Мальдзіс Адам Іосіфавіч

Мальдзіс Адам Іосіфавіч

Мальдзіс Адам Іосіфавіч

Мальдзіс Адам Іосіфавіч

Мальдзіс Адам Іосіфавіч, нарадзіўся 07.08.1932 г. у вёсцы Расолы Астравецкага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча». У 1962 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. З 1962 г. - навуковы супрацоўнік, з 1981 г. - загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 1990 г. як сябра дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХLV сесіі ААН. Доктар філалагічных навук. Прафесар. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1965 г.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі, чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі.

У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у 1954 г. У 1966 г. выйшла даследаванне пра беларуска-польскія літаратурныя сувязі «Творчае пабрацімства». Падрыхтаваў зборнік А.Міцкевіча «Зямля навагрудская, краю мой родны» (1969), «Творы Я.Дылы (1981), «Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча (пераклад Б.Тарашкевіча, 1981). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Істории белорусской дооктябрьской литературы» (1977).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «Істория белорусской дооктябрьской литературы» і «Істория белорусской советской литературы».

Перакладае з польскай і балгарскай моў.

Бібліяграфія

«Творчае пабрацімства». Даследаванне. 1966 г.

«Падарожжа ў XIX стагоддзе». Зборнік нарысаў. 1969 г.

«Традыцыі польскага Асветніцтва ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя». Даследаванне. 1972 г.

«Таямніцы старажытных сховішчаў». Даследаванне. 1974 г.

«Астравеччына, край дарагі...». Нарыс. 1977 г.

«На скрыжаванні славянскіх традыцый». Даследаванне. 1980 г.

«Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя». Даследаванне. 1982 г.

«Восень пасярод вясны». Аповесць. 1984 г.

«З літаратуразнаўчых вандраванняў». Даследаванне. 1987 г.

«Перазовы сяброўскіх галасоў». Даследаванне. 1988 г.

«Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча». Эсэ. 1990 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс