Панізнік Сяргей Сцяпанавіч

Панізнік Сяргей Сцяпанавіч

Панізнік Сяргей Сцяпанавіч

Панізнік Сяргей Сцяпанавіч

Панізнік Сяргей (Siarhiej Paniźnik), нарадзіўся 10.05.1942 г. у вёсцы Бабышкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Магілеўскую медыцынскую навучальню (1962). Працаваў фельчарам Княжыцкай бальніцы каля Магілева. У 1962-1975 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай навучальні СА ВМФ (1967) быў ваенным журналістам. У 1976 г. працаваў фельчарам траўмабрыгады на станцыі «Хуткай дапамогі» ў Менску. У 1977-1978 гг. - стыльрэдактар у газеце «Вячэрні Мінск», з 1980 г. - рэдактар Дзяржтэлерадыё БССР, з 1982 г. - рэдактар, а з 1984 г. - загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва», з 1989 г. - вядучы рэдактар гэтай рэдакцыі. Сябра СП СССР з 1967 г. Узнагароджаны медалём.

Першы верш надрукаваў у 1959 г. (міёрская раённая газета «Зара камунізму» - цяпер «Сцяг камунізму»).

Бібліяграфія

«Кастры Купалля». Зборнік вершаў. 1967 г.

«Палявая пошта». Зборнік вершаў. 1972 г.

«Крона надзеі». Зборнік вершаў. 1975 г.

«Чало і век». Зборнік вершаў. 1979 г.

«Пасля вогненных вёсак...». Кніга публіцыстыкі. 1980 г. 

«Адкуль вясёлка п'е ваду». Кніга паэзіі для дзяцей. 1981 г.

«Слова на дабрыдзень». Зборнік вершаў. 1982 г.

«Мацярык». Зборнік вершаў. 1985 г.

«Браніслава». Дакументальная аповесць. 1985 г.

«Жыцень». Кніга паэзіі для дзяцей. 1986 г.

«Стырно». Зборнік вершаў. 1989 г.

«Мы - грамацеі!». Кніга паэзіі для дзяцей. 1989 г.

«Освейская трагедия». Дакументальная аповесць. 1990 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс