратурнай i навуковай працай.

Бібліяграфія

ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА

"Раскопкі вакол Горацкага "Парнаса". Метадычны матэрыял і парады ў дапамогу прапагандыстам кнігі. 1992 (у сааўт.)

"Літаратурны музей М. Гарэцкага". Кароткі даведнік.1997

"Сын вёскі". Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці Васіля Каваля. 1998

"Даследчык беларускай літаратуры". Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці Б.Іофе. 1999

"Раскопкі вакол Горацкага "Парнаса". 2001

Горацкая студыя «Аршанскага Маладняка» (1926-1928 гг.). Карoткi нарыc аб гiсторыi стварэння i дзейнасцi. — Горкi, 2013.

Рыцар іўрыта з Беларусі. Кароткі нарыс аб жыцці і творчасці Іцхака Каганава — Горкі: 2017. — 50 с., іл.

Максім Гарэцкі : сцежкамі жыцця (да 125-годдзя з дня нараджэння) – Горкі: выдавецтва БДСГА, 2018. – 180 с. : іл.

Леў Разгон: жыццё і творчасць — Горкі: 2018.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс