Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Ліхтаровіч Георгій Леанардавіч

Ліхтаровіч Георгій Леанардавіч

Ліхтаровіч Георгій Леанардавіч

Беларускі фотамастак, літаратар. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2000).

Біяграфія

Нарадзіўся 6 снежня 1947 года ў Мінску.

У 1965—1966 гадах працаваў асістэнтам кінааператара на Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў.

У 1966—1968 гадах служыў у войску у п. Печы, в/ч 43064. Друкаваўся ў перыядычных выданнях.

У 1969—1972 гадах працаваў фатографам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук. Ілюстраваў першыя тамы «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У 1970—1974 гадах вучыўся на архітэктурным факультэце БПІ. З 1972 года выкладаў фотаграфіку ў Тэатральна-мастацкім інстытуце.

У 1973—1974 гадах фотакарэспандэнт газеты «Голас Радзімы». У 1974—1992 гадах працаваў фотакарэспандэнтам у дзяржаўных выдавецтвах. Шматлікія фотаальбомы, манаграфіі беларускіх мастакоў, энцыклапедычныя выданні, плакаты, камплекты паштовак, буклеты.

З 1992 года на творчай працы. У 2000 годзе як фотамастак выдаў фотаальбом «Добры дзень, Беларусь» — «Лепшая кніга года» на беларускім конкурсе «Мастацтва кнігі». У 2001—2006 гадах прымаў удзел у фатаграфічных і мастацкіх выставах. Пленэры памяці Язэпа Драздовіча, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча. Удзельнічаў у перадачах беларускага Радыё Свабода: «Верш на Свабоду», «Прыватны дзённік», «Магія мовы».

У 2002 годзе выдаў кнігу паэзіі «Агульны сшытак». Прадмова Рыгора Барадуліна. У 2003 годзе абраны ў Раду беларускай інтэлігенцыі. З 2004 года член Рады Беларускага грамадскага аб'яднання «Фотамастацтва».

У 2004 годзе вершамі і перакладамі ўдзельнічаў у выданні дыска беларускіх песень Галіны і Барыса Вайханскіх «Вяртанне». У 2005 годзе выдаў кнігу вершаў «Ліхтарыкі» з прадмовай Рыгора Барадуліна. У 2008 годзе ў выдавецтве «Эксмо» (Масква) выдаў дэтэктыўны раман «Газ».

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...