Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Жыбуль Віктар

Жыбуль Віктар

Жыбуль Віктар

Паэт, літаратуразнаўца. Удзельнік творчага руху "Бум-Бам-Літ" (зь вясны 1996 г.), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, пэрформансаў.

Біяграфія

Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 г. у Менску. Закончыў менскую сярэднюю школу № 87 (1995), філфак БДУ (2000), асьпірантуру пры ім (2003). Кандыдат філялягічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі "Першацвет" (1995 - 2002), цяпер - у часопісах "Роднае слова" і "Arche".
Літаратурны шлях пачаў зь перамогі на менскім гарадзкім паэтычным конкурсе "Родны горад" (1994). Набыў вядомасьць як паэт-экспэрымэнтатар, аўтар некалькіх паліндромных паэм.

Выступае таксама як дасьледчык-літаратуразнаўца (сфэра навуковых зацікаўленьняў - авангардная паэзія, фармальны экспэрымэнт у літаратуры, сынтэз мастацтваў). Разам зь Верай Бурлак пераклаў кнігу Арнольда Макміліна "Беларуская літаратура дыяспары" (2003). Сабраў і выдаў спадчыну адметнага, але заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага (кніга "Лугназад", 2006).

Удзельнічаў у міжнародных праектах "Art-Lit-Akt" (Беларусь - Швецыя, 1999), "1984" (Беларусь - Латвія, 2000), "Вечар маладых паэтаў Беларусі" (Расея, Масква, 2001), "Сувязьразрыў" (Украіна - Беларусь, 2004), "Парадак слоў" (Мінск, 2006, 2007), "Навстречу - насустрач" (з расейска-амэрыканскім паэтам Сашам Гальперам; Мінск, 2007), "Дні беларускай і швэдзкай паэзіі" (Мінск - Гродна - Пінск, 2007), "Дні беларускай культуры ў Польшчы" (Вроцлаў, 2007), "Месяц аўтарскага чытаньня" (Брно, 2007) і інш.

Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, баўгарскую, латыскую, літоўскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую, чэскую мовы.

Бібліяграфія

"Калі ў хаце дывэрсант". Зборнік паэзіі. 1996 г.

"Рогі гор". Зборнік паэзіі. 1997 г.

"Прыкры крык". Зборнік паэзіі. 2001 г.

"Дыяфрагма". Зборнік паэзіі. 2003 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...