Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Шумская Ірына Міхайлаўна

Шумская Ірына Міхайлаўна

Шумская Ірына Міхайлаўна

Шумская (Хадарэнка) Ірына нар. 19 чэрвеня 1976, Мінск — беларуская паэтка, празаік, публiцыст, музыказнаўца. З 1989 г. выступае ў рэспубліканскім друку. Па выніках 1998 г. была прызнана лепшым музычным аглядальнікам Беларусі. З’яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый у навуковых і перыядычных айчынных выданнях, таксама друкавалася ў “Беларускім дайджэсце” ў ЗША. Некаторыя вершы былі пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі М. Яцковым і А. Елісеенкавым. Перакладае з польскай і рускай мовы. Яе творы былі перакладзены на рускую, украінскую, польскую, нямецкую мовы.

Біяграфія

Шумская (Хадарэнка) Ірына нар. 19 чэрвеня 1976, Мінск — беларуская паэтка, празаік, публiцыст, музыказнаўца. Скончыла музычную школу па класу фартэпіяна, потым гімназію № 1 імя Ф. Скарыны. Пасля заканчэння вучобы ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце ў 1997 г., паступіла ў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, дзе таксама працавала ў якасці выкладчыка, займаючы пасаду дацэнта. У 2002 г. паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці “тэорыя і гісторыя культуры”. Стажыравалася ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах. Выпускніца Усходне-Еўрапейскай Школы палітычных даследаванняў пры Радзе Еўропы (2010). Стыпендыстка творчай праграмы “Gaude Polonia” (2010), удзельніца міжнароднага літаратурнага праекта “Dagny” (2011).

З 1989 г. выступае ў рэспубліканскім друку. Па выніках 1998 г. была прызнана лепшым музычным аглядальнікам Беларусі. З’яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый у навуковых і перыядычных айчынных выданнях, таксама друкавалася ў “Беларускім дайджэсце” ў ЗША. Некаторыя вершы былі пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі М. Яцковым і А. Елісеенкавым. Перакладае з польскай і рускай мовы. Яе творы былі перакладзены на рускую, украінскую, польскую, нямецкую мовы.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2000 года. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра з 2011 года.  

 

Персанальная старонка Ірыны Хадарэнка   

Вершы Ірыны Хадарэнка ў газеце «Новы Час»   

Вершы Ірыны Хадарэнка на нацыянальным паэтычным партале

 

Бібліяграфія

“Лабірынты душы” (“Першацвет”, 1996) – кніга паэзіі;

“Чорная ружа” (“Мастацкая літаратура”, 1998) – кніга паэзіі;

“Танцы на шкле”,  (“Белы вецер”, 1999) – кніга паэзіі і прозы;

“Музыкальное творчество как социокультурное явление” (“Изд-во БНТУ”, 2006) – манаграфія;

“Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння” (“Медысонт”, 2011) – манаграфія.

 

Падборкі вершаў і апавяданняў:

 

“Вясёлка” - № 3 (1989) № 2(1990);

“Пралеска” - № 9 (1994);

“Першацвет” - № 5, 10 (1993), № 4, 12 (1994), № 4, 8, 12 (1995), № 1, 3, 7, 9 (1996);

“Маладосць” - № 6 (1993), № 3 (1995);

“Знамя юности” - № 48, 72, 104, 124 (1994);

“Чырвоная змена” - № 98, 130 (1993), № 26, 33, 38 (1995);

“Сталiца” - № 27 (1995);

“Настаўніцкая газета” - № 79 (1994);

“Літаратура і мастацтва” - № 9 (1994);

“Беларускі дайджэст” (ЗША) - № 2 (1994);

“Народная газета” - № 60 (1994), № 65 (1995);

“Культура” - № 44, 46 (1995), № 3, 4, 19, 20, 36, 37 (1996);

“Беларуская думка” - № 12 (1995);

“Крыніца” - № 8 (1996);

“Народная воля” - № 87 (1999);

“Роднае слова” – № 5, 8 (2005), № 12 (2010);

“Літаратурная Беларусь” - № 6 (34), 10 (38) (2009);

“Верасень” - № 4 (2011);

“Дзеяслоў” - № 53 (2011) і інш.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...