Бардоўскі Аляксандр Міхайлавіч

Бардоўскі Аляксандр Міхайлавіч

Бардоўскі Аляксандр Міхайлавіч

Бардоўскі Аляксандр Міхайлавіч

Паэт.

Бардоўскі Аляксандр Міхайлавіч нарадзіўся 3 мая 1946 года ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1964 годзе скончыў Бялынкавіцкую сярэднюю школу. Працаваў загадчыкам Арцюхоўскай сельскай бібліятэкі. У 1971 скончыў Джамбулскі тэхналагічны інстытут.

Працаваў на Навабеліцкім камбінаце хлебапрадуктаў, на нафтапровадзе “Дружба”, галоўным інжынерам нафтаправода “Дружба”.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларуь, ганаровы нафтавік канцэрна “Белнафтахім”.

Пісаць вершы і друкавацца пачаў са школьных гадоў, першыя спробы пяра ў раёнай газеце “Сцяг камунізма”. З’яўляўся аўтарам абласнога і рэспубліканскага друку: “Литературной газеты”, “ЛІМа”, часопіса “Нёман”.

Бібліяграфія

"На крыжы тваіх рук". Зборнік вершаў.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс