Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Паўлаў Уладзімір Андрэевіч

Паўлаў Уладзімір Андрэевіч

Паўлаў Уладзімір Андрэевіч

Паўлаў Уладзімір, нарадзіўся 25.10.1935 г. у вёсцы Замошша Любанскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1954 г. скончыў Дарасінскую сярэднюю школу і працаваў літработнікам любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы». Служыў у Савецкай Арміі (1954-1957). У 1962 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў загадчыкам літаратуры і мастацтва, адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1962-1967), адказным сакратаром кінабюлетэня «На экранах Беларусі» (1967-1971), літкансультантам СП БССР (1971-1972, 1986-1988)

Біяграфія

Паўлаў Уладзімір, нарадзіўся 25.10.1935 г. у вёсцы Замошша Любанскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1954 г. скончыў Дарасінскую сярэднюю школу і працаваў літработнікам любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы». Служыў у Савецкай Арміі (1954-1957). У 1962 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў загадчыкам літаратуры і мастацтва, адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1962-1967), адказным сакратаром кінабюлетэня «На экранах Беларусі» (1967-1971), літкансультантам СП БССР (1971-1972, 1986-1988), загадваў рэдакцыямі паэзіі, затым збору твораў і выбраных твораў выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972-1985). З 1990 г. - намеснік старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1962 г.

Першы верш надрукаваў у 1954 г. (газета «Піянер Беларусі»).

Бібліяграфія

«Узлётная паласа». Зборнік паэзіі. 1960 г.

«Далягляд». Вершы і паэма. 1964 г.

«Светацені». Зборнік паэзіі. 1967 г.

«Пажарніца» («Тайна бункера № 7»). Аповесць для дзяцей. 1968 г.

«Годы нашы - птушкі». Кніга аповесцей і апавяданняў. 1970 г.

«Начная балада». Вершы і паэма. 1971 г.

«Ад агню і мяча». Кніга аповесцей і апавяданняў. 1973 г.

«Сонца купаецца». Вершы, паэма. 1976 г.

«Каласы радкоў». Зборнік паэзіі. 1979 г.

«Чуж-чужаніца». Аповесць для дзяцей. 1979 г.

«Чужая дачка». Пераклад на беларускую мову рамана Я.Фельдэака. 1979 г.

«Сляза на вейцы». Зборнік паэзіі. 1982 г.

«Момант ісціны» («У жніўні сорак чацвёртага»). Пераклад на беларускую мову рамана У.Багамолава. 1984 г.

«Гадавое кальцо». Зборнік паэзіі. 1986 г.

Выбраныя творы ў 2 тамах. 1987 г.

«Радзімкі». Аповесць для дзяцей. 1989 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...