Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Снарская Іна Станіславаўна

Снарская Іна Станіславаўна

Снарская Іна Станіславаўна

Іна Снарская нарадзілася ў старажытным Полацку. Скончыла сярэднюю школу № 3, Новаполацкі політэхнічны інстытут, атрымала дыплом інжынера-будаўніка. Пасля заканчэння інстытута (1987), тры месяцы працавала ў Маладзечна на заводзе металаканструкцый. Выйшла замуж за ўкраінца і пераехала разам з ім у Палтаву. Нарадзіла сына Уладзіслава. Два гады працавала па спецыяльнасці на кафедры жалезабетонных канструкцый Палтаўскага будаўнічага інстытуту, але, маючы творчую натуру, занялася журналістыкай. Скончыла філалагічны факультэт Палтаўскага педагагічнага універсітэту імя В.Г. Караленка.

Біяграфія

Першую заметку напісала ў 7-м класе. З таго часу рэгулярна друкавалася ў полацкай мясцовай газеце, была пазаштатным карэспандэнтам. Пісаць вершы Іна Снарская пачала на апошніх курсах інстытуту. З 1986 па 1987 год яна наведвала Новаполацкае літаратурнае аб'яднанне "Крыніца", якім кіраваў вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў. Побач з ёю былі такія неардынарныя асобы, як С.Сокалаў-Воюш, В.Аксак, Л.Баршчэўскі, Я.Лапатка, І.Жарнасек, Н.Гальпяровіч, мастакі С. і Р. Цімохавы.

Першыя вершы Снарскай з'явіліся ў полацкай газеце "Сцяг камунізму". Потым былі падборкі ў новаполацкім "Хіміку", а ў 1987 годзе вершы Іны выйшлі ў часопісе "Маладосць". Да друку іх прыняла Яўгенія Янішчыц. Творчай сувязі з радзімай Іна ніколі не перарывала. У розны час яе вершы друкавалі часопісы "Беларусь" і "Полымя", "Першацвет" і "Маладосць", "Край" і "Крыніца", "Роднае слова" і "Дзеяслоў", газеты "Літаратура і мастацтва" і "Голас Радзімы". На Украіне яе паэтычныя падборкі можна было прачытаць у "Палтаўскай думцы" і "Маладой грамадзе", "Зарэ Палтаўшчыны" і "Палтаўскім весніку". Вершы Іны Снарскай з'яўляліся ў самай папулярнай маладзёжнай газеце Украіны "Моладзь Украіны". Друкавалася палачанка-палтаўчанка і ў "Літаратурнай Украіне". Большасць вершаў падаваліся ў арыгінале, па-беларуску.

Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны з 1998 года. 

Бібліяграфія

"Пацеркі". Зборнік паэзіі. 1994 г.

"Пачакай, мая птушка...". Зборнік паэзіі. Мастацкая літаратура, 1998 г.

"Лясная панна". Зборнік паэзіі. 2002 г.

"Кветка гарынь". Зборнік паэзіі. 2005 г.

"Дзве зямлі - дзве долі". Зборнік паэзіі. 2006 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...