Алексіевіч Святлана Аляксандраўна

Алексіевіч Святлана Аляксандраўна

Алексіевіч Святлана Аляксандраўна. Фота: www.nobelprize.org

Алексіевіч Святлана Аляксандраўна

Алексіевіч Святлана (Śviatłana Aleksievič, Svetlana Alexievich, Sviatlana Aleksievich, Svetlana Aleksievitj) -- празаік, публіцыст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015.

Нарадзілася 31.05.1948 г. у горадзе Івана-Франкоўску (Украіна) у сям'і ваеннаслужачага. У 1950 годзе сям'я пераехала ў Мазыр (Беларусь). Пасля заканчэння Капаткевіцкай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна (1965) працавала выхавацелькай Асавецкай школы-інтэрната, а затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёна. У 1966 г. працавала ў нараўлянскай раённай газеце «Прыпяцкая праўда». У 1972 г. скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Накіравана ў бярозаўскую раённую газету «Маяк камунізма». У 1973-1976 гг. працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 1976-1984 гг. - загадчык аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Неман». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1983 г. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны». Літаратурную дзейнасць пачала ў 1975 г. Піша на расейскай і беларускай мовах. У перыядычным друку выступае з нарысамі. Аўтар дакументальных кніг «У войны - не женское лицо» (1985), «Апошнія сведкі» (1985), «Цинковые мальчики» (часопіс «Дружба народов», 1990). Паводле кнігі «У войны - не женское лицо» напісала п'есу (пастаўлена ў 1985 г. у многіх тэатрах краіны і за мяжой) і сцэнарыі аднайменнага цыкла дакументальных фільмаў (1983, адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1985 г. і «Сярэбраным голубам» на міжнародным кінафестывалі ў Лейпцыгу), дакументальных стужак «Бацькоўскі дом», «Партрэт з вяргіняй», «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» і інш. (усяго пятнаццаць фільмаў). Аўтар п'есы «Марутка» (пастаўлена ў 1988). Лаўрэат літаратурных прэмій СП СССР імя М.Астроўскага (1984), імя К.Федзіна (1985) і прэміі Ленінскага камсамола (1986) за кнігі «У войны - не женское лицо» і «Апошнія сведкі».

Узнагароды

Прэмія Ленінскага камсамола (1986)

Прэмія Курта Тухольскага (1996)

Прэмія Трыюмф (Расія, 1997)

Прэмія Гердэра (1999)

Прэмія Рэмарк (2001)

Нацыянальная прэмія крытыкі (ЗША, 2006)

Прэмія Angelus (2010)

Узнагарода імя Капусцінскага (Польшча, 2011)

Прэмія міру Нямецкага кнігагандлю (2013)

Афіцэр Ганаровага ордэну мастацтваў і літаратуры Французскай Рэспублікі (2014)

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015)

Бібліяграфія

"У войны - не женское лицо" (1985)
"Апошнія сведкі" (1985)
"Цинковые мальчики» (1990)

"Чернобыльская молитва" (1997)

"Время second-hand" (2013)

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс