Васіль Быкаў. Пакахай мяне, салдацік: фрагменты з аўдыёкнігі

Васіль Быкаў. Пакахай мяне, салдацік: фрагменты з аўдыёкнігі

Аповесць "Пакахай мяне, салдацік" — лірычная трагедыя, у якой канфлікт героя з ваеннай рэчаіснасцю дасягае псіхалагічнай напружанасці і экзістэнцыйнай вастрыні. Быкаўскі твор прасякнуты болем за чалавека, яго зломлены, скалечаны лёс і адначасова напоўнены пафасам асуджэння вайны.

У аповесці В. Быкаў надае значную ўвагу вобразу жанчыны. Дзеянне ў аповесці "Пакахай мяне, салдацік" адбываецца ў апошнія дні Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах невялічкага аўстрыйскага гарадка.

Запіс зроблены на студыі HUKAPIS кампаніі Prastora.by.
Тэкст агучыў акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Дзянісаў.

На нашым сайце Вы маеце магчымасць вольна паслухаць першыя 5 раздзелаў аповесці.

Цалкам гэты твор можна спампаваць у розных фарматах на KNIHARNIA.BY

Paused...