Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Баршчэўскі Леанід Пятровіч

Баршчэўскі Леанід Пятровіч

Баршчэўскі Леанід Пятровіч

Баршчэўскі Лявон (Liavon Barščeŭski, Ljawon Barschtscheuski, Lawon Piatrowicz Barszczeuski, Leonid Pietrowicz Borszczewski). Перакладчык, выкладчык, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 04.03.1958 г. у Полацку ў сям'і служачага.

Пасля заканчэння сярэдняй школы № 10 Полацка (1975) паступіў у Менскі педагагічны інстытут замежных моў на спецыяльнасць нямецкая і ангельская мовы (скончыў у 1980). Працаваў выкладчыкам нямецкай і ангельскай моў у роднай школе. З 1981 г. - выкладчык кафедры замежных моў Наваполацкага політэхнічнага інстытута. У 1987 г. скончыў аспірантуру пры Менскім педінстытуце замежных моў. Кандыдат філалагічных навук. Народны дэпутат БССР з 1990 г. Сябра СП СССР з 1989 г.

У друку выступае з 1973 г. Працуе ў галіне мастацкага перакладу з нямецкай, польскай, чэшскай, нідэрландскай на беларускую мову. Пераклаў кнігу Б.Брэхта «На шалях праўды» (1988), п'есу С.Мрожака «Танга» (пастаўлена ў 1989), паасобныя творы Я.Врхліцкага, Ф.Кафкі, Г.Ахтэрберга, В.Тэўса, А.Шміт-Заса, А.Кухгофа і інш.

Выступае з артыкуламі па праблемах мастацкага перакладу.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...