Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 03 красавіка 2018

Новы замак. Шосты выпуск

Новы замак. Шосты выпуск

У мінскім выдавецтве «Кнігазбор» з’явіўся літаратурны альманах «Новы замак» за 2017 год Гарадзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Гэта ўжо шосты выпуск альманаха. «Новы замак» выйшаў пад рэдакцыяй Янкі Трацяка.

Альманах даволі разнайстайны на літаратурныя жанры, і ён парадуе ўсіх, хто цікавіцца паэзіяй, прозай, перакладамі, літаратуразнаўствам, эпісталярыем і гумарам. З новымі празаічнымі творамі чытачоў пазнаёмяць Віктар Варанец, Аркадзь Ліцьвін, Анатоль Брусевіч, Валянцін Дубатоўка, Віктар Сазонаў, Міхась Зізюк і Леанарда Юргілевіч.

З “Сінімі вершамі” (трохрадкоўямі) упершыню ў альманаху выступае гарадзенскі літаратар Уладзімір Хільмановіч. Гэта філасофскія радкі пра наша жыццё:

Кволы прамень надвячорка,

Боль слізгануў па мінулым,

Тонкія рысы надзеі.

Альжбета Кеда вынесла на суд чытачоў казкі, якія зацікавяць і дарослых, і юных чытачоў. А прафесар Аляксей Пяткевіч прыгадвае хлапчукоў ваенных гадоў. Сяргей Чыгрын напісаў успаміны пра Петруся Макаля, Зоську Верас і Рудольфа Пастухова, а таксама публікуе невядомы ліст жонкі Янкі Купалы да Аляксанда Жыткевіча з вёскі Вялікая Кракотка Слонімскага раёна.

Да 80-годдзя Дануты Бічэль Анатоль Брусевіч разглядае тры перыяды ў паэзіі матулі гарадзенскага літпрацэсу, а да 70-годдзя Юркі Голуба Рычард Бялячыц напісаў артыкул пра яго творчасць “Палёт Голуба”.

Добра прадстаўляны ў альманаху і пераклады. На беларускую мову перакладзены вершы Ганны Ахматавай, Эн Бронтэ, Мікалая Гумілёва, Адама Міцкевіча і Тадэвуша Міціньскага, Барыса Пастарнака і Уільяма Эрнэст Хенлі. Вершы гэтых паэтаў добра пераклалі Аліна Паўлоўская, Галіна Самойла, Святлана Абдулаева і Анатоль Брусевіч… Альманах “Новы замак” публікуе і шэраг іншых цікавых і новых літаратурных твораў і даследаванняў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Гроднарэгіёнывыданніальманахі

Каментары

Афiша

18 красавіка
Наіўна. Супер: Размова з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу
У Мінску ў межах кінафестывалю «Паўночнае ззянне» у івэнт-прасторы Space (вул. Кастрычніцкая, 16А).
19 красавіка
Творчая сустрэча з Паўлам Севярынцам у Гародні
Прэзентацыя кнігі "Беларусалім" па адрасе: Гародня, вул. Будзённага, 48А.
03 траўня
Уручэнне прэміі Цёткі
У мінскім культурніцкім цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»
18 красавіка 2018

Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»

Чытаць далей...
У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам
13 красавіка 2018

У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам

Чытаць далей...
Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)
13 красавіка 2018

Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)

Чытаць далей...
101