Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Бурлак (Жыбуль) Вера Юр'еўна

Бурлак (Жыбуль) Вера Юр'еўна

Бурлак (Жыбуль) Вера Юр'еўна

Паэтка, перакладчыца, кандыдат філялягічных навук. Выступае як аўтарка і выканаўца ўласных песьняў, а таксама вакалістка і інструмэнталістка. Зрабіла шэраг перакладаў паэзіі і прозы з ангельскай, расейскай, украінскай моваў. А творы самой Джэці перакладаліся на ангельскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую, чэскую і нават на мову эспэранта.

Біяграфія

Вера Бурлак, вядомая таксама як Джэці, нарадзілася 2 красавіка 1977 г. у Кіеве і, як сама прызнаецца, "з таго часу мала зьмянілася". Закончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філфак Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую літаратуру ў Белдзяржунівэрсытэце.
Вершы піша з дашкольных гадоў, аднак актыўна друкавацца пачала ў 2001 г. З 1997 г. зьяўляецца нязьменным галоўным рэдактарам самвыдавецкага часопісу "Вясковыя могілкі". Займаецца літаратуразнаўствам, дасьледуе паэзію для дзяцей.

Удзельнічала ў міжнародных праектах "Вечар маладых паэтаў Беларусі" (Расея, Масква, 2001), "Сувязьразрыў" (Украіна - Беларусь, 2004), "Парадак слоў" (Мінск, 2006, 2007), "Дні беларускай і швэдзкай паэзіі" (Мінск - Гродна - Пінск, 2007), "Месяц аўтарскага чытаньня" (Брно, 2007) і інш.

Пераможца Міжнароднага жаночага слэму (Мінск, 2012).

Бібліяграфія

"За здаровы лад жыцьця". Кніга вершаў. 2003 г.

"Детская поэзия Серебряного века: Модернизм". Манаграфія. 2004 г.

Пераклады

2009 — Мантэгю Родз Джэймз «Студня Cтогнаў»

2009 — Ёсіф Бродзкі «Калядная зорка», «Уцёкі ў Эгіпет (ІІ)»

2010 — Льюіс Кэрал «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса» (Lewis Carroll «Alice’s Adventures in Wonderland» (1865))

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...