Таня Скарынкина. Книга для чтения вне помещений и в помещениях
Дата публікацыі: 23.05.2013
6384
Таня Скарынкіна — прадстаўніца рускамоўнай паэзіі Беларусі, цяпер жыве ў Партугаліі. Родам са Смаргоні, у розны час працавала паштальёнам, ілюстратарам дзіцячых кніг, журналістам. Спрабавала сябе ў мастацкім перакладзе. Цяпер акрамя літаратуры займаецца фотакалажамі — стварае мастацкія кампазіцыі з розных на першы погляд непатрэбных рэчаў і жывёл. Прыкладам, фатаграфуе мёртвых птушак.
Паэзія для Тані — “генератар касмічных галасоў”.
Вершы Тані Скарынкінай нагадваюць пра існаванне паэзіі плыні свядомасці, культываванай французскімі сюррэалістамі (Андрэ Брэтон, Гіём Апалінэр) у пачатку мінулага стагоддзя.