Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Бароўскі Анатоль Мікалаевіч

Бароўскі Анатоль Мікалаевіч

Бароўскі Анатоль Мікалаевіч

Празаік, лаўрэат прэміі "Воін святла" імя Міхася Жызнеўскага (2016).

Біяграфія

Бароўскі Анатоль, нарадзіўся 12.05.1942 г. у вёсцы Крушнікі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўніка.

Пасля заканчэння Асавецкай сярэдняй школы Мазырскага раёна (1960) працаваў у калгасе, потым на заводзе жалезабетонных вырабаў у Мазыры, настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Турбінка Мазырскага раёна. У 1961-1962 гг. - студэнт Мазырскага педагагічнага інстытута (скончыў завочна ў 1967). У 1962-1964, 1968-1970 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў у мазырскай раённай газеце «Камуніст Палесся» адказным сакратаром гарадскога таварыства «Веды», інструктарам гаркома партыі, намеснікам дырэктара навучальні геалогіі (Мазыр). З 1975 г. - уласны карэспандэнт газеты «Чырвоная змена» па Гомельскай і Берасцейскай абласцях. Сябра СП СССР з 1990 г.

Больш за дваццаць гадоў займаў пасаду старшыні  Гомельскага аддзялення ТБМ імя Францішка Скарыны, цяпер старшыня абласнога аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Творчы шлях

Друкавацца пачаў з 1961 года, змясціўшы першыя вершы ў раённай петрыкаўскай газеце. 

Падчас службы друкаваў свае апавяданні, вершы  і нарысы ў газетах "Чырвоная змена" і ў газеце Групы Савецкіх войскаў у Нямеччыне (ГСВГ) "Савецкая Армія".  Нарыс "Іван Нахаба" заняў другое месца ў конкурсе, які аб"явіла  вайсковая газета.

У 1979 годзе надрукаваў  аповесць "Тросніца" у часопісе "Маладосць" №3. Рэдактарам быў слынны паэт Генадзь Бураўкін, які ўбачыў “нешта” ў прапанаванай аповесці і даў ёй “зялёнае святло”.

У 1980 годзе выйшла ў свет кніга "Надзейная змена" у выдавецтве "Беларусь".

У гэтыя гады друкуе свае нарысы ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. За нарыс  "Поле Радкевічаў"(1980) стаў лаўрэатам  прэміі часопіса "Маладосць". 

У 1982 годзе аповесць "Тросніца" выйшла ў выдавецтве "Мастацкая літаратура".

Часопіс "Маладосць" надрукаваў  у 1986 годзе (№7) аповесць "Да свайго берага".

"Цветут над Припятью сады" – пад такой назвай на расейскай мове ў сааўтарстве з Ю.Герасіменкам  у выдавецте "Полымя" выдаў кнігу ў 1987 годзе.

У выдавецтве "Мастацкая літаратура" у 1987 г. выйшла кніга прозы (аповесці і апавяданні) "Каліна пад акном".

У тым жа выдавецтве ў 1994 г. выдаў кнігу прозы (аповесці і апавяданні) "Азірніся ў каханні".

У сааўтарстве з А.Бачурынскім (дырэктарам Гомельскай ЦЭЦ-2) выдаў літаратурна-публіцыстычную кнігу"Цеплыня" – 1996 г.

"Чорны бусел – белы цень" – кніга публіцыстыкі пра энергетыкаў гомельшчыны, якія працавалі ў чарнобыльскай зоне, – выйшла у 1997 годзе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" і была вылучана на дзяржаўную прэмію імя К.Каліноўскага. Прэмію не атрымала.

У выдавецтве "Мастацкая літаратура" ў 2002 годзе ўбачыла свет кніга фантастычна-фантасмагарычных аповесцяў і апавяданняў  "Пякельны рай».

У першай кніжцы 2003 года часопіса “Маладосць” надрукавана аповесць “Сцеражыся майго гневу”(часопісны варыянт).

У другім нумары часопіса “Полымя” 2003 года расказаў пра свой родны горад Мазыр – нарыс “Бурштынавы бераг Прыпяці”.

Выдаў кнігу вершаў  "Заручуся з бліскавіцай".

Пераклаў свой жа раман  “Искушение”на расейскую мову, выдаў у менскім выдавецтве “Асобны”.

“Будуем заўтрашні дзень” – кніга (2008 год) публіцыстыкі пра працоўны калектыў “Белэнергабуд”, што знаходзіцца ў Менску.

Выдаў дакументальны раман “Мы – Юніцкія” пра вынаходніка Анатоля Юніцкага, акадэміка Расейскай Акадэміі навук.

У папках рабочага стала ляжыць дзесяць аповесцяў, якія не ўключаліся яшчэ ні ў адну кнігу і не друкаваліся, – чакаюць свайго часу і свайго выдаўца. Таму вырашыў выдаць два тамы сваіх твораў, якія не выходзілі асобнымі кнігамі, а друкаваліся ў часопісах у розныя гады.

Бібліяграфія

«Надзейная змена» (1976) «Тросніца» (калектыўны зборнік «Знаёмства», 1982) «Мікалай Пушкар» (1985) «Каліна пад акном» (1987) «Цветут над Припятью сады» (з Ю. Герасіменкам, 1987).

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...