Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Сіўко Франц Іванавіч

Сіўко Франц Іванавіч

Сіўко Франц Іванавіч

Сіўко Франц Іванавіч нарадзіўся 3 мая 1953 года ў в. Вята Міёрскага раёна. Дзіцячыя і юнацкія гады правёў у в. Міжрэчча. Вучыўся ў Міжрэчанскай пачатковай і Павяцкай сярэдняй школах. Вышэйшую адукацыю атрымаў на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта (1975).

Біяграфія

3 1975 года па 1980 год выкладаў рускую мову і літаратуру, этыку, быў арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы ў сярэдняй школе № 2 г. Верхнядзвінска. У 1980 годзе пераехаў на сталае жыццё ў Віцебск. Настаўнічаў у сярэдніх школах №№ 29, 30, 12, працаваў намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, у Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі, у рэдакцыі газеты «Віцебскі рабочы». 3 1993 па 1999 год выкладаў беларускую мову ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 1999-2009 гадах -- Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Пасля непрацягнення ў 2010 годзе кантракта на далейшую выкладчыцкую дзейнасць працаваў пры касцёле Езуса Міласэрнага, карэктарам у выдавецтве. Скончыў Летні ўніверсітэт польскай культуры ў Рыме. Уласны карэспандэнт каталіцкага часопіса "Аve Maria" па Віцебскай вобласці.

Празаік, публіцыст. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года. 

Сталую літаратурную працу пачаў у 1983 годзе. Першую кнігу прозы «3 чым прыйдзеш» (1991) прысвяціў памяці маці Стэфаніі Іосіфаўны.

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча.

Перакладаўся на балгарскую, рускую, асецінскую мовы.

Жыве ў Віцебску.

 

Бібліяграфія

«3 чым прыйдзеш». 1991

«Апошняе падарожжа ў краіну ліваў». 1997

«Удог». 2001

«Ягня ахвярнае». 2003

«Бялячык». 2003

«Асіметрыя». 2005

«Дзень Бубна». 2008

«Выспы». 2011

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...