Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч

Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч

Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч

Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч

Чамярыцкі Вячаслаў, нарадзіўся 22.07.1936 г. у вёсцы Рабкі Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы Вілейскага раёна (1958-1959), карэктарам маладэчанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг» (1959), інспектарам аддзела народнай асветы Маладэчанскага раёна (1959-1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1965). З 1965 г. - навуковы супрацоўнік інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Друкавацца пачаў з вершаў у 1952 г. (наваградская раённая газета «Новае жыццё»). З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі, даследаваннямі па старажытнай літаратуры выступае з 1959 г.

Перакладае са старажытнарускай і старабеларускай моў. Прымаў удзел у выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35).

Бібліяграфія

«Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры». Адзін з аўтараў. (т. I). 1968 г.

«Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў». Манаграфія. 1969 г.

«Істория белорусской дооктябрьской литературы». Адзін з аўтараў. 1977 г.

«Францыск Скарына» (з Г.Галенчанкам і В.Шматавым). На французскай мове - 1979 г. і на ангельскай - 1980 г., Парыж.

«Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд». Адзін з аўтараў. 1985 г.

«Слова пра паход Ігаравы». Складальнік зборніка. 1986 г.

«Істория всемирной литературы». Адзін з аўтараў. Т. 3, 1985 г., т. 4, 1987 г.

«Беларускі тытан эпохі Адраджэння». Брашура. 1990 г.


Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс