Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Тычка Галіна Казіміраўна

Тычка Галіна Казіміраўна

Тычка Галіна Казіміраўна

Тычка Галіна Казіміраўна нарадзілася 11.11.1955 г. у в. Сташулі Павяцкага сельсавета Міёрскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. У 1978-1979 гг. працавала настаўніцай на Шклоўшчыне. У 1979 г. залічана перакладчыцай польскай мовы ў Бюро міжнароднага турызму моладзі "Спадарожнік". У 1987 г. стала супрацоўніцай аддзела крытыкі штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1993 г. працуе рэдактарам у часопісе "Полымя". Першыя крытычныя артыкулы Г. Тычкі апублікаваны ў рэспубліканскім друку ў 1984 г. Асноўная іх тэматыка - сучасная беларуская проза, яе маральна-этычныя пошукі.

Біяграфія
Тычка Галіна Казіміраўна нарадзілася 11.11.1955 г. у в. Сташулі Павяцкага сельсавета Міёрскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. У 1978-1979 гг. працавала настаўніцай на Шклоўшчыне. У 1979 г. залічана перакладчыцай польскай мовы ў Бюро міжнароднага турызму моладзі "Спадарожнік". У 1987 г. стала супрацоўніцай аддзела крытыкі штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1993 г. працуе рэдактарам у часопісе "Полымя".

Першыя крытычныя артыкулы Г. Тычкі апублікаваны ў рэспубліканскім друку ў 1984 г. Асноўная іх тэматыка - сучасная беларуская проза, яе маральна-этычныя пошукі. Часта выступае з рэцэнзіямі на новыя кнігі, крытычнымі аглядамі.

Жыве ў Мінску. Крытык, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1987), сябра Саюза пісьменнікаў з 1993 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...