Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч

Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч

Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч

Бяляцкі Алесь Віктаравіч (нар. 25 верасня 1962 г.) — літаратар, грамадскі дзеяч і праваабаронца. З 1989 па 1998 гг. працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. З 1997 кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна». У сакавіку 2006 года Вацлаў Гавэл уручыў А. Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У тым жа годзе А. Бяляцкі быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію. У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH). Ганаровы грамадзянін г. Генуя (правінцыя Лігурыя, Італія).

Біяграфія

Бяляцкі Алесь Віктаравіч (нар. 25 верасня 1962 г.) — літаратар, грамадскі дзеяч і праваабаронца.

Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Вяртсіля, Сартавальскі раён Карэліі (РСФСР) у беларускай сям'і. Хутка сям'я вернулася ў Беларусь, на сталае жыхарства ў горад Светлагорск Гомельскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу № 5 г. Светлагорску, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі.У 1986 г. А. Бяляцкі быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым — старшынём гэтай арганізацыі. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралёг Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэта Беларускага народнага фронта. У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады.У 1992—1996 гадах быў дэпутатам Мінскага гарадскога савету. З 1989 па 1998 гг. працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. З 1997 кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна». У сакавіку 2006 года Вацлаў Гавэл уручыў А. Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У тым жа годзе А. Бяляцкі быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію. У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH). Ганаровы грамадзянін г. Генуя (правінцыя Лігурыя, Італія).

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...